Частка нямецкага епіскапату і свецкіх вернікаў, падобна, свядома ідзе на абвастрэнне стасункаў з Рымам у пытанні блаславення аднаполых параў. І, нягледзячы на крытыку з Ватыкана, нямецкія каталікі ад сваіх ідэяў, прынамсі, пакуль не адступаюць. Рух “Сінадальны шлях” з 2019 года імкнецца ўвесці больш ліберальны падыход да каталіцтва ў Германіі – пакласці канец цэлібату для святароў, дазволіць высвячаць жанчын у дыяканы ...
Читать далее »Аналітыка
Па слядах Льва ХІІІ. Ці напіша Леў XIV новую старонку сацыяльнага вучэння Касцёла?
Новы Папа Леў XIV абраў сваё імя ў гонар Пантыфіка, які больш за 130 гадоў таму кінуў выклік прамысловай рэвалюцыі і прапанаваў каталіцкі погляд на праблемы сучаснага яму свету. Цяпер свет чакае аналагічных дзеянняў і ад ягонага ідэйнага пераемніка, у часы, калі новыя тэхналогіі могуць стаць не толькі памочнікам, але і пагрозай чалавецтву. “Я б сказаў, што Леў – найбольш ...
Читать далее »Паўгода з Львом XIV: адзіны, адкрыты Касцёл – знак міру для зраненага свету
Чырвонай ніткай праз пантыфікат новага Папы праходзіць мадэль хрысціянскай супольнасці, у якой жыве еднасць. Еднасць місіянерская, і таму здольная служыць усім, пачынаючы з апошніх, прыхільная дыялогу і міру. Гэта Касцёл, які не “абапіраецца” на моцных гэтага свету і не блытае місію з рэлігійным маркетынгам, але ўмее быць закваскай, бо адлюстроўвае святло Іншага, — напісаў у сваёй аўтарскай калонцы галоўны рэдактар ...
Читать далее »“Хіба падзяліўся Хрыстус?” Хто ў гісторыі беларускага хрысціянства мог бы зблізіць вернікаў
Хрысціянства ў Беларусі існуе больш як тысячу гадоў, але на сёння падзеленае на тры буйныя канфесіі – каталіцтва, праваслаўе і пратэстантызм. Гісторыя іх дачыненняў была рознай, у тым ліку і крывавай, некаторыя засцярогі і перадузятасці застаюцца і да сёння. Але ж “хіба падзяліўся Хрыстус” (1-е Кар. 11:13), каб быць падзеленымі і хрысціянам? Мы паглядзелі і прапануем спіс тых хрысціянаў з ...
Читать далее »Каталіцкая адукацыя – гэта не толькі багаслоўе
Верасень – час пачатку навучальнага году не толькі ў свецкіх установах, але і ў рэлігійных, у тым ліку – каталіцкіх. Ёсць свае каталіцкія навучальныя ўстановы і ў Беларусі, але па факце яны вельмі адрозніваюцца ад таго, што можна знайсці за мяжой. На сёння ў Беларусі існуюць чатыры каталіцкія навучальныя ўстановы: адна Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семiнарыя ў Гродне, а таксама тры ...
Читать далее »Пазітыўная тэндэнцыя: у Аўстрыі вырасла колькасць пасвячэнняў святароў
У Аўстрыі 2025 год стане рэкордным за апошні час паводле колькасці святарскіх пасвячэнняў. Праўда, гэта, магчыма, адзіная пазітыўная тэндэнцыя ў краіне, дзе колькасць католікаў скарачаецца на фоне росту вернікаў іншых канфесій. Паводле звестак агенцтва Kathpress, у 2025 годзе ў Аўстрыі будзе пасвечана не менш за 26 каталіцкіх святароў. Гэта значна перавышае сярэдні паказчык за апошняе дзесяцігоддзе, які складаў прыкладна 22 ...
Читать далее »Гродзенскай семінарыі – 35 гадоў!
28 жніўня споўнілася 35 гадоў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. За час свайго існавання ўстанова падрыхтавала амаль 230 выпускнікоў, у тым ліку пяцярых біскупаў. І традыцыі навучання не спыняюцца: сёлета ў гродзенскую семінарыю было залічана яшчэ 11 навучэнцаў. У паваеннай Беларусі каталіцкіх навучальных установаў не існавала зусім. Кандыдаты на святарства мусілі навучацца або неафіцыйна, як у падпольнай семінарыі ксяндза Вацлава ...
Читать далее »Сем звязаных з Беларуссю асобаў могуць прызнаць бласлаўлёнымі
Архідыяцэзія Масквы афіцыйна закрыла дыяцэзіяльную стадыю працэсу беатыфікацыі дзесяці каталіцкіх навамучанікаў Расіі ХХ стагоддзя, сярод якіх вернікі лацінскага і ўсходняга абрадаў. Большасць з іх або нарадзіліся ў Беларусі, або сваім служэннем былі звязаныя з ёй. Праграму “Каталіцкія навамучанікі Расіі” Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Расіі зацвердзіла яшчэ 30 студзеня 2002 года. Яе задача – падрыхтоўка да праслаўлення расійскіх каталіцкіх пакутнікаў XX стагоддзя. ...
Читать далее »Папа Леў XIV і свет вачыма дзяцей
Мінула два месяцы з моманту абрання Роберта Фрэнсіса Прэвоста на Пасад святога Пятра. За гэты час з’явіўся шэраг выяў, якія сімвалізуюць яго пантыфікат. На адной з іх новы Папа прысеў каля дзяўчынкі, якая падарыла яму малюнак. За гэтым простым жэстам стаіць моцнае пасланне: каб пабудаваць лепшы свет, трэба зірнуць на свет вачыма дзіцяці. Першыя два месяцы пантыфікату Льва XIV былі ...
Читать далее »Ад дыскрымінацыі да першага Папы: нарыс гісторыі каталіцтва ў ЗША
Робэрт Прэвост, які нарадзіўся ў Чыкага, стаў першым Папам Рымскім з тэрыторыі Злучаных Штатаў. І хоць улады краіны актыўна віталі яго абранне, гісторыя каталіцтва на амерыканскіх землях была нялёгкай, а часам нават трагічнай. Карані каталіцтва на тэрыторыі брытанскіх калоній, якія пазней сталі Злучанымі Штатамі Амерыкі, сягаюць пачатку XVII стагоддзя. Важную ролю ў гэтым адыграў брытанскі палітык-католік Джордж Калверт, першы барон ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!