У Смаргоні адбылася рэнавацыя святых Місій

14-17 сакавіка ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні і філіяльнай капліцы Маці Божай Вастрабрамскай у Залессі адбыліся духоўныя практыкаванні (рэнавацыя (абнаўленне) святых Місій), якія з упэўненасцю ўмацавалі веру смаргонцаў і жыхароў Залесся. Аднаўленне праводзілі айцы з ордэну аблатаў Беззаганнай Марыі: а. Анджэй Юхневіч OMI і а. Павел Лемех OMI, якія на штодзень нясуць душпастырскую паслугу ў дыяцэзіянальным санктуарыі Маці Божай Фацімскай ў Шуміліне.

Рэнавацыя Місій распачалася ўрачыстым увядзеннем місіянераў у парафію. Кс. Артур Ляшнеўскі SDB, пробашч парафіі, урачыста павітаў прапаведнікаў ля місійнага крыжа і благаславіў на бліжэйшыя дні пастырскай паслугі ў парафіі. А. Анджэй нагадаў вернікам: “Мінуў ужо год з таго часу, калі мы закончылі святыя Місіі ў гэтай парафіі. Тады мы жадалі слухаць Божае слова і прымалі намаганне навяртацца. Аднак жа навяртанне гэта не аднаразовая падзея, гэта працэс, які трывае праз усё жыццё. Бог чарговы раз дае нам у гэтыя дні магчымасць паяднання і аднаўлення. Няхай найбліжэйшыя дні будуць часам спаткання з Жывым Богам, які прыходзіць да нас у сваім слове і сакрамантах”.

Дні духоўнага аднаўлення парафіі мелі свае тэматыкі. Першы дзень — “Адроджаныя святым хростам” — вернікі абнаўлялі абяцанні святога хросту і жадалі нанова зблізіцца з Хрыстом. Другі дзень — “Ачышчаныя пакутай і навернутыя да Бога” — разважалі над сутнасцю пакаяння і ачышчэння у сакраманце споведзі. Кульмінацыяй пятнічнага дня быў пакаянны Крыжовы шлях вуліцамі горада, падчас якога паступова ад стацыі да стацыі людзі пераносілі вялікі драўляны крыж. Трэці дзень меў тэму “Высланыя ў хатні Касцёл”. У гэты дзень вернікі набліжалі да сваіх сэрцаў постаць Марыі – Жанчыны Эўхарыстыі. Вечарам гэтага дня, падчас Імшы, усе сужанскія пары парафіі аднавілі сужанскія абяцанні. Апошні дзень рэнавацыі меў тэму “Высланыя ў штодзённасць, каб даваць радаснае сведчанне веры”, падчас якога місіянеры заклікалі парафіянаў да радаснага сведчання іншым таго, што мы перажываем у касцёле. Завяршэннем рэнавацыі сталі Песні Жальбы, падчас якіх а. Анджэй прамовіў пасыйнае казанне засяроджваючы ўвагу слухачоў на святым крыжы.

Кс. Артур Ляшнеўскі SDB

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі