Аналітыка

Як быць католікам сярод насмешак і абыякавасці

Быць католікам сёння не заўсёды лёгка. Асабліва маладому чалавеку. У школе, ва ўніверсітэце, на працы, у кампаніі сяброў можна сутыкнуцца з насмешкамі, абыякавасцю або неразуменнем. Хтосьці можа сказаць: “Ты яшчэ ходзіш у касцёл?”, “Навошта табе гэта?”, “Бог – гэта для старых”, “Жыві як усе”. Іншыя не будуць смяяцца адкрыта, але проста пакажуць, што ім усё роўна: вера, малітва, нядзельная Імша, ...

Читать далее »

Леў XIV і Беларусь: Папа новы, выклікі – старыя

З моманту абрання і інаўгурацыі Папы Рымскага Льва XIV мінуў ужо год. Гэты час стаў важным для станаўлення новага пантыфікату ды адзначыўся значнымі падзеямі ў жыцці Каталіцкага Касцёла. Пра тое, якім мінулым год быў для беларуска-ватыканскіх стасункаў, у нашым матэрыяле. Новыя дыпламаты У цэлым першы год пантыфікату Папы Льва XIV праходзіў у рэчышчы палітыкі, закладзенай яго папярэднікам – Папам Францішкам, ...

Читать далее »

13 забітых хрысціянаў штодня: свабода рэлігіі ў свеце пад пагрозай

Самыя розныя арганізацыі і ўстановы падкрэсліваюць у сваіх справаздачах значнае пагаршэнне сітуацыі са свабодай веравызнання ў свеце. Паводле іх, ва ўмовах рэлігійнай несвабоды жывуць 5,4 мільярда чалавек, а найбольш ад гэтага церпяць хрысціяне. Права, а не прывілей Напрыканцы 2025 года міжнародная каталіцкая арганізацыя “Дапамога Касцёлу ў патрэбе” прадставіла справаздачу датычна рэлігійнай свабоды ў свеце за перыяд 2023-2024 гадоў. Паводле яе, ...

Читать далее »

І зноў раскол? Брацтва святога Пія Х без згоды Рыма высвячае новых біскупаў

Святарскае Брацтва cвятога Пія Х (FSSPX) – міжнароднае каталіцкае аб’яднанне святароў-традыцыяналістаў – збіраецца высвяціць новых біскупаў. Святы Пасад на гэта згоды не дае і пагражае ў выпадку непаслухмянасці экскамунікай. Але падобна, што гэтыя пагрозы чальцоў Брацтва не спыняць. Што за FSSPX Брацтва cвятога Пія X узнікла ў 1970 годзе. Яно адхіляе шматлікія новаўвядзенні Другога Ватыканскага сабора, у тым ліку цэлебруе ...

Читать далее »

Касцёл у Венесуэле: паміж нявызначанасцю і надзеяй

Касцёл Венесуэлы цягам апошніх дзесяцігоддзяў меў не надта прыемную гісторыю стасункаў з уладамі краіны. Але сітуацыя змяняецца, і ў апошніх падзеях каталіцкія іерархі бачаць надзею на лепшае. Адносіны з уладамі ў Каталіцкага Касцёла – даміноўнай канфесіі ў Венесуэле – моцна пагоршыліся яшчэ ў часы Уга Чавэса, які кіраваў у 1999-2013 гг. Ён не толькі грэбліва ставіўся да святароў, але і ...

Читать далее »

Крызіс у Армянскай царкве: каталікос і прэм’ер патрабуюць адстаўкі адзін аднаго

18 мая 2025 года ў Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця першага ў Беларусі храма Армянскай Апостальскай Царквы (ААЦ) – храма святога Рыгора Асветніка. У самой жа Арменіі ААЦ, самакіраваная армянская нацыянальная царква, перажывае няпростыя часы. Даведка: Армянская Апостальская Царква належыць да старажытнаўсходніх хрысціянскіх цэркваў. Паводле традыцыі, яна ўзыходзіць каранямі да апосталаў Барталамея і Тадэвуша. У 301 годзе Арменія стала першай ...

Читать далее »

Ватыкан не знайшоў падстаў для жаночага дыяканату

Спецыяльная ватыканская камісія, створаная для вывучэння магчымасці дыяканату жанчын, прадставіла Папу Льву XIV выніковы даклад, у якім заявіла пра адсутнасць падстаў для высвячэння жанчын у дыяканы. Аднак прыхільнікаў гэтага такія высновы не спынілі. Пытанне дыяканскага пасвячэння жанчын у Каталіцкім касцёле абмяркоўваецца ўжо працяглы час. Яго прыхільнікі звяртаюць увагу на існаванне жанчын-дыяканаў у раннім Касцёле ды на неабходнасць належнага прызнання жаночага ...

Читать далее »

“Dilexi te”, або Што хацеў сказаць Папа

Першы праграмны дакумент Папы Льва XIV – апостальская адгартацыя “Dilexi te” – пабачыў свет на пачатку кастрычніка. Яго тэкст прысвечаны становішчу бедных і мігрантаў у сучасным свеце. Дакумент заклікае католікаў не адкідаць іх, а наадварот, дапамагаць у выпадку патрэбы. 9 кастрычніка ў Ватыкане была прадстаўленая першая Апостальская адгартацыя Папы Льва XIV. Яе назва “Dilexi te” (“Я палюбіў цябе”) адсылае да ...

Читать далее »

Стасункі паміж Ватыканам і Касцёлам у Германіі абвастраюцца

Частка нямецкага епіскапату і свецкіх вернікаў, падобна, свядома ідзе на абвастрэнне стасункаў з Рымам у пытанні блаславення аднаполых параў. І, нягледзячы на крытыку з Ватыкана, нямецкія каталікі ад сваіх ідэяў, прынамсі, пакуль не адступаюць. Рух “Сінадальны шлях” з 2019 года імкнецца ўвесці больш ліберальны падыход да каталіцтва ў Германіі – пакласці канец цэлібату для святароў, дазволіць высвячаць жанчын у дыяканы ...

Читать далее »

Па слядах Льва ХІІІ. Ці напіша Леў XIV новую старонку сацыяльнага вучэння Касцёла?

Новы Папа Леў XIV абраў сваё імя ў гонар Пантыфіка, які больш за 130 гадоў таму кінуў выклік прамысловай рэвалюцыі і прапанаваў каталіцкі погляд на праблемы сучаснага яму свету. Цяпер свет чакае аналагічных дзеянняў і ад ягонага ідэйнага пераемніка, у часы, калі новыя тэхналогіі могуць стаць не толькі памочнікам, але і пагрозай чалавецтву. “Я б сказаў, што Леў – найбольш ...

Читать далее »