Вялікі чацвер — свята ўсіх святароў. Віншуем!

Святар — гэта дар Божы, веліч якога ніхто не можа ацаніць. Цяжка нават ўявіць, якім было б жыццё хрысціяніна без паслугі святара. Вы — сувязь паміж боскім і чалавечым. Сёння, у Вялікі чацвер, мы знаходзімся перад вялікай таямніцай паклікання і абрання і асаблівым чынам дзякуем Богу за дар святарства.

Жадаем усім біскупам і святарам, якія служаць у Беларусі, заўсёды заставацца вернымі Хрысту. Няхай Ён адорыць вас неабходным ласкамі, каб яшчэ больш поўна рэалізаваць сваё святарскае пакліканне. Будзьце добрымі пастырамі, як Езус, і імкніцеся святасці!

Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка»

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі