4 рысы Марыі, якія дапамогуць умацаваць адносіны з сябрамі

Сучасны радыкальны фемінізм з нянавісцю да хрысціянства прапануе жанчынам развівацца ў духу, які можна назваць «антымарыйным».

Кэры Грэс, супрацоўнік Цэнтра этыкі і дзяржаўнай палітыкі ў Вашынгтоне, некалькі гадоў таму напісала кнігу «Выкрыццё анты-Марыі: выратаванне культуры ад таксічнай жаноцкасці», у якой апісваецца вобраз жанчыны, якая апынулася ў пастцы гэтага злога духа . “Яна злуецца на саму думку пра тое, што нагадвае сціплую пакору альбо самаахвярнасць дзеля іншых. Яна смелая, павярхоўная, злосная і пачуццёва наўмысная. Яна таксама можа быць самаўлюбёнай, маніпулятыўнай, паклёпніцкай, трывожнай і эгаістычна амбіцыйнай”.

Ці хацелі б вы сябраваць з такім чалавекам? Можа, і не. Таму, у адрозненне ад “антымарыйнаму” духу, які спрабуе пранікнуць у нашы сяброўскія адносіны, мы можам звярнуцца да тых якасцей Марыі, якія ўзбагацяць наша сяброўства.

Гледзячы на ​​Евангелле і касцельную традыцыю, існуе чатыры асноўныя атрыбуты сяброўства Марыі: падтрымка, уважлівасць, шчодрасць і ўзрастанне ў малітве.

Падтрымка

Адной з самых натхняльных евангельскіх гісторый падтрымкі з’яўляецца візіт Марыі да стрыечнай сястры Альжбеты. Вядома, у Марыі была важкая прычына застацца на месцы, але яна пайшла да Альжбеты, каб прапанаваць ёй дапамогу і сяброўства. І яна не зайшла да яе на некалькі хвілін — мы ведаем, што Марыя доўгі час прабывала з ёй.

Часам у нас ёсць толькі некалькі хвілін, каб адправіць сябру кароткае паведамленне альбо патэлефанаваць падчас падарожжа з аднаго канца горада ў другі. Але сапраўдная падтрымка — гэта інвестыцыі ў сяброўства, якія даюць давер і ўпэўненасць. Калі мы сядзім з сябрам і можам быць разам, не спяшаючыся быць дзе-небудзь яшчэ, сяброўства набывае марыйны характар.

Уважлівасць

Успомнім прыгожую евангельскую сцэну вяселля ў Кане Галілейскай, дзе Езус здзейсніў свой першы публічны цуд і ўстанавіў сакрамант шлюбу перад людзьмі, якія весяліліся, святкавалі і пілі добрае віно. Здаецца, у гэтай сцэне адбываецца шмат падзей, якія прыцягваюць увагу — і менавіта тут прыцягвае ўважлівасць Марыі: «Не маюць віна!»

Быць уважлівым да патрэб нашых сяброў азначае гатоўнасць пакінуць дом і зрабіць для іх нешта. Мы рыхтуем і перадаем ежу сваім сябрам, якія занепакоены нараджэннем нованароджанага дзіцяці, дапамагаем даглядаць дзяцей з сябрамі з асаблівасцямі развіцця, фатаграфуем падчас Першай Камуніі ці хросту дзіця, каб наш сябар мог быць са сваім сынам альбо дачкой у гэты час. Уважлівасць Марыі — гэта размова з сябрам, які выглядае прыгнечаным, заклапочаным альбо адчувае цяжкасці.

Шчодрасць

Шчодрасць — гэта натуральны чалавечы інстынкт, але гэта не азначае, што яна даецца нам аўтаматычна, калі нам гэта сапраўды трэба. Адданасць Марыі можа гэта змяніць. Марыя была неверагодна шчодрай да Бога з таго моманту, як Арханёл Габрыэль прынёс ёй вельмі няпростую вестку. Марыя хоча, каб мы наследавалі Яе прыклад. Зразумела, гэта прасцей сказаць, чым зрабіць — і таму варта прасіць Маці Божую аб Яе пастаяннай апецы. Паглядзіце на цудоўны вобраз Маці Божай Нястомнай Дапамогі, і вы зможаце лепш зразумець неабходнасць гэтага клопату. Гэта дапаможа вам раскрыць уласную марыйную шчодрасць і навучыцца мяняць свае планы на карысць сябра.

Узрастанне ў малітоўным жыцці

Май — гэта ідэальны месяц для ўмацавання нашага сяброўства шляхам агульнага малітоўнага ўшанавання Марыі. Калі ёсць магчымасць, варта адправіцца ў паломніцтва з сябрамі да марыйнай святыні, крочыць да яе ў супольнай малітве Ружанца, таямніца за таямніцай. Гэта глыбокі і інтымны спосаб падзяліцца сваім малітоўным жыццём з сябрам.

Нарэшце ўспомнім словы, прыпісаныя святому Людовіку дэ Манфору: “Да Езуса — праз Марыю”. Няхай яны заахвоцяць вас даверыць сябе Марыі, пераймаючы Хрыста. Сілкуючы наша сяброўства сваімі цудоўнымі якасцямі, Марыя прывядзе ўсіх нас да свайго Боскага Сына.

Паводле credo.pro
Пераклад Марыны Сінкевіч

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі