Модны дом Dior стварыў інсталяцыю для Юбілейнага года ў Ватыкане

На выставе Ватыканскай Апостальскай бібліятэкі En route

У Ватыканскай Апостальскай бібліятэцы прадставілі выставу, дзе, між іншым, модны дом Dior прапануе асэнсаванне сувязі паміж модай і падарожжамі праз гісторыю жанчын XIX стагоддзя.

Марыя Грацыя К’юры, мастацкі дырэктар жаночых калекцый Dior, падчас прэзентацыі выставы En route падкрэсліла глыбокую сувязь паміж модай і разуменнем свету. Выстава, арганізаваная Ватыканскай бібліятэкай, стане часткай культурнай праграмы ў межах падрыхтоўкі да Юбілейнага 2025 года.

«Вывучаючы гісторыю моды, можна зразумець свет, форму цела, эвалюцыю думак», — адзначае К’юры. У супрацоўніцтве з Карышмай Свалі і майстрамі школы рамёстваў Chanakya, яна стварыла інсталяцыю, заснаваную на гісторыях шасці падарожніц канца XIX стагоддзя.

«Яе моманты ствараюць карты, першай з якіх з’яўляецца выкрайка. Віктарыянскія жанчыны, збіраючыся ў падарожжа, адчулі патрэбу змяніць адзенне, і першым, што яны знялі, быў карсет», — тлумачыць мастацкі дырэктар Dior. Паводле яе слоў, існуе накладанне паміж картай падарожжа і выкрайкай: у кожнай краіне жанчыны-падарожніцы сутыкаліся з рознымі тканінамі і вышыўкамі.

«Быць запрошанай выстаўляцца ў Ватыканскай Апостальскай бібліятэцы, адной з найстарэйшых калекцый кніг, картаў і рукапісаў – гэта вялікі гонар», — падкрэсліла К’юры, дадаўшы, што для яе веды і крэатыўнасць непарыўна звязаныя паміж сабой.

Кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі