Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, запрашае духавенства і вернікаў да адмысловых малітваў у 80-ю гадавіну вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паведамляе Catholic.by. Старшыня епіскапату заахвочвае зрабіць гэта перадусім у наступныя памятныя даты: 22 чэрвеня — узгадаць загінулых падчас вайны і генацыду беларускага народа ў Дзень усенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны; 3 ліпеня ...
Читать далее »У Беларусі
Адноўлена старадаўняя капліца каля Навагрудка
15 чэрвеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніў асвячэнне капліцы св. Антонія Падуанскага ў Мількавічах каля Навагрудка. Адноўленая старадаўняя капліца належыць навагрудскай парафіі св. Арханёла Міхала. Капліца, якая з’яўляецца помнікам сакральнага драўлянага дойлідства сярэдзіны ХIХ стагоддзя, знаходзіцца на старых могілках. Яе аднаўленне стала магчымым дзякуючы ініцыятыве пробашча навагрудскай парафіі кс. Юрыя Жэгарына. Святар далучыў да гэтай справы сваіх парафіян, тых, хто ...
Читать далее »Сустрэча апостальскага руху «Маргарытка» Гродзенскай дыяцэзіі прайшла ў Тракелях
15 чэрвеня ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Каралевы нашых сем’яў у Тракелях адбылася сустрэча для членаў апостальскага руху “Маргарытка”. Летам на палях і ў садах квітнеюць кветкі, напаўняючы прыгажосцю навакольны свет. А ў садах Касцёла круглы год не перастаюць квітнець ля падножжа Марыі букеты малітвы за святароў і кансэкраваных асоб. Да сустрэчы членаў руху “Маргарытка” далучыліся прадстаўнікі Легіёну Марыі. Агульная колькасць ...
Читать далее »«Канікулы з Богам» прайшлі ў пачатку чэрвеня ў лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа
На самым пачатку лета ў лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) адбыліся “Канікулы з Богам” для дзяцей. Праграма канікул, якія праходзілі на працягу тыдня, была вельмі насычанай, уключала шмат танцаў, спеваў, гульняў, катэхетычных заняткаў, малітвы. У межах канікул дзеці разважалі на тэму веры. Была праведзена адарацыя, на якой кожны мог папрасіць у Пана Езуса прабачэння або падзякаваць Яму. Акрамя таго, ...
Читать далее »У Іўі распачынае працу парафіяльны музей
Іўешчына – ціхі куток у беларускай глыбінцы. Ён невядомы жудаснымі падзеямі ці катаклізмамі, не было тут і сусветных знакамітасцяў, аднак вядомы размеранасцю жыцця, святынямі, міжканфесійным мірам і сціплымі людзьмі, якія стагоддзямі жылі на гэтай зямлі. Склалася так, што гісторыя іўеўскай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла вывучана недасканала і, на жаль, многім яе вернікам дакладна невядомая, ды і крыніцы, якія ...
Читать далее »«Радио Мария» нашло временную студию в одной из синагог Минска
«Нам здесь рады», говорят в редакции и работают над оборудованием нового временного помещения – на это направлены собранные пожертвования, но сбор помощи продолжается. Студию «Радио Мария» в Беларуси устраивают на новом месте. Напомним, редакции пришлось выехать из арендного помещения, где команда работала много лет. Переезд был срочным – новый собственник начал ремонт раньше запланированного срока, что мешало работе радио. Найти ...
Читать далее »У Навагрудку першым канцэртам арганнай музыкі распачаўся фестываль «Ars Magna Organi»
8 чэрвеня ў Навагрудку адбыўся першы канцэрт у рамках фестывалю духоўнай арганнай музыкі «Ars Magna Organi», які сабраў вялікую колькасць слухачоў з Навагрудка і гасцей з усёй Беларусі. Выканаўцамі канцэрта быў камерны ансамбль з г. Мінска: Александра Машуціна (арган), Сафія Голуб (скрыпка), Вольга Булахова (віяланчэль), Стэфан Булахоў (віяланчэль), Мірон Булахоў (скрыпка). У праграме прагучалі наступныя творы: И.С. Бах. Ария из ...
Читать далее »У Гродзенскай семінарыі адзначылі заканчэнне навучальнага года
8 чэрвеня, ва ўспамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ўрачыста адзначылі заканчэнне чарговага, 34-га, навучальнага года. У святой Імшы ў семінарыі з гэтай нагоды ўдзельнічалі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй, які ўзначаліў цэлебрацыю, іншае духавенства, выкладчыкі і выхаваўцы, родныя і блізкія семінарыстаў. Біскуп Уладзімір адзначыў у гаміліі, што, хоць ...
Читать далее »Агульнабеларуская сустрэча Рыцарства Беззаганнай прайшла ў Івянцы
8 чэрвеня ў Івянцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Валожынскі дэканат) адылася другая агульнабеларуская сустрэча ўдзельнікаў касцёльнага руху Рыцарства Беззаганнай. У гэтым годзе ў спатканні акрамя гаспадароў прынялі ўдзел рыцары з Мёраў, Глыбокага, Удзела, Дзеркаўшчыны, Пяршаяў і Гродна. Рыцарства Беззаганнай (Militia Immaculat) — Марыйны касцёльны рух, створаны ў кастрычніку 1917 года святым Максімільянам Марыяй Кольбэ. Яго мэта — навяртанне грэшнікаў, а таксама асвячэнне ...
Читать далее »Пілігрымка да закрытага касцёла ў Рагачове сабрала рэкордную колькасць удзельнікаў
Пешая пілігрымка вернікаў са Жлобіна ў Рагачоў, да старадаўняга касцёла святога Антонія Падуанскага, прайшла 8 чэрвеня. Пілігрымка штогод праходзіць да дня ўспаміну святога Антонія і гэтым разам стала ўжо 15-й. Па трасе паміж райцэнтрамі пілігрымы пераадолелі пешшу шлях у 25 кіламетраў. Пілігрымка сабрала звыш 70 чалавек, удвая больш, чым у мінулыя гады, – вернікаў са жлобінскай парафіі, а таксама з ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!