У папярэднім выпуску нашай моўнай старонкі мы разглядалі выкарыстанне ў беларускай мове, найперш у вуснай неафіцыйнай камунікацыі, назоўніка варушняк і дзеяслова варушыцца. Нагадаем, што нашаму назоўніку варушняк у рускамоўнай нефармальнай практыцы адпавядае лексема движуха (движ). І вось пасля выхаду чэрвеньскага нумара “Каталіцкага весніка” аўтар матэрыялу атрымаў з дзясятак водгукаў. А таксама пытанняў і прапановаў парэкамендаваць беларускія адпаведнікі для некаторых іншых ...
Читать далее »Архив меток: правапіс
У хаце халодна. Трэба сёння тапіць. Ці так павінна быць па-беларуску?
Нагодай для сённяшняга матэрыялу нашай моўнай старонкі стаў допіс сталага чытача “Каталіцкага Весніка” спадара Уладзіміра з Шаркаўшчынскага раёна. Сярод некалькіх пытанняў, якія ён закранае ў сваім лісце, звяртае на сябе ўвагу адно, найбольш актуальнае, на наш погляд. Так, спадар Уладзімір, у прыватнасці, піша: “Даўно хацеў высветліць для сябе, як правільна па-беларуску сказаць. Маю на ўвазе сітуацыю, калі мы абаграваем хату. ...
Читать далее »На самой справе ці на самай справе? Як павінна быць па-беларуску?
Пытаннем, вынесеным у загаловак, зацікавілася чытачка “Каталіцкага весніка”, якая абазначыла сябе ў лісце да аўтара нашай моўнай старонкі вельмі сціпла: Л.М. (Мядзел). Зрэшты, не мае значэння, як чалавек сябе ідэнтыфікуе ў камунікацыі. Куды важней, якое пытанне яго цікавіць, што выклікае пэўную праблему. Дык вось Л.М. заўважае сярод іншага: “Напэўна, маё пытанне не вельмі важнае. Напэўна, не так часта мы сутыкаемся ...
Читать далее »У маладой сям’і нарадзіўся малыш. Ці так павінна быць па-беларуску?
Тэму гэтага моўнага артыкула падказала нам чытачка “Каталіцкага весніка” спадарыня Алена з Полацка. Сярод шэрагу чыста лінгвістычных пытанняў, якія яна адрасавала аўтару нашай моўнай рубрыкі, было, у прыватнасці, і такое: “Ці мэтазгодна выкарыстоўваць у беларускай мове слова малыш? Мая дачка працуе ў садочку, і я пастаянна чую ад яе выказванні накшталт яна выхоўвае дваіх малышоў; малыш патрабуе шмат увагі; разам ...
Читать далее »Як назваць чалавека, каторы не мае пастаяннага месца жыхарства?
Тэму дадзенага моўнага артыкула падказала спрэчка, можна сказаць, нават дыскусія, сведкам, а потым удзельнікам якой стаў і аўтар гэтага матэрыялу. Едучы ў цягніку, пасажыры заўважылі праз акно, як два ўжо немаладыя і не вельмі ахайна апранутыя мужчыны корпаюцца ў кантэйнеры для смецця. І вось жанчыны, што сядзелі побач, на цудоўнай беларускай мове пачалі абмяркоўваць, спрачацца, даказваць адна адной, як жа ...
Читать далее »Гэта апынулася няпраўдай або гэта аказалася няпраўдай? Як правільна сказаць па-беларуску?
Сярод пытанняў, якія чытачы “Каталіцкага весніка” задаюць аўтару нашай моўнай старонкі, нярэдка сустракаюцца і тыя, што датычаць дакладнасці словаўжывання, правільнасці выбару канкрэтнай лексічнай адзінкі ў адпаведнай маўленчай сітуацыі. Бо часта здараецца так, што пэўныя словы трактуюцца як сінанімічныя, узаемазамяняльныя, хоць насамрэч такімі не з’яўляюцца. Нагодай для сённяшняга культурамоўнага матэрыялу стаў допіс нашай чытачкі з Браслаўшчыны спадарыні Ганны. Яна, у прыватнасці, ...
Читать далее »На масту? На масце? На мосце? Як будзе правільна па-беларуску?
Апошнім часам мы ўсё часцей атрымліваем пытанні адносна правільнасці ўжывання тых ці іншых слоў або словаформаў. І гэта не можа нас не цешыць, паколькі выразна сведчыць пра неабыякавасць чытачоў “Каталіцкага Весніка” не толькі да беларускага слова ўвогуле, але і да асаблівасцяў яго ўжывання. Гэтым разам паспрабуем асвятліць некаторыя аспекты выкарыстання назоўнікаў у месным склоне. Гаворка пойдзе пра назоўнікі мужчынскага роду ...
Читать далее »Два новых дома ці два новыя дамы?
Сярод пытанняў, якія чытачы “Каталіцкага Весніка” адрасуюць аўтару нашай моўнай старонкі, ёсць і тыя, што непасрэдна датычаць асаблівасцяў ужывання лічэбнікаў з назоўнікамі. Гэта насамрэч праблемная пазіцыя, бо ва ўмовах дамінавання ў грамадстве рускай мовы яе правілы нярэдка аўтаматычна пераносяцца на беларускамоўны кантэкст. І тады ствараецца своеасаблівы эфект “трасянкі”, толькі не на арфаэпічным, а на граматычным узроўні. Зразумела, што людзі, якія ...
Читать далее »Дзеясловы з суфіксамі -ірава- (-ырава-) і -ава- (-ява-) у сучаснай беларускай мове (працяг)
У папярэднім артыкуле мы сцісла апісалі праблему, якая паўстае пры выкарыстанні ў сучаснай беларускай мове дзеясловаў з пазначанымі вышэй фармантамі. Таксама мы акрэслілі некаторыя тэарэтычныя аспекты дадзенага пытання, прывялі меркаванні аўтарытэтных лінгвістаў. Сёння ж прааналізуем мэтазгоднасць ужывання ў нашай мове дзеясловаў з суфіксамі -ірава- (-ырава-) і -ава- (-ява-) на канкрэтных прыкладах. Адным з асноўных крытэрыяў мэтазгоднасці ўжывання таго ці іншага ...
Читать далее »Дзеясловы з суфіксам -ава- (-ява-) у сучаснай беларускай мове
Мы часта бачым на старонках беларускамоўных газет і ў інтэрнэт-прасторы формы дзесловаў кшталту фарміраваць і фармаваць, планіраваць і планаваць, дэгусціраваць і дэгуставаць, каменціраваць і каментаваць… Таксама нярэдка сутыкаемся з падобным і ў вуснай камунікацыі. І традыцыйна паўстае пытанне: каторая з прыведзеных формаў правільная? Каторая з іх адпавядае патрабаванням культуры маўлення? Так, наша мова, як і любая іншая, няспынна змяняецца. Прычым ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!