Архив меток: Касцёл

Абнародаваны Дакумент кантынентальнага этапу Сінода

27 кастрычніка 2022 года быў абнародаваны Дакумент кантынентальнага этапу Сінода Біскупаў. Ён стане асновай для другой фазы сінадальнага працэсу, які праходзіць у Касцёле. Дакумент, выдадзены на італьянскай і англійскай мовах, быў складзены на падставе справаздач, дасланых у Генеральны сакратарыят Сінода Біскупаў, па выніках першага этапу сінадальных кансультацый і дыскусій, якія з кастрычніка 2021 года праходзілі ва ўсіх дыяцэзіях свету. Ён ...

Читать далее »

Твой, мой і наш Касцёл…

Інтэрактыўнае разважанне ў двух эксперыментах. У сваім артыкуле айцец Яўген Голуб OFMConv піша аб тым, як на агульную карысць злучаюцца ў Касцёле пакліканні да свецкага і духоўнага жыцця. Пра святарскае жыццё ніхто не скажа прыгажэй за парафіянаў, асабліва падчас віншаванняў у Вялікі чацвер. Усе радасці і ўзнёсласць сужэнства ніхто не апіша больш паэтычна, чым душпастыр на курсах падрыхтоўкі да гэтага ...

Читать далее »

Ватыканскі іерарх перасцерагае ад секулярызацыі ў літургіі

Секулярызацыя ўплывае на наш досвед Эўхарыстыі, і таму мы павінны быць вельмі асцярожнымі ў гэтым плане, — на гэта ўказаў прэфект Дыкастэрыі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў. Кардынал-намінант Артур Рошэ падкрэсліў, што секулярызацыя імкнецца да прымяншэння боскага. Ён прызнаў, што на сённяшнюю літургію таксама негатыўна ўплываюць індывідуалізм і рэлятывізм, а таксама перавага асабістых прыярытэтаў. Аднак тое, як мы цэлебруем літургію, ...

Читать далее »

Таямніца Касцёла

У гэтым матэрыяле айцец Юрый Кулай OCD прапануе паразважаць аб выпрабаваннях, з якімі сутыкаецца Касцёл на працягу сваёй гісторыі. У малітве Анёл Панскі мы просім Бога праз заступніцтва Панны Марыі дапамагчы і нам выканаць, як Яна, волю Божую і прыняць Ягонае слова. Гэтая практыка дапаможа нам умацаваць сапраўдную любоў да таямніцы Уцелаўлення. Як святару мне давялося шмат гадзінаў прысвяціць вывучэнню ...

Читать далее »

У Францыі, нягледзячы на секулярызацыю, будуюцца новыя касцёлы

Хаця колькасць вернікаў у Заходняй Еўропе гадамі змяншаецца, у некаторых гарадах адраджаецца вера хрысціян. У мінулую нядзелю быў закладзены краевугольны камень для будаўніцтва новага касцёла ў горадзе Вуазен-Ле-Брэтоне недалёка ад Версалю. «Калі мы будзем паказваць толькі вобраз паміраючага Касцёла, ніхто не захоча да нас далучыцца», — кажа мясцовы пробашч. Рэлігійны ландшафт Францыі даволі разнастайны. Варожыя напады на хрысціян шматлікія (амаль ...

Читать далее »

5 снежня ў Беларусі адзначаецца Дзень удзячнасці тым, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе

5 снежня, у ІІ Нядзелю Адвэнту, у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі будзе адзначацца Дзень удзячнасці тым, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе. У Польшчы гэты дзень, які праходзіць па ініцыятыве каталіцкага епіскапату, мае назву Дзень малітваў і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на Усходзе і будзе адзначацца ў 22-і раз. Традыцыйна ён арганізуецца Супольнасцю дапамогі Касцёлу на Усходзе пры сакратарыяце Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў ...

Читать далее »

Што рабіць, калі моладзь не хоча хадзіць у касцёл?

Часцей за ўсё цяжкасці рэлігійнага выхавання датычаць моладзі ва ўзросце 13–18 гадоў. Тады бацькі часцей за ўсё могуць пачуць, што іх дзіця не пойдзе ў касцёл або на споведзь, што яму не патрэбна катэхеза да канфірмацыі. Бунтар апраўдваецца тым, што яму проста не хочацца. Што тады адбываецца з маладым чалавекам? У сітуацыі, калі сям’я поўная, моцна веруючая і практыкуючая, дзе ...

Читать далее »

Касцёл у Германіі падсумоўвае маштаб разбурэнняў ад паводкі

Нядаўняя разбуральная паводка ў Германіі сур’ёзна пашкодзіла шматлікія касцёлы і касцёльныя будынкі. Каталіцкія структуры працягваюць падсумоўваць маштаб разбурэнняў. Паводле папярэдніх ацэнак, апублікаваных агенцтвам KNA, у Трырскай дыяцэзіі ў рознай ступені быў пашкоджаны 31 касцёл, восем плябаніяў, восем парафіяльных дамоў і некалькі дзясяткаў ясляў і дзіцячых садкоў. Падлік шкоды працягваецца, вызначыць канкрэтную суму пакуль немагчыма. Таксама пакуль цяжка сказаць, якія з ...

Читать далее »

Касцёл у Італіі: набажэнствы без COVID-пашпартоў

У Італіі завяршаецца падрыхтоўка да ўступлення ў сілу патрабавання наяўнасці COVID-пашпартоў у многіх грамадскіх месцах. Італьянскі епіскапат запэўніў, што яны не спатрэбяцца для ўдзелу ў набажэнствах. Так званы Green Pass пачынае дзейнічаць, калі прышчэплена больш за 60% італьянцаў. Апытанні паказваюць, што дзве траціны грамадскасці падтрымліваюць увядзенне COVID-пашпартоў. Яны будуць прымяняцца, між іншым, для ўваходу ў пункты грамадскага харчаванне, тэатры, кіно, ...

Читать далее »

Ад Беларусі да Швейцарыі. Ці спраўджваецца паўсюднасць Касцёла?

Гродзенка пра досвед практыкі веры ў Швейцарыі. Касцёл ахоплівае ўвесь свет, нездарма называючыся паўсюдным. А як выглядае гэтая паўсюднасць на практыцы? Ці сапраўды, дзе б ты ні быў, варта толькі адшукаць мясцовы каталіцкі храм – і ты нібы апынешся дома? Адчуеш той самы пах, пачуеш тыя ж словы, прасякнешся той самай атмасферай, трапіш у абдымкі любячага Айца… Пра адметнасці Касцёла ...

Читать далее »