У Беларусі

Вялікі чацвер — свята ўсіх святароў. Віншуем!

Святар — гэта дар Божы, веліч якога ніхто не можа ацаніць. Цяжка нават ўявіць, якім было б жыццё хрысціяніна без паслугі святара. Вы — сувязь паміж боскім і чалавечым. Сёння, у Вялікі чацвер, мы знаходзімся перад вялікай таямніцай паклікання і абрання і асаблівым чынам дзякуем Богу за дар святарства. Жадаем усім біскупам і святарам, якія служаць у Беларусі, заўсёды заставацца ...

Читать далее »

У Гродне перад Вялікаднем пачаставалі абедам маламаёмных і людзей без пэўнага месца жыхарства

З нагоды набліжэння ўрачыстасці Уваскрасення Пана 26 сакавіка ў Гродне адбыўся абед для маламаёмных і людзей без пэўнага месца жыхарства. Абед, як і кожны год, прыгатавалі законніцы Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) разам з валанцёрамі пры падтрымцы Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі. Пасілак благаславіў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Ганаровымі гасцямі абеду былі віцэ-канцлер Гродзенскай курыі ...

Читать далее »

У Навагрудку завершыўся Евангелізацыйны А-курс

24 сакавіка ў Навагрудку пры парафіі Святога Арханёла Міхала завершыўся 14-ты па ліку курс асноў хрысціянства (Керыгма) — А-курс. Першапачаткова на курс запісалася больш чым 20 Навагрудчан і жыхароў Навагрудскага раёну. Курс праходзіў амаль тры месяцы і склаў 12 сустрэч разам з выходнымі на якіх прайшлі рэкалекцыі. Курс праводзілі 14 служыцеляў, якія на працягу трох месяцаў гаварылі сведчанні, маліліся і ...

Читать далее »

У Навагрудку прайшлі велікапосныя рэкалекцыі для міністрантаў

З 22-га па 24-га сакавіка пры касцёле святога Арханёла адбыліся велікапосныя рэкалекцыі для міністрантаў і кандыдатаў у міністранты. Пачатак вясенніх школьных канікул хлопцы пачалі з духоўных практыкаванняў, якія правёў іх пробашч, а таксама навучэнец Міждыяцэзіяльнай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне кс. Кірыл Масалыка. У праграме рэкалекцый была малітва, супольнае перажыванне Найсвяцейшай Ахвяры Езуса Хрыста, супольныя забавы і творчыя мастацкія заняткі ...

Читать далее »

“Мужчынскі дзень”: у Смаргоні адзначылі ўрачыстасць св. Юзафа

У парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні 19 сакавіка ўжо традыцыйна лічыцца мужчынскім днём. Св. Юзаф, урачыстасць якога адзначае Касцёл у гэты дзень, шануецца ў гэтай святыні пад тытулам “Sancte Ioseph, custos virorum” – “Святы Юзаф, апякун мужчынаў”. Мужчыны парафіі духоўна рыхтуюцца да свайго асаблівага свята праз навэнну і мужчынскія адарацыі кожнага 19-ага дня месяца. Таксама на працягу года мужчыны ...

Читать далее »

У Смаргоні адбылася рэнавацыя святых Місій

14-17 сакавіка ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні і філіяльнай капліцы Маці Божай Вастрабрамскай у Залессі адбыліся духоўныя практыкаванні (рэнавацыя (абнаўленне) святых Місій), якія з упэўненасцю ўмацавалі веру смаргонцаў і жыхароў Залесся. Аднаўленне праводзілі айцы з ордэну аблатаў Беззаганнай Марыі: а. Анджэй Юхневіч OMI і а. Павел Лемех OMI, якія на штодзень нясуць душпастырскую паслугу ў дыяцэзіянальным санктуарыі Маці ...

Читать далее »

“Апошні тыдзень Езуса”: моладзевае велікапоснае чуванне прайшло ў Мінску

Начныя чуванні моладзі ў архiкатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі сталі ўжо добрай шматгадовай традыцыяй. Звычайна, іх арганізоўваюць два разы на год: падчас Адвэнту і Вялікага посту. Вось і ўвечары 16 сакавіка 2024 года маладыя хлопцы і дзяўчаты сабраліся на начное чуванне ў катэдры. Іх чакала насычаная малітоўная праграма, прысвечаная разважанням над падзеямі апошніх дзён зямнога жыцця Езуса Хрыста: ад ...

Читать далее »

Інсцэніраваны Крыжовы шлях прайшоў у Гродне

У суботу 16 сакавіка ў касцёле Святога Духа ў Гродне адбыўся інсцэніраваны Крыжовы шлях, які падрыхтавалі дзеці гэтай парафіі. Акцёры ўзялі на сябе няпросты абавязак: паказаць пакуты, цяжар і смутак шляху да сімвалічнай Галготы. Гэта была не звычайная тэатральная пастанова, а сапраўднае набажэнства, якое мела мэту дакрануцца да глыбіні чалавечага сэрца. На працягу некалькіх тыдняў дзеці адказна рыхтаваліся, каб перадаць ...

Читать далее »

Вернікі з Мінска і Навагрудка супольна перажылі рэкалекцыі Альфа-курса

15-17 сакавіка пры касцёле Святога Арханёла Міхала адбыліся рэкалекцыі Альфа-курса. У рэкалекцыях прынялі ўдзел арганізатары і слухачы евангелізацыйнага курса, які праходзіў у Навагрудку пры парафіі Святога Арханёла Міхала і ў Мінску пры парафіі Найсвяцейшай Тройцы (Залатая Горка). У рэкалекцыях прыняло ўдзел больш за 80 чалавек. Духоўныя практыкаванні, якія правёў пробашч парафіі ў Навагрудку, кс. Юрый Жэгарын, былі прысвечаныя асобе Духа ...

Читать далее »