Новая евангелізацыя. Хрысціянскі хакатон пройдзе ў Навагрудку

11-12 мая ў Навагрудку ўпершыню пройдзе хрысціянскі хакатон, дзе ўдзельнікі будуць распрацоўваць праекты на мяжы сфер ІТ і хрысціянства.

Хакатон – гэта спаборніцтва, дзе спецыялісты са сферы інфармацыйных тэхналогій аб’ядноўваюцца ў каманды, каб вырашыць праблему або стварыць новы праект за абмежаваны час.

Тэма сёлетняга хакатона – новая евангелізацыя.

“Новая евангелізацыя заключаецца не ў пропаведзі новага паслання. Размова ідзе пра вяртанне да “першага кахання”, каб мы зноў маглі перажыць радасць прысутнасці і блізкасці Божай любові ў сваім жыцці”.

Паводле Папы Бэнэдыкта XVI

Арганізатары запрашаюць далучыцца да хакатону спецыялістаў, якія ўдзельнічаюць ў цыкле распрацоўкі IT-прадукта (распрацоўшчыкі, дызайнеры, аналітыкі) і хочуць выкарыстоўваць свае навыкі для распаўсюджвання Божага Валадарства.

Можна зарэгістравацца са сваёй камандай ці індывідуальна, з ідэяй праекта ці без. Пасля завяршэння рэгістрацыі арганізатары сфарміруюць каманды і прапануюць ідэі праектаў.

Рэгістрацыя працягваецца да 1 мая, далей удзельнікаў чакаюць этапы:

  1. Прыём заявак – да 1 мая.
  2. Фарміраванне каманд – да 5 мая.
  3. Праца над праектам — 12 мая.
  4. Выезд у Навагрудак – 11-12 мая.

Фінальны выезд адбудзецца пры парафіі св. Архангела Міхаіла ў Навагрудку, дзе ўдзельнікаў чакае насычаная праграма з канферэнцыямі, малітвай, сумесным адпачынкам, а таксама галоўным пунктам – прэзентацыяй праектаў журы. Пераможцы атрымаюць прыз, усе ўдзельнікі атрымаюць веды і практыку па запуску праекта, фідбэк ад ментараў, натхненне і неверагодныя выходныя!

Праграма і рэгістрацыя на сайце >>

Калі вы як святар, сястра, ці веруючы чалавек маеце ідэю праекта, напішыце арганізатарам на пошту ці ў інстаграм>>. Магчыма менавіта вашу ідэю абяруць каманды і зробяць крок для яе ўвасаблення ў жыццё!

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі