Першае паўгоддзе 2024 года мінула, а гэта значыць, што можна падвесці першыя вынікі сёлетніх кананізацыяў і беатыфікацыяў. А таксама пазнаёміцца з новымі святымі і бласлаўлёнымі Каталіцкага Касцёла. Адзінай кананізаванай на сёння асобай у 2024 годзе з’яўляецца законніца і апосталка ігнацыянскіх рэкалекцыяў Марыя Антонія дэ Пас і Фігэроа, вядомая таксама пад сваім законным імем як Марыя Антонія ад святога Юзафа. Яна ...
Читать далее »Аналітыка
Ватыкан выпусціў новы дакумент пра звышнатуральныя з’явы. Што цяпер змяняецца?
Дыкастэрыя веравучэння абнавіла нормы адносна распазнавання меркаваных аб’яўленняў і іншых звышнатуральных з’яў. Дакумент набыў моц з 19 мая. Падрабязнасці пра новы дакумент – у нашым матэрыяле. Мінулыя нормы распазнавання меркаваных аб’яўленняў і іншых звышнатуральных з’яў дзейнічалі ў Касцёле з 1978 года. Іх перагляд пачаўся ў 2019 годзе і завяршыўся сёлета 4 мая, калі змены былі ўхваленыя Папам Францішкам. Прычынай зменаў ...
Читать далее »Розніца ў датах Вялікадня… Ці магчыма яе скасаваць?
Канстанцінопальскі праваслаўны патрыярх Варфаламей сёлета выказаў спадзеў, што ўжо неўзабаве і католікі, і праваслаўныя змогуць адзначаць Вялікдзень, найгалоўнейшае хрысціянскае свята, разам. І хоць ідэя каляндарнай еднасці хрысціянаў мае шмат прыхільнікаў, праціўнікаў у яе таксама не менш. У 2024 годзе розніца паміж датамі Вялікадня ў католікаў і праваслаўных складае цэлых пяць тыдняў: яго святкавалі адпаведна 31 сакавіка і 5 мая. Адрозненне ...
Читать далее »«Бясконцая годнасць»: новы дакумент Ватыкана пра вайну, гвалт, аборты і гендар
8 красавіка ў Ватыкане быў абнародаваны дакумент Дыкастэрыі Веравучэння «Dignitas infinita», які ўтрымлівае папскае вучэнне апошняга дзесяцігоддзя. Сярод іншага ён закранае тэмы вайны, беднасці, гвалту ў дачыненні да мігрантаў і жанчын, абортаў, сурагатнага мацярынства і эўтаназіі, гендарнай тэорыі і іншыя пытанні. Праца над «Dignitas Infinita» пачалася ў 2019 годзе, калі Кангрэгацыя веравучэння (у 2022 годзе перайменаваная ў Дыкастэрыю Веравучэння) вырашыла ...
Читать далее »«Дзень сёмы – Госпаду». Чаму ў некаторых краінах забаранілі гандаль у нядзелю?
З савецкіх часоў беларусы прызвычаіліся да таго, што ў нядзелю можна схадзіць у краму і закупіцца, бо не хапала часу на працоўным тыдні. Але такая сітуацыя ўласцівая далёка не ўсім краінам Еўропы. У некаторых з іх гандляваць у нядзелю забаронена заканадаўча. На карысць забароны нядзельнага гандлю ёсць чыста эканамічныя аргументы, якія лабіруюць у тым ліку прафсаюзы. Гэта, з аднаго боку, ...
Читать далее »У Польшчы думаюць скасаваць Касцельны фонд. Што гэта такое і чым яго заменяць?
Новыя ўлады Польшчы збіраюцца зменшыць магчымасці дзяржаўнага фінансавання канфесіяў. Змены, як плануецца, павінны запрацаваць з 2025 года. Што канкрэтна прапануецца зрабіць і якая сістэма дзейнічае ў Польшчы (ды іншых краінах Еўропы цяпер) – у нашым аглядзе. Урад у Польшчы змяніўся па выніках парламенцкіх выбараў у кастрычніку 2023 года. Партыя «Грамадзянская платформа», якая разам з саюзнікамі стварыла новую ўрадавую кааліцыю, уключыла ...
Читать далее »Дэкларацыя «Fiducia supplicans»: што яна дазволіла, а што – не
Прынятая напрыканцы 2023 года Дыкастэрыяй веравучэння дэкларацыя «Fiducia supplicans» выклікала вялікае абмеркаванне як унутры Каталіцкага Касцёла, так і за яго межамі. Ацэнкі яе часам адрозніваліся дыяметральна. А некаторыя біскупскія канферэнцыі наўпрост забаранілі святарам яе выконваць. 18 снежня 2023 года Дыкастэрыя веравучэння апублікавала зацверджаную Папам Францішкам дэкларацыю «Fiducia supplicans», якая сярод іншага дазваляе бласлаўленне «неўрэгуляваных» параў і параў аднаго полу. Пры ...
Читать далее »Незаўважаная частка Fiducia supplicans
Нядаўняя дэкларацыя Дыкастэрыі веравучэння нарабіла шуму. Урывак пра бласлаўленне аднаполых саюзаў выклікаў цунамі меркаванняў, крытыкі ці ўхваленняў. Разам з гэтым, дакумент далей пашырае навучанне Папы Францішка адносна т.зв. “грамадзянскіх шлюбаў” ці кананічна нядзейсных сужэнстваў. Fiducia supplicans працягвае лінію Amoris Laetitia – трэба распазнаваць канкрэтныя жыццёвыя сітуацыі. Цывілізацыя разводаў Палова сем’яў разводзіцца. Гэта лічба вагаецца ў большы ці меншы бок у ...
Читать далее »«Усеагульныя, непарушныя і неад’емныя». Як Касцёл укараняў правы чалавека
Тэма правоў чалавека часта ўспрымаецца як неўласцівая каталіцтву. З такім поглядам часам пагаджаюцца як праціўнікі Касцёла, так і зацятыя яго апалагеты з традыцыяналісцкага лагеру. Тым не менш, цягам усёй гісторыі Касцёл не толькі не цураўся гэтай тэмы, але і, наадварот, усяляк прасоўваў яе ў грамадска-палітычнае жыццё. Важнасць таго, што можна цяпер акрэсліць як правы чалавека, для першых хрысціянаў паходзіла з ...
Читать далее »Дыпламатыя Святога Пасада: галоўныя падзеі 2023 года
Апостальская Сталіца падтрымлівае паўнавартасныя дыпламатычныя адносіны з 184 краінамі свету без уліку наднацыянальных структур. Мінулы год быў плённым для ватыканскай дыпламатыі. Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што свае прадстаўніцтвы ў Рыме мае 91 дыпламатычная місія пры Святым Пасадзе, уключаючы Еўрапейскі Саюз і Суверэнны Мальтыйскі Ордэн. Да іх трэба дадаць прадстаўніцтвы Лігі арабскіх дзяржаў, Міжнароднай арганізацыі па міграцыі і офіс Вярхоўнага ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!