Архив меток: правапіс

Да праблемы выкарыстання асобных формаў дзеепрыметнікаў у сучаснай беларускай мове

Нядаўна ў рэдакцыю “Каталіцкага Весніка” звярнулася чытачка (на жаль, яна не назвала сябе) з пытаннем, якое нам падаецца надзвычай актуальным. Прапануем фрагмент з яе допісу без купюр: “Вядома, што для беларускай мовы не характэрна ўжыванне дзеепрыметнікаў цяперашняга часу з суфіксамі -уч-, -юч-, -ач-, -яч- і суфіксамі —ем-, -ім-. У беларускай мове выкарыстоўваюцца дзеепрыметнікі з суфіксамі -л-, -ш-, -ўш-, -ан-, -ян-, ...

Читать далее »

Выраб вышэйшай якасці. Лепшы вучань школы. Ці правільна гэта па-беларуску?

Нагодай для чарговай тэмы ў нашай моўнай старонцы стала пытанне ад нядаўняга часу чытачкі “Каталіцкага Весніка” спадарыні Марыны П. з Віцебска. “У мінулым годзе я выпадкова адкрыла для сябе новую газету, – дзеліцца з намі сп-ня Марына. – Менавіта выпадкова, бо “Каталіцкі Веснік” прынесла мая дачка. Яна ўсюды імкнецца гаварыць па-беларуску, праз гэта часам здараюцца розныя непаразуменні, але мая Ганначка ...

Читать далее »

Смеццявоз на сметнік смецце павёз. Як правільна казаць па-беларуску?

Сёння ў нашай моўнай рубрыцы мы крыху пагаворым пра словы, якія ўжываюцца для абазначэння ўсяго, што звязанае так ці інакш са смеццем. Пра гэта просіць, у прыватнасці, наша пастаянная чытачка спадарыня Галіна К. з Мінска. “Мы кожны дзень бачым, як дворнікі наводзяць парадак каля нашых дамоў, прыбіраюць смецце. Потым прыязджае спецыяльная машына і адвозіць усё. І вось падумалася: а як ...

Читать далее »

Іменна Анастасія нераз тут была ці Менавіта Настасся не раз была тут: як будзе правільна?

Тэмы сённяшняга выпуску нашай моўнай старонкі падказала чытачка “Каталіцкага Весніка” Анастасія Э. Менавіта тэмы, бо спадарыня Анастасія акрэсліла адразу тры пытанні, на якія хацела б атрымаць адказы. У прыватнасці, яна піша: “Неаднаразова сустракала ў творах Я. Скрыгана слова «іменна». Заўсёды лічыла, што гэта калька з рускай мовы, а па-беларуску – «менавіта». Ці ёсць розніца паміж гэтымі словамі? У якіх выпадках ...

Читать далее »

І чарнявыя, і бялявыя… : антонімы ў сучаснай беларускай мове

У папярэдніх артыкулах моўнай рубрыкі мы разглядалі некаторыя асаблівасці выкарыстання ў беларускай мове паронімаў, сінонімаў і амонімаў. І каб лагічна закончыць характарыстыку падобных груп слоў, сёння пагаворым крыху пра антонімы. Антонімы (ад грэц. аnti – супраць i onyma – імя) – пары слоў адной часціны мовы з супрацьлеглым значэннем: далёкі – блізкі, вялікі – малы, сябар – вораг, цёпла – ...

Читать далее »

Не баюся кары, хоць дрэва без кары: амонімы ў сучаснай беларускай мове

У папярэдніх выпусках нашай моўнай старонкі мы гаварылі пра паронімы – словы, блізкія паводле напісання і гучання, але розныя паводле значэння, і сінонімы – словы, розныя паводле напісання і гучання, але блізкія паводле значэння. Нашыя чытачы зацікавіліся гэтым матэрыялам, аўтар атрымаў колькі пытанняў і прапаноў. І сёння, ідучы насустрач адной з такіх прапаноў, – ад спадарыні Наталлі С. з Мінска, ...

Читать далее »

Птушка балотная ці балоцістая? Поле каменнае ці камяністае? Як правільна па-беларуску

У сённяшнім выпуску моўнай старонкі мы пагаворым пра словы, якія блізкія паводле гучання і напісання, але адрозніваюцца паводле значэння. І вось гэтае падабенства ў арфаграфіі і вымаўленні часта выклікае пэўныя праблемы ў камунікацыі. Нярэдка мы няправільна ўжываем тое ці іншае слова ў канкрэтным кантэксце праз памылковае разуменне яго значэння, бо яно падаецца нам аднолькавым з падобным іншым. Гаворка тут ідзе ...

Читать далее »

Знатнік і абшарнік клікалі прычотніка: гістарызмы і архаізмы ў беларускай мове

У сённяшнім выпуску нашай моўнай старонкі мы крыху пагаворым пра даволі значны пласт беларускай лексікі, якая, аднак, мае абмежаваны характар ужытку, выкарыстоўваецца найчасцей у мастацкіх тэкстах на гістарычную тэматыку. Ідэю для разгляду нам прапанавала пастаянная чытачка “Каталіцкага Весніка” спадарыня Марыя С. з Гродна. “Чытаючы творы Уладзіміра Караткевіча і іншых знакамітых беларускіх аўтараў, – піша сп-ня Марыя, – міжволі звяртаеш увагу ...

Читать далее »

Была адліга. Ля пуні звінелі бомы: Літуанізмы ў сучаснай беларускай мове

У некалькіх папярэдніх выпусках нашай моўнай старонкі мы разглядалі ўжыванне ў сучаснай беларускай мове пазычанняў з польскай, англійскай, нямецкай, французскай, а таксама з цюркскіх моў. Нам падаецца лагічным дадаць у гэты шэраг яшчэ адну, хоць і невялікую групу лексікі – літуанізмы ці, інакш кажучы, словы, што прыйшлі ў беларускую мову з мовы літоўскай. Здавалася б, носьбітаў літоўскай мовы істотна менш, ...

Читать далее »

Казак у халаце трымаў бугая…: Цюркізмы ў сучаснай беларускай мове

У папярэднім артыкуле нашай моўнай старонкі мы разглядалі некаторыя паланізмы, што апошнім часам актыўна ўжываюцца ў беларускай мове. У сённяшнім выпуску нашай моўнай старонкі крыху пагаворым пра функцыянаванне ў сучаснай беларускай мове слоў цюрскага паходжання ці інакш, цюркізмаў. З просьбай пра гэта да аўтара матэрыялу звярнулася тая самая спадарыня Ганна К. з Мінска, якая цікавілася і мэтазгоднасцю выкарыстання ў камунікацыі ...

Читать далее »