Усе навіны

Выніковы сінадальны дакумент перакладзены на беларускую мову

5 лютага 2025 года біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB прадставіў беларускі пераклад Выніковага дакумента ХVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў. Як паведамляе Catholicminsk.by, над перакладам з англійскай мовы працавалі Максім Фаміч і Анастасія Драгун. Рэдагаванне і праверку адпаведнасці арыгіналу выканаў ксёндз Ян Крэміс, старшыня Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла. «Жадаю ўсім нам не толькі пазнаёміцца з Выніковым ...

Читать далее »

Успамін св. Яна Боска адзначылі ў Бараўлянах

31 студзеня ў салезіянскай парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах урачыста адзначылі літургічны ўспамін святога Яна Боска – заступніка моладзі і заснавальніка Таварыства святога Францішка Сальскага. Гэтая падзея сабрала парафіянаў, моладзь і сяброў салезіянскай сям’і, каб разам падзякаваць Богу за харызму святога Яна Боска, і натхніцца яго прыкладам. Цэнтральнай часткай святкавання стала Эўхарыстыя, якую ўзначаліў рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства ў ...

Читать далее »

Рамас-Орта: Папа застаецца голасам міру ў свеце канфліктаў

Прэзідэнт Усходняга Тымора Жазэ Рамас-Орта падчас інтэрв’ю ватыканскім СМІ ў Абу-Дабі падзяліўся меркаваннем пра ўплыў Францішка на міжнародную супольнасць і яго ролю ў пошуку шляхоў да міру. Палітык звярнуў увагу на тое, што ў сучасным свеце, дзе большасць лідараў так ці інакш уцягнутыя ў канфлікты, Папа застаецца адной з нешматлікіх постацяў, якая карыстаецца даверам усіх бакоў. Гэта асабліва важна ў ...

Читать далее »

Папа Францішак рыхтуе дакумент аб абароне правоў дзяцей

Пасля заканчэння Сусветнага саміту па правах дзяцей Папа Францішак абвясціў пра падрыхтоўку новай апостальскай адгартацыі, прысвечанай дзецям. 3 лютага 2025 года ў Апостальскім палацы Папа сустрэўся з удзельнікамі міжнароднага саміту па правах дзяцей. У сваім выступленні Святы Айцец падзякаваў прысутным за іх удзел і працу падчас сустрэчы, якая ператварыла Ватыкан у своеасаблівы цэнтр вывучэння, дзе адлюстроўваецца сітуацыя дзяцей ва ўсім ...

Читать далее »

У Іўі прайшоў фестываль “Gloria in excelsis Deo”

2 лютага ў Іўі адбыўся фестываль калядных спеваў “Gloria in excelsis Deo”. Ён прайшоў на Іўеўшчыне, месцы міжканфесійнай згоды і міру, у 22-і раз. Сёлета ў гэтым маштабным мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі розных парафій Іўеўшчыны, парафіі Божага Цела ў Мінску, вакальна-харавы ансамбль інтэрнацыянальнай музыкі “Прамень” Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур. Агульная колькасць удзельнікаў склала амаль 300 чалавек. Фестываль пачаўся святой Імшой, якую ...

Читать далее »

Святы Айцец правёў тэлемост з украінскай моладдзю

Увечары 1 лютага 2025 года Папа Францішак правёў гадзінную анлайн-сустрэчу з 250 украінскімі юнакамі і дзяўчатамі, якія сабраліся ў кіеўскім грэка-каталіцкім катэдральным саборы Уваскрасення Хрыстовага. Быць патрыётамі і любіць сваю Айчыну, параненую вайной, — заклікаў Пантыфік у размове з маладымі католікамі лацінскага і грэка-каталіцкага абрадаў, якія прыбылі ў сталіцу з розных куткоў Украіны, а таксама далучыліся з Польшчы, Германіі, Вялікабрытаніі, ...

Читать далее »

У Новасібірску адбылося біскупскае пасвячэнне айца езуіта

2 лютага ў катэдры Перамянення Пана ў Новасібірску адбылося біскупскае пасвячэнне а. Штэфана Ліпке SJ, паведамляе сайт jezuity.by. Урачыстасць, у якой прынялі ўдзел біскупы з Расіі, Казахстана і Турцыі, узначаліў ардынарый дыяцэзіі Перамянення Пана біскуп Іосіф Верт SJ. На цырымоніі прысутнічалі дэлегацыя з Польшчы на ​​чале з айцом-правінцыялам Збігневам Ленчкоўскім SJ, а таксама езуіты, якія працуюць у Віцебску, Бішкеку, Санкт-Пецярбургу, ...

Читать далее »

У Полацку з удзелам біскупа Алега Буткевіча прайшла дыяэцзіяльная сустрэча руху “Маці ў малітве” 

У суботу 1 лютага ў парафіі святога Андрэя Баболі ў Полацку прайшла сустрэча ўдзельніц руху “Маці ў малітве”, якая сабрала каля 130 матуль разам са сваімі прабашчамі з усей Віцебскай дыяцэзіі. Распачалася сустрэча з адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту, падчас якой маці ў ціхай малітве ўзносілі свае сэрцы да Бога. У гэта час была магчымаць прыступіць да споведзі. Пасля Адарацыі адбылася святая ...

Читать далее »

Модны дом Dior стварыў інсталяцыю для Юбілейнага года ў Ватыкане

У Ватыканскай Апостальскай бібліятэцы прадставілі выставу, дзе, між іншым, модны дом Dior прапануе асэнсаванне сувязі паміж модай і падарожжамі праз гісторыю жанчын XIX стагоддзя. Марыя Грацыя К’юры, мастацкі дырэктар жаночых калекцый Dior, падчас прэзентацыі выставы En route падкрэсліла глыбокую сувязь паміж модай і разуменнем свету. Выстава, арганізаваная Ватыканскай бібліятэкай, стане часткай культурнай праграмы ў межах падрыхтоўкі да Юбілейнага 2025 года. ...

Читать далее »

Як сучасныя тампліеры дапамагаюць пілігрымам Юбілейнага года

Сучасныя пілігрымы, якія прыходзяць у любое святое месца, напрыклад, у галоўныя папскія базылікі ў Рыме ці ўшанаваныя месцы Святой Зямлі, каб атрымаць ласкі Юбілейнага года надзеі, карыстаюцца шматлікімі выгодамі. У іх ёсць GPS спампаваны на смартфон, на іх шляху няма бандытаў і злодзеяў, на кожнай вуліцы ёсць валанцёры, гатовыя адказаць на ўсе пытанні. Але ў мінулым падарожжа ў Ерузалем ці ...

Читать далее »