Францыя: менш нападаў на хрысціян, але больш падпалаў святынь

На здымку: касцёл Святога Людовіка ў Новай Каледоніі, якога больш няма, ён згарэў пры пажары.

Паводле дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў Францыі, у мінулым годзе колькасць актаў агрэсіі супраць хрысціян у Францыі зменшылася на 30%. Затое другі год запар расце колькасць рабаванняў і падпалаў касцёлаў.

Паводле справаздачы, падрыхтаванай Міністэрствам унутраных спраў Францыі, колькасць інцыдэнтаў, накіраваных супраць хрысціян у Францыі, зменшылася на 10% у параўнанні з папярэднім, 2023 годам, а колькасць зафіксаваных выпадкаў склала 770. З іншага боку, павялічылася колькасць пажараў, крадзяжоў і спроб падпалаў касцёлаў і месцаў культу.

Па стане на 2023 год найбольш часта атакаванай рэлігійнай групай у Францыі былі яўрэі. Антысеміцкія інцыдэнты складаюць 62% усіх такіх выпадкаў. Антыхрысціянскія інцыдэнты складаюць 31% з усіх зафіксаваных нападаў; на мусульман нападалі толькі ў 7% выпадкаў.

Павялічваецца колькасць нападаў на святыні, нягледзячы на ​​агульнае зніжэнне праяў варожасці ў адносінах да хрысціянаў, другі год запар расце колькасць спробаў падпалаў і рабаванняў касцёлаў і парафіяльных будынкаў. У 2024 годзе такіх спроб было зафіксавана амаль 50. У 2023 годзе іх было 38, рост больш чым на траціну. Гэтыя лічбы таксама адносяцца да заморскіх тэрыторый Францыі, такіх як Новая Каледонія. Калі казаць пра колькасць крадзяжоў, то летась іх было 288, што амаль на 10% больш у параўнанні з 2023 годам.

У Францыі расце занепакоенасць з нагоды абароны месцаў культу. Цяперашні міністр унутраных спраў Бруна Рэтаё, верны католік, асабіста зацікаўлены ў гэтай справе.

credo.pro
пераклад Марыны Ткач

для друку для друку