Аналітыка

«Папа вас любіць і моліцца за вас»: Восем гадоў супрацы Бэнэдыкта XVI і Беларусі

Спачылы напярэдадні новага 2023 года Папа на пенсіі Бэнэдыкт XVI згуляў важную ролю і ў развіцці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Яна вылучаецца перадусім дзвюма важнымі з’явамі. З аднаго боку – гэта кадравыя змены на чале беларускага Касцёлу, а з другога – паглыбленне стасункаў паміж Ватыканам і ўладамі Беларусі. Пра гэта і не толькі – у нашым артыкуле. Адстаўкі і прызначэнні ...

Читать далее »

Ян Павел І – хрысціянін, які стаў Папам

4 верасня 2022 года Папа Францішак беатыфікаваў папярэдніка. Альбіна Лучані, які прыняў імя Ян Павел І, быў Біскупам Рыма з 26 жніўня па 28 верасня 1978 года. Беатыфікацыя Яна Паўла І – гэта заклік нанова адкрыць пакору, якая дазваляе цнотам веры, надзеі і любові рэалізавацца ў канкрэтным жыцці, — падкрэсліў галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ. Андрэа Тарніелі нагадаў словы, якія Альбіна ...

Читать далее »

Папа Францішак хоча пакінуць адкрытым прасвет магчымасці спыніць зло

Святы Айцец, які ў апошнія гады па-прароцку перасцерагаў ад Трэцяй сусветнай вайны, ідзе па слядах сваіх папярэднікаў і ваюе са злом зброяй дабра, — адзначыў Андрэа Тарніелі ў сваёй калонцы на Vatican News. Галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ нагадаў, што яшчэ да пачатку ўварвання расійскіх войск, на Анёл Панскі 20 лютага 2022 года, Папа Францішак сказаў: “Як сумна, калі людзі і ...

Читать далее »

Васіль Быкаў і хрысціянства

Якія асацыяцыі выклікае ў мяне чэрвень? Іх шмат: Сэрца Езуса, Святы Антоні, лета, экзамены, пілігрымка… і Васіль Быкаў. Чаму Быкаў? Наш славуты зямляк нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна, а памёр 22 чэрвеня 2003 года ў Бараўлянах. Менавіта ў чэрвені, у гадавіны нараджэння ці смерці аўтара аповесці “Мёртвым не баліць”, публікуецца найбольш газетных артыкулаў, сяброўскіх успамінаў, ...

Читать далее »

Ніхто іншы не бачыў столькі твараў і не прымушаў іх усміхнуцца

Калі вы знаходзіцеся ў групе суправаджэння Папы Рымскага падчас яго падарожжаў, самае кранальнае з таго, што бачыце, – гэта твары людзей, якія вітаюць яго на вуліцах, — прызнаўся кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Шматгадовы кіраўнік Залы Друку, былы дырэктар Ватыканскага радыё і Ватыканскага тэлебачання, у спецыяльным выпуску “L’Osservatore Romano”, прысвечаным 100-годдзю Яна Паўла ІІ, узгадаў свае шматлікія міжнародныя паездкі з Пантыфікам. “Гэта ...

Читать далее »

Што такое Беззаганнае Зачацце Марыі?

8 снежня Касцёл адзначае ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Марыі, якая з’яўляецца абавязковым святам, калі кожны вернік абавязаны ўдзельнічаць у св. Імшы. У сувязі з гэтым варта даведацца, што насамрэч у гэты дзень святкуе Касцёл. Што такое Беззаганнае Зачацце Марыі? Гэта праўда пра тое, што бацькі Марыі Яўхім і Ганна зачалі сваю Дачку, якую Бог захаваў ад плямы першароднага граху — граху ...

Читать далее »

Европа осознаёт себя христианской и выбирает аборты и однополые браки

«Западная Европа, колыбель протестантизма и историческая вотчина католицизма, стала одним из самых светских регионов в мире». Это подтвердило исследование в области вероисповедания и религиозных практик в западноевропейских странах, проведенное исследовательским центром Pew Research. Процент не практикующих христиан растет, и если мы посмотрим на результаты опроса об отношении к абортам и ​​однополым бракам, становится ясно, насколько изменилась культура в Европе, и тогда результат ...

Читать далее »

Уніяцкі святар: Стаўленне да абортаў — гэта тэст на цемрашальства

Спроба Польшчы яшчэ больш абмежаваць колькасць абортаў выклікала дыскусію і ў Беларусі. Прыхільнікі абортаў у гэтых дыскусіях часта карыстаюцца жалезабетонным аргументам: «забарона абортаў — гэта цемрашальства». Цемрашальства — нагадаю — гэта варожае стаўленне да асветы, навукі і прагрэсу. Такім чынам, той, хто супраць абортаў, як вынікае з логікі прыхільнікаў абортаў, адмаўляе асвету, навуку і прагрэс. Аднойчы я трапіў у паліклініку, дзе разгаварыўся ...

Читать далее »

Праўда пра інквізіцыю

Здаецца, ніякая тэма не выклікае такога антаганізму і нянавісці да Каталіцкага Касцёла, як інквізіцыя. На шчасце, у 2004 годзе для навукоўцаў былі адчыненыя ватыканскія архівы, дзе яны маглі больш падрабязна даследаваць касцельную спадчыну і зрабіць свае высновы. Хто хлусіць пра інквізіцыю? Каб казаць пра інквізіцыю (дарэчы, гэтае лацінскае слова inquisitio перакладаецца як даследаванне, пошук праўды) трэба, канешне, разглядаць гэтую з’яву ...

Читать далее »

Феномен іканаборства ў Касцёле

Прапаную разгледзець адзін з феноменаў у Каталіцкім Касцёле – іканаборства (знішчэнне іконаў), якое з’явілася ў VIII стагоддзі ва ўсходняй частцы Рымскай імперыі, Візантыі. Гэтая справа выклікала такі сур’ёзны рэзананс у тагачасным каталіцкім свеце, што нават быў скліканы чарговы ўсеагульны сабор, Другі Нікейскі (787 г.). На саборы пастанавілі, што прадметам хрысціянскага культу і пакланення з’яўляецца не толькі крыж нашага Збаўцы, Езуса ...

Читать далее »