У Дыяцэзіі

Імшой для пілігрымаў і хростам дзіцяці распачаліся ўрачыстасці ў Росіцы

5 жніўня ў Росіцы распачаліся ўрачыстасці ў гонар бласлаўлёных айцоў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. Пасля двухгадовага перапынку 105 чалавек зноў прайшлі трохдзённы шлях з Друі, каб прынесці свае просьбы і падзякі праз заступніцтва росіцкіх мучанікаў. Урачыстую св. Імшу для пілігрымаў цэлебраваў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч разам з арцыбіскупам на пенсіі Тадэвушам Кандрусевічам, візітатарам для БГКЦ архімандрытам Сяргеем Гаекам і ...

Читать далее »

Парафія Святой Тройцы ў Глыбокім запрашае «да Марыі ў Браслаў крочыць разам»

Парафія Святой Тройцы арганізуе пешую пілігрымку ў Браслаў на ўрачыстасці, якія ў гэтым годзе пройдуць з 19 па 20 жніўня. Пешая пілігрымка распачынаецца 17 жніўня святой Імшой у 7.00. Маршрут: 1 дзень: Глыбокае — Пятроўшчына (абед) — Шаркаўшчына (начлег); 2 дзень — Шаркаўшчына — Барадзенічы (начлег); 3 дзень: Барадзенічы — Ахрэмаўцы (абед) — Браслаў. Унёсак пілігрыма складае – 15 руб. ...

Читать далее »

У Празарокі на парафіяльны фэст завіталі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай

2 жніўня, калі ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца ўспамін Маці Божай Анельскай, у парафію Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Празароках (Глыбоцкі дэканат) прыбылі копіі славутых ласкамі абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў. У чэрвені 2021 года адбылася аўтамабільная пілігрымка з гэтымі абразамі ўздоўж межаў Беларусі, якая пераадолела больш за 2500 км. Яна была арганізавана па ініцыятыве пробашча мінскай парафіі св. Сымона ...

Читать далее »

У Віцебскай парафіі адчынілася выстава «Святая Людміла — «калыска» чэшскай святасці»

31 ліпеня ў Віцебскай парафіі Святога Духа, якой апякуюцца айцы сальватарыяне, адбылося адкрыццё часовай дакументальнай выставы, прысвечанай першай славянскай пакутніцы – святой княгіні Людміле Чэшскай. Незвычайная падзея распачалася святой Імшой, цэлебрацыю якой узначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч у прысутнасці Пасла Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадара Томаша Перніцкага і часова паверанай Славакіі Катарыны Жакавай, а таксама мясцовых вернікаў і гасцей. ...

Читать далее »

У касцёле св. Ігнацыя Лаёлы ў Віцебску адбыўся фэст

У новаасвечаным касцёле св. Ігнацыя Лаёлы ў Віцебску адбыўся парафіяльны фэст. Урачыстасць прайшла з нагоды святкавання літургічнага ўспаміну св. Ігнацыя 31 ліпеня 2022 г. Святую Імшу ўзначаліў кс. канонік Віктар Місевіч, які некалькі гадоў быў адміністратарам гэтай парафіі. На літургіі прысутнічаў а. Кляменцій Верт SJ, які будаваў гэты касцёл. Ён маліўся з парафіянамі як звычайны вернік, з-за таго што не ...

Читать далее »

У Браславе адбыліся Дыяцэзіяльныя дні моладзі

«Яны трывалі ў вучэнні Апосталаў і ў супольнасці, у ламанні хлеба і ў малітвах» (Дз 2, 42) — менавіта гэты ўрывак быў тэмай Дыяцэзіяльных дзён моладзі, якія прайшлі 22-24 ліпеня ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе. Праз усе дні моладзь разважала над 4 падмуркамі жыцця хрысціяніна – малітва, вучэнне Апосталаў, Эўхарыстыя і супольнасць. Кожны дзень моладзь мела магчымасць ...

Читать далее »

Праграма ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў

У Браславе ўрачыстасць Маці Божай Валадаркі азёраў адбудзецца сёлета 19-20 жніўня пад дэвізам “Маці супакою — маліся за нас”.       Праграма: 19 жніўня, пятніца: 16.00-18.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў; 18.30 — ружанцовая малітва; 19.00 — святая Імша з удзяленнем сакраманту канфірмацыі; 20.30 – канферэнцыя на тэму “Будучыня сям’і ў руках Марыі”; 21.00 — выступленне камернага хор » Salutaris ...

Читать далее »

У Віцебску адбылося асвячэнне фігуры Маці Божай

12 ліпеня на дзядзінцы віцебскага катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага адбылося асвячэнне фігуры Маці Божай. Устаноўленая адмыслова да дня ўспаміну Маці Божай Шкаплернай у атачэнні туяў і кветніка наўзбоч плябаніі, яна не толькі прыгожа ўпісалася ў відарыс касцёльнай тэрыторыі, але і стане цяпер тым месцам, дзе кожны зможа, не заходзячы нават у святыню, памаліцца да Маці Езуса ў патрэбнай інтэнцыі, скласці ...

Читать далее »

Урачыстасці ў Росіцы распачнуцца 5 жніўня

Айцы марыяне запрашаюць 5-6 жніўня ў Росіцу на малітоўную сустрэчу. Урачыстасці ў гонар бласлаўлёных святароў-марыянаў распачнуцца вечарам у пятніцу а 18.00. Малітоўная праграма будзе працягвацца ўсю ноч і скончыцца ў суботу святой Імшой а 10-й гадзіне. Прыехаць у Росіцу, якая знаходзіцца ў памежнай зоне, можна, маючы пры сабе пашпарт. Пятніца, 5 жніўня: 18.00 – Святая Імша для пілігрымаў 20.00 – ...

Читать далее »

Ксёндз Андрэй Вашчук SDS асуджаны на 15 сутак

Віцебская Курыя паведамляе, што кс. Андрэй Вашчук SDS, пробашч парафіі Святога Духа ў Віцебску, 18 ліпеня 2022г. быў асуджаны судом на 15 сутак паводле артыкула 23.34. Суд адбыўся ў закрытым рэжыме. Заахвочваем памятаць аб святару ў малітве, каб Бог даў яму сілы вытрымаць гэтае выпрабаванне.

Читать далее »