У Гродне перад Вялікаднем пачаставалі абедам маламаёмных і людзей без пэўнага месца жыхарства

З нагоды набліжэння ўрачыстасці Уваскрасення Пана 26 сакавіка ў Гродне адбыўся абед для маламаёмных і людзей без пэўнага месца жыхарства.

Абед, як і кожны год, прыгатавалі законніцы Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) разам з валанцёрамі пры падтрымцы Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі.

Пасілак благаславіў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Ганаровымі гасцямі абеду былі віцэ-канцлер Гродзенскай курыі кс. канонік Антоні Грэмза і прадстаўнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Гродна.

Прысутныя разам прамовілі малітву, якой навучыў Езус Хрыстус. У ёй яны прасілі Бога найперш аб удзяленні кожнаму з іх неабходных ласкаў. Біскуп выказаў віншаванні з нагоды ўжо блізкага свята Пасхі.

Сабраныя цешыліся, атрымліваючы з рук біскупа велікодныя яйкі. Кожны атрымаў велікодны набор (бульбяное пюрэ, курыную шынку, паштэт, хлеб, агурок, фарбаваныя яйкі, салодкі набор і шкарпэткі).

Падобныя мерапрыемствы дапамагаюць маламаёмным і асобам без пэўнага месца жыхарства не страціць веру ў Бога і ў добрых людзей, паказваюць ім, што, хоць часта ад іх адварочваецца грамадства, яны заўсёды могуць знайсці месца ў сэрцы Бога і Касцёла.

Grodnensis.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі