12 красавіка ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца дзень засяроджання для ўдзельнікаў малітоўнага руху Апостальства дапамогі душам чысцовым з горада Мінска і Мінскай вобласці, а таксама для ўсіх жадаючых, хто хоча сваімі малітвамі дапамагчы душам чысцовым і людзям канаючым. Праграма: 10:45 — урачысты ўваход у Юбілейную святыню, малітва; 11:00 — Канферэнцыя «Чысцец у зямным жыцці» (ксёндз канонік ...
Читать далее »Усе навіны
У Сапоцкіне прайшлі велікапосныя рэкалекцыі для супрацоўнікаў таварыства “Caritas”
З 1 па 3 красавіка ў Доме міласэрнасці ў Сапоцкіне адбыліся рэкалекцыі для супрацоўнікаў дабрачыннага каталіцкага таварыства “Caritas” у Беларусі. Збірацца на духоўныя разважанні ў перыяд Вялікага посту ўжо стала традыцыяй для працаўнікоў таварыства. Сёлета рэкалекцыі арганізавала “Caritas” Гродзенскай дыяцэзіі на чале з яго дырэктарам кс. Віталіем Дабраловічам. Правёў іх кс. Андрэй Зайко, які працуе ў касцёльным судзе Гродзенскай дыяцэзіі. ...
Читать далее »Сустрэча Папы з 94-гадовай манахіняй
Сястра Франчэска Бацірола з Неапаля перажыла найвялікшы сюрпрыз у сваім жыцці ва ўзросце 94 гадоў, 75 з якіх правяла як кляўзуровая манахіня. Яна ўдзельнічала ў Юбілеі хворых у Рыме, і калі малілася ў Базіліцы Святога Пятра, асабіста сустрэлася з Папам Францішкам. “Я папрасіла Бога: “Хачу сустрэцца з Папам…” Думала, што гэта немагчыма, але Папа сам прыйшоў сустрэцца са мной”, — ...
Читать далее »Польшча: Сейм адхіліў спрэчную петыцыю аб забароне споведзі дзяцей
Камісія Сейма па петыцыях пастанавіла адхіліць хадайніцтва аб забароне дзіцячых споведзяў. Праект, які набраў больш за 12 тысяч подпісаў, выклікаў бурную дыскусію аб правах дзіцяці, свабодзе веравызнання і ролі сакрамантаў у выхаванні. Бліжэйшымі днямі ў Сейме была разгледжана петыцыя з просьбай увесці забарону на споведзь для асоб, маладзейшых за 18 гадоў. Яе аўтар Рафал Бетлееўскі — публіцыст, вядомы сваім крытычным ...
Читать далее »Швейцарыя: «ІT-Езус» у канфесіяналах заахвочвае задумацца аб межах выкарыстання тэхналогій у рэлігіі
Адзін з касцёлаў у Швейцарыі прадставіў «эксперыментальную мастацкую інсталяцыю» у канфесіянале. Яна прапануе людзям узаемадзеянне з праграмай штучнага інтэлекту, якая імітуе Хрыста. Інсталяцыю пад назвай «Deus in Machina» («Бог у машыне») размясцілі ў найстарэйшым каталіцкім касцёле горада Люцэрн у жніўні мінулага года — напярэдадні стагоддзя парафіі, паведамляе the Pillar. У адпаведнасці з сайтам парафіі, праграму задумалі Філіп Гасльбаўэр і Алёша ...
Читать далее »Стан здароўя Святога Айца паступова паляпшаецца
4 красавіка 2025 года ў Ватыкане была апублікавана новая інфармацыя аб стане здароўя Папы Францішка, які працягвае лячэнне ў ватыканскім Доме святой Марты, спалучаючы яго з працоўнай дзейнасцю. Стан Папы сведчыць пра далейшае невялікае паляпшэнне дыхання, маторыкі і голасу. Новыя аналізы крыві, узятыя ў апошнія дні, паказваюць невялікае зніжэнне інфекцыйных працэсаў. Папа Францішак надалей праходзіць фармакалагічную, рухальную і рэспіраторную тэрапіі. ...
Читать далее »Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Іспаніі: «Каталіцкай Іспаніі больш не існуе»
Улічваючы нястрымную секулярызацыю Іспаніі, тыя часы, калі іспанцы маглі асацыяваць сваю краіну з каталіцкай ідэнтычнасцю, даўно мінулі. Пра гэта заявіў старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Іспаніі арцыбіскуп Луіс Аргуэла, адкрываючы 127-ю пленарную асамблею Канферэнцыі. «Прайшлі тыя дні, якія доўжыліся стагоддзямі, калі мы казалі: я католік, таму што нарадзіўся ў Іспаніі», — сказаў Аргуэла, адзначыўшы, што Касцёл больш не можа прымаць як ...
Читать далее »В Японии закрылась одна из старейших печатных католических газет — её заменил новый веб-сайт
Еженедельная газета Католической Церкви в Японии завершила свою 102-летнюю историю выпуском от 30 марта, не в силах справиться с растущими расходами и падающей подпиской, сообщает UCA News. Первый выпуск издания, которое впоследствии получило название «Каторикку симбун» (католическая газета), был опубликован 1 января 1923 года группой молодых мирян в Токио. Источники сообщают, что сокращение числа подписчиков и рост расходов привели к ...
Читать далее »Хрысціяне Еўропы аб’яднаюцца вакол новай Экуменічнай хартыі
Канферэнцыя Еўрапейскіх Цэркваў (KEK) і Рада біскупскіх канферэнцый Еўропы (CCEE) прадставяць 26-27 красавіка 2025 года абноўленую “Экуменічную хартыю”. Вільнюс, сталіца Літвы, стане месцам гістарычнай падзеі ў жыцці хрысціянскіх Цэркваў Еўропы. Тут адбудзецца прэзентацыя перагледжанай “Экуменічнай хартыі” – дакумента, які на працягу больш чым двух дзесяцігоддзяў з’яўляўся асноўным арыенцірам для экуменічнага супрацоўніцтва ў Еўропе. Адказ на сучасныя выклікі і зменлівыя рэаліі ...
Читать далее »Вялікая пятніца — дзень без святой Імшы
У Вялікую пятніцу нідзе ў свеце не цэлебруецца Эўхарыстыя. У гэты дзень Першасвятар нашага збаўлення Хрыстус, паміраючы на крыжы, прынёс на ім крывавую ахвяру ўміласціўлення Нябеснаму Айцу за грахі ўсіх людзей. Хоць перыяд Вялікага посту ўжо завяршыўся, аднак у дзень смерці Хрыста вернікі абавязаны пасціць: неабходна ўстрымлівацца ад мясных страваў і толькі адзін раз на працягу дня можна паесці дасыта, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!