З 18 па 22 лютага беларускія іерархі – арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і біскуп Аляксандр Яшэўскі – наведалі Ватыкан. Яны правялі шэраг важных сустрэчаў, хоць некаторыя з запланаваных спатканняў правесці не атрымалася. 20 лютага ў Дзяржсакратарыяце іерархі сустрэліся з кардыналам П’етра Паралінам. У сустрэчы ўдзельнічаў таксама беларускі святар Раман Суша, які зʼяўляецца доктарам тэалогіі і выкладае ў папскіх універсітэтах у Рыме. ...
Читать далее »Аналітыка
Пустая плошча і еднасць пастыра са светам
Мінула пяць гадоў з дня малітвы “Statio Orbis” падчас пандэміі. Прайшло пяць гадоў з таго дня, калі Папа Францішак узняў вочы да неба на пустой Плошчы Святога Пятра. У той вечар ішоў дождж. На плошчы не было ні душы, але мільёны людзей ва ўсім свеце сачылі за гэтай гістарычнай падзеяй па тэлеэкранах, застаючыся ў ізаляцыі на каранціне. Страх нябачнага віруса, ...
Читать далее »Ватыкан заклікае свет да абароны дзяцей
2 і 3 лютага ў Ватыкане прайшоў саміт па правах дзяцей пад назвай “Любім і абараняем дзяцей”. Ён стаў часткай падрыхтоўкі да Другога Сусветнага дня дзяцей, які пройдзе ў верасні 2026 года. Першы такі дзень быў праведзены ў Рыме ў маі 2024 года. У саміце ўзялі ўдзел лаўрэаты Нобелеўскай прэміі, прафесары, пісьменнікі, эканамісты, рэлігійныя і палітычныя дзеячы, кіраўнікі міжнародных арганізацый. ...
Читать далее »Касцёл супраць прэзідэнта Трампа: іерархі заступіліся за мігрантаў, якіх хочуць дэпартаваць з ЗША
Нягледзячы на тое, што да ўлады ў Злучаных Штатах прыйшлі палітыкі, якія дэкларуюць сваю хрысціянскасць і кансерватыўнасць, а дзве з трох найважнейшых пасадаў у краіне занялі католікі, у мясцовага Касцёла стасункі з імі не склаліся. Прычына гэтага – жорсткая антыміграцыйная палітыка, якую праводзіць новая адміністрацыя. Ужо 20 студзеня, у дзень сваёй інаўгурацыі, Дональд Трамп падпісаў шэраг указаў адносна іміграцыйнай палітыкі. ...
Читать далее »«Браты і сёстры, добры вечар»: 12 гадоў пантыфікату Папы Францішка
13 сакавіка 2025 года спаўняецца 12 гадоў з моманту абрання аргенцінца Хорхэ Марыа Берголіа на Пасад Пятра. За гэты час «Папа з другога канца свету» стаў адным з самых блізкіх да людзей і паважаных пантыфікаў, нягледзячы на цяжкасці са здароўем і выклікі. Сцэна выхаду новаабранага Папы на лоджыю Базілікі Святога Пятра 13 сакавіка 2013 года стала сапраўды іканічнай. Дзясяткі тысяч ...
Читать далее »Пяць рэчаў, якія можна было б пазычыць у Еўропы
Касцёлы зачыняюцца, колькасць парафіянаў зніжаецца, а замест веры прыходзяць гендар, ЛГБТ і эўтаназія. Такія чорныя карціны еўрапейскага хрысціянства можна часта сустрэць у сённяшніх СМІ. Але пры гэтым у Еўропе ёсць тое, чаму б варта было павучыцца і беларусам. Сапраўды, кадры з закрытымі касцёламі, цэрквамі і пратэстанцкімі кірхамі не з’яўляюцца нейкай выдумкай. Як і скарачэнне вернікаў ці розныя іншыя сучасныя трэнды. ...
Читать далее »Сымона Брамбіла – першая прэфектка ватыканскай дыкастэрыі
6 студзеня Папа Францішак прызначыў сястру Сымону Брамбілу на пасаду прэфекта Дыкастэрыі па справах інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця. Яна стала першай жанчынай у гісторыі, якая заняла такую высокую пасаду ў Рымскай курыі. Заснаваная ў 1586 годзе Дыкастэрыя апякуецца прыблізна 700 000 асобаў, якія належаць да розных рэлігійных супольнасцей ва ўсім свеце. Пры гэтым колькасць законніц ужо даўно ...
Читать далее »Асцярожная надзея сірыйскіх хрысціянаў
У адной з калысак хрысціянства, Сірыі, напрыканцы 2024 года пасля працяглай грамадзянскай вайны змяніліся ўлады. На замену свецкаму, але аўтарытарнаму кіраванню сям’і Асадаў прыйшлі мусульманскія групоўкі з радыкальным мінулым. Як у гэтых абставінах жывуць сірыйскія хрысціяне – у нашым матэрыяле. Пра хрысціянства ў Сірыі распавядае яшчэ Біблія. Менавіта па дарозе ў сталіцу краіны Дамаск навярнуўся ганіцель хрысціянаў Саул, каторы затым ...
Читать далее »21 новы кардынал у Касцёле: хто там ёсць і каго няма
Папа Францішак абвясціў імёны 21 новага кардынала. Яны прадстаўляюць розныя часткі свету: Азію, Амерыку, Афрыку і Еўропу. Не ўсе з іх да таго былі біскупамі, але пры гэтым кожны зможа ўдзельнічаць у выбары наступнага пераемніка апостала Пятра. У групу новых кардыналаў, якіх 6 кастрычніка нечакана абвясціў Папа Францішак, увайшлі: арцыбіскуп Анджэла Ачэрбі – Апостальскі нунцый; арцыбіскуп Лімы (Перу) Карлас Густава ...
Читать далее »«Нельга маўчаць». Папа і Святы Пасад просяць не забывацца пра М’янму
55-мільённая М’янма, заціснутыя паміж Кітаем і Індыяй, ужо чацвёрты год жыве ў сітуацыі грамадзянскай вайны, ахвярамі якой сталі дзясяткі тысяч асобаў. Касцельныя ўлады заклікаюць свет не забывацца пра гэта. Што за канфлікт М’янма, раней вядомая як Бірма, атрымала незалежнасць ад Вялікабрытаніі ў 1947 годзе. Але стаць паспяховай краінай яна так і не здолела. Апроч разнастайных палітычна-эканамічных крызісаў сітуацыя ўскладняецца шматлікімі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!