На Філіпінах знаходзіцца адзіны ў краіне касцёл, цалкам зроблены са сталі

Святыні можна будаваць з розных матэрыялаў, якія адлюстроўваюць рэсурсы і культурную спадчыну краіны, але часам будаўнічыя матэрыялы выбіраюцца з практычных меркаванняў. Гэта датычыцца Малой базылікі святога Себасцьяна ў Маніле (Філіпіны), адзінага ў краіне храма, цалкам зробленага са сталі.

Першы драўляны касцёл на гэтым месцы быў пабудаваны ў 1651 годзе, аднак праз некалькі гадоў ён згарэў у пажары. Наступныя будынкі таксама сталі ахвярамі пажараў і землятрусаў у 1859, 1863 і 1880 гадах. У 1880-х гадах мясцовыя жыхары зразумелі, што ім трэба пабудаваць храм з матэрыялу, які вытрымае пажары, землятрусы і трапічныя тайфуны, якія перыядычна абрынаюцца на сталіцу Філіпін.

Мясцовая парафія даручыла іспанскаму архітэктару Хенара Паласіёсу распрацаваць праект святыні, устойлівай да атмасферных уздзеянняў. Паласіёс стварыў канструкцыю са сталі, натхнёны дызайнам гатычнага сабора ў Бургосе (Іспанія).

Паміж 1888 і 1890 гадамі на Філіпіны з бельгійскага ліцейнага завода прывезлі прыкладна 52 метрычных тоны сталі.

Першы «камень» быў закладзены ў верасні 1890 года. Усталяваны сталёвы «шкілет» касцёла нагадваў гатычны варыянт Эйфелевай вежы. Пазней будаўнікі засыпалі яго сцены сумессю пяску, жвіру і цэменту. Пасля завяршэння работ сцены і столь пафарбавалі пад мармур і яшму, усталявалі заказаныя з Германіі вітражы.

У 1891 годзе касцёл быў асвечана арцыбіскупам Манілы і ўзведзены ў статус малой базылікі Папам Львом XIII.

Хоць сталь сапраўды вогнеўстойлівы і сейсмаўстойлівы матэрыял, яна ўразлівая да іржы і карозіі, выкліканых высокай вільготнасцю і марскім паветрам з Манільскага заліва. У 1982 годзе святыня была прызнана аварыйнай і Нацыянальны гістарычны інстытут пачаў план яе рэстаўрацыі.

Сёння касцёл лічыцца нацыянальным культурным здабыткам і помнікам нацыянальнай гісторыі. У 2006 годзе ён быў уключаны ў спіс помнікаў Філіпін, якія павінны быць уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

credo.pro са спасылкай на aleteia.org
пераклад Марыны Ткач

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі