Вернікі парафіі Унебаўшэсця Хрыста Пана ў Дзеркаўшчыне зладзілі аўтобусную пілігрымку ў Гродна ў інтэнцыі новых пакліканняў да святарскай і манаскай службы. 1 і 2 мая пілігрымы наведалі шматлікія святыні Гродзенскай дыяцэзіі: Міхалішкі, Гервяты, Гудагай, Гальшаны, Баруны, Трабы, Уселюб, Навагрудак, Бярозаўка, Гродна, а таксама шклозавод “Нёман”, Духоўную семінарыю і сінагогу. Шчыра і гасцінна віталі пілігрымаў святары і манахіні, асабліва сёстры назарэтанкі ...
Читать далее »У Беларусі
У Будславе адбылося спатканне касцёльных рухаў і супольнасцяў
“На Беларусі ёсць месцы святыя. Адно з іх — у Будславе велічны храм”. Словамі гэтага спеву віталі Маці Божую Будслаўскую першага мая. Гэта вернікі з усёй Беларусі прыбылі ў Нацыянальны Санктуарый на сустрэчу касцёльных рухаў і супольнасцяў. Цікава, што гісторыя гэтых спатканняў распачалася шмат год таму. Калі адна з супольнасцяў 1 мая, у выходны дзень, вырашыла прыехаць, каб разам памаліцца ...
Читать далее »“Калі пачынае спавядацца, гэта перамога”. Якая цяпер сітуацыя з мужчынамі ў Касцёле?
“Касцёл жаноча-каталіцкі” – можна часта пачуць такую фразу, калі гаворка ідзе пра Хрыстовую супольнасць. Сапраўды, прыходзячы ў святыню, першае, што кідаецца ў вочы, – паўсюднасць верніц і дзе-нідзе адзінокі мужчына, які нібы стараецца застацца незаўважаным. Пра пасіўнасць мужчынскай паловы вернікаў і шляхі яе вырашэння разважаем з а. Віталем Сапегам ОР, які супрацоўнічае з рухам “Мужчыны святога Юзафа” ў Віцебску. – ...
Читать далее »У гродзенскай семінарыі адбыўся канцэрт гурта «Ave»
27 красавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшлі адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і канцэрт семінарыйнага музычнага гурта “Ave”. Гэты вечар быў непадобны на звычайныя суботы ў семінарыйнай супольнасці. Капліца навучальнай установы была поўная людзей, якія сабраліся для ўдзелу ў адарацыі. Гэта былі як семінарысты, так і не звязаныя з семінарыяй асобы – у большасці моладзь, як з Гродна, так і ...
Читать далее »Дзяўчаты запрашаюцца на дзень засяроджання ў Адамавічы
Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат (узрост ад 17 гадоў) на дзень засяроджання, які адбудзецца 4 мая ў Адамавічах (Сапоцкінскі дэканат). Пачатак сустрэчы ў 9.00, заканчэнне ў 19.00. Тэма – “Распазнанне Божай волі”. “Добрае распазнанне Божай волі ў жыцці вельмі важнае, – адзначаюць арганізатары сустрэчы. – Бог заўсёды ўваходзіць са сваёй дапамогай, калі ад усяго сэрца шукаем Яго рашэнняў. Ён ...
Читать далее »У Навагрудку адбылося ўрачыстае адкрыццё крыпты імя св. Дамініка і біскупа Віта
27 красавіка пры касцёле святога Арханёла Міхала адбылося ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне крыпты-капліцы імя св. Дамініка і біскупа Віта, якое прымеркаванасёлетняму вялікаму юбілею 400-годдзя касцёла Святога Арханёла Міхала. Урачыстасць узначаліў біскуп-намінат Уладзімір Гуляй. Святакаванне пачалося са св. Імшы, якая сабрала Навагрудчан і гасцей з розных куткоў Беларусі. У казанні, біскуп-намінат заклікаў вернікаў: “абудзіць у сэрцах жаданне прыняць сённяшняе Слова, і ...
Читать далее »Дзеці з Місіі Добрага Самараніна запісалі беларускую версію гімна да Сусветнага Дня дзіцяці
Дзеці з Місіі Добрага Самараніна, якая дзейнічае ў Мінску, запісалі беларускую версію гімна да Сусветнага Дня дзіцяці «Гэта мы», які пройдзе у Рыме 25–26 мая з удзелам Папы Францішка. Дзеці Місіі падрыхтавалі запіс гімна ў сапраўднай студыі гуказапісу. Для іх гэта была сапраўдная прыгода, першы такі досвед, таму ўражанняў засталося шмат. На сайце Місіі змешчаны аўдыёзапіс гімна, а таксама тэкст ...
Читать далее »“Паслухмяныя волі Божай”: маладыя кансэкраваныя сустрэліся ў Баранавічах
22 і 23 красавіка ў законным доме айцоў вербістаў у Баранавічах адбылася сустрэча асобаў кансэкраваных ва ўзросце да 40 гадоў. Такое спатканне адбываецца ўжо не першы раз і яго мэтай з’яўляецца інтэграцыя маладых законнікаў і законніц Беларусі. У гэтым годзе падзея праходзіла пад назвай “Паслухмяныя волі Божай”, арганізатарамі якой былі салезіяне і салезіянкі. У першы дзень маладыя кансэкраваныя мелі магчымасць ...
Читать далее »Сустрэча для сем’яў прайшла ў Навагрудку
У навагрудскім кляштары Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта адбылася сустрэча для сем’яў, арганізаваная гэтай манаскай супольнасцю. На сустрэчы, якая працягвалася тры дні, сабраліся сем’і, якія належаць да Асацыяцыі Святой Сям’і, з розных месцаў Беларусі. Удзельнікі разам маліліся, разважалі, дзяліліся досведам жыцця ў супольнасці. Мерапрыемству спадарожнічала радасная атмасфера. Сустрэча садзейнічала таму, каб удзельнікі маглі ўмацавацца ў Божай ласцы, натхніла іх ...
Читать далее »У Гродне прайшла сустрэча беларускіх сясцёр назарэтанак
14-15 красавіка ў Гродне адбылася сустрэча законніц Беларускай правінцыі Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта. У межах сустрэчы назарэтанкі, якія служаць у нашай краіне, удзельнічалі ў супольнай малітве і Эўхарыстыі, якую ўзначаліў канцлер Гродзенскай курыі кс. канонік Аляксандр Мацкевіч. Сустрэча была для ўдзельніц добрай магчымасцю паразмаўляць, адпачыць, пабыць разам і атрымаць ад гэтага радасць. Яна натхніла сясцёр да таго, каб, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!