Беларускія манахіні прынялі ўдзел у фармацыйнай сустрэчы ў Польшчы

22 красавіка ў Польшчы ў п. Гарбув адбылася сустрэча для маладых сясцёр-салезіянак. У ёй прынялі ўдзел таксама сёстры з Беларусі — с. Вераніка Огар і с. Дар’я Еўтухоўская.

Сустрэча праводзілася ў супольнасці навіцыяту, дзе маладыя дзяўчаты праходзяць фармацыю і рыхтуюцца да складання першых манаскіх абяцанняў у Кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі. У гэтыя дні пад кіраўніцтвам с. Паўлы Батальёла разважалі над жывой прысутнасцю Найсвяцейшай Панны Марыі ў жыцці кожнай сястры.

Перачытваючы артыкулы Канстытуцый і ўрыўкі з Евангелля, прысутныя сёстры адзначалі для сябе тыя рысы Марыі, якія з’яўляюцца для іх найбольш блізкімі. Падчас сустрэчы былі канферэнцыі, моманты цішыні і ўласнага разважання, супольныя малітвы, час на дзяленне, святая Імша і адарацыя. 

sdb.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі