Архив меток: Францыя

Французы вярнулі палякам манстрацыю, скрадзеную 30 гадоў таму

12 кастрычніка 2026 года прадстаўнікі французскай паліцыі перадалі польскаму боку гістарычную манстрацыю, выкрадзеную ў 1997 годзе з касцёла ў Маскожэве (Свентакшыскае ваяводства). Цырымонія перадачы гістарычнага рэлігійнага аб’екта адбылася ў пасольстве Польшчы ў Парыжы. Каштоўны прадмет неўзабаве будзе дастаўлены ў Польшчу. Дзейнасць па вяртанні страчаных і незаконна вывезеных твораў мастацтва каардынуецца і кантралюецца Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы ў супрацоўніцтве ...

Читать далее »

Рэкордная цікавасць да св. Імшы з Папам Львом XIV. Улады Парыжа адкрываюць дадатковыя месцы

Шэсцьсот тысяч вернікаў зарэгістраваліся для ўдзелу ў святой Імшы, якую Святы Айцец правядзе ў Парыжы падчас свайго апостальскага візіта ў Францыю. Гэтая навіна абнадзейвае, але адначасова выклікае ў чыноўнікаў бяссонныя ночы. У сувязі з вялікай зацікаўленасцю, гарадскія ўлады вызначылі яшчэ адну пляцоўку для ўдзельнікаў Эўхарыстыі — плошчу Шарля дэ Голя і прылеглую да яе авеню Вялікай Арміі, — паведамляе Парыжская ...

Читать далее »

Энцыкліка Папы Льва XIV пра штучны інтэлект стала бестселерам у Францыі. Прададзена 135 тысяч асобнікаў

Праз два тыдні Папа Леў XIV наведае Францыю. Ён ужо з’яўляецца там аўтарытэтам у пытаннях этычнага выкарыстання штучнага інтэлекту. Яго энцыкліка «Magnifica Humanitas» была прададзена накладам больш за 135 тысяч асобнікаў і працягвае заставацца на першым месцы бестселераў у катэгорыі рэфлексіўных эсэ. Больш за тое, як паведамляе газета «La Croix», папскі дакумент аказаў моцны ўплыў на ўспрыманне штучнага інтэлекту нават ...

Читать далее »

Францыя: закон прыняты, але Касцёл працягне супраціў эўтаназіі

Новы закон аб «дапамозе ў паміранні» стаў часткай французскага права, аднак арцыбіскуп Парыжскі Ларан Ульрыш заклікаў не спыняць абарону годнасці чалавечага жыцця. 19 жніўня 2026 года арцыбіскуп Парыжскі Ларан Ульрыш раскрытыкаваў прыняты французскім парламентам закон, які ўводзіць права на «дапамогу ў паміранні». У допісе ў сацыяльнай сетцы “X” ён адзначыў, што гэтае рашэнне супярэчыць заяўленаму парламентам прыярытэту развіцця паліятыўнай дапамогі. ...

Читать далее »

Адраджэнне сакраментальнага шлюбу ў Францыі

У Францыі расце патрэба ў добрай падрыхтоўцы да сакраманту шлюбу. Людзі не здавольваюцца тым, што ім прапануе парафія, яны хочуць чагосьці большага. Сутыкнуўшыся з ростам колькасці разводаў і заявак на ануляванне шлюбу, сучасныя заручаныя пары больш усведамляюць рызыку няўдачы. Аб новай тэндэнцыі піша штотыднёвік французскіх каталіцкіх сем’яў «Famille Chrétienne». Ён падкрэслівае, што для сучасных заручаных пар неабходнасць добрай падрыхтоўкі да ...

Читать далее »

Энцыкліка Папы Льва XIV стала бестселерам у Францыі

Энцыкліка Святога Айца пра штучны інтэлект стала выдавецкім хітом у Францыі – разышлося ўжо 70 тысяч экзэмпляраў. Энцыкліка «Magnifica humanitas», прысвечаная пытанням штучнага інтэлекту, атрымала ў Францыі нечаканы для касцельнага дакумента вынік. З дня публікацыі 25 мая 2026 года разышлося больш за 70 тысяч экзэмпляраў, і продажы не спыняюцца. Выдаўцы ўжо прынялі рашэнне пра дадатковы тыраж, агульная колькасць надрукаваных кніг ...

Читать далее »

Біскупы Францыі просяць аб малітве на фоне дэбатаў аб эўтаназіі

Французскія біскупы заклікаюць вернікаў да малітвы за людзей, якія паміраюць у пакутах, пакуль парламент краіны зноў разглядае рэзанансны законапраект аб легалізацыі эўтаназіі. У панядзелак, 22 чэрвеня 2026 года, дэпутаты Нацыянальнага сходу Францыі пачалі трэцяе чытанне праекта закона аб «канцы жыцця». Калі не адбудзецца неспадзяваных змен, ніжняя палата павінна зноў адобрыць дакумент, які забяспечыць «права на дапамогу ў паміранні». Канчатковае прыняцце ...

Читать далее »

Францыя: таямніцу споведзі парушаць не абавяжуць

1 чэрвеня 2026 г., незадоўга да поўначы, парламентарыі аднагалосна ўхвалілі законапраект, накіраваны на лепшую абарону непаўналетніх у школах і пазашкольных установах. Яны таксама адхілілі абмежаванне таямніцы споведзі. Французскі парламент адазваў прапанову аб абмежаванні таямніцы споведзі ў рамках барацьбы з сексуальным гвалтам у школах. Законапраект, прыняты на гэтым тыдні, выключыў таямніцу споведзі са спісу. Больш за тое, падчас парламенцкіх дэбатаў прадстаўнік ...

Читать далее »

У Велікодную ноч 20 тысяч дарослых французаў прымуць хрост – абсалютны рэкорд

Французскія дыяцэзіі фіксуюць беспрэцэдэнтны прыток катэхуменаў: сёлета ў Велікодную ноч хрост прымуць больш за 20 тысяч дарослых і падлеткаў, што стане абсалютным рэкордам. На пачатку Вялікага посту ў Францыі распачаўся заключны этап падрыхтоўкі тых, хто свядома абраў шлях каталіцкай веры. Статыстыка, якая паступае з розных рэгіёнаў краіны, сведчыць пра сапраўдны духоўны прарыў: прагназуецца, што колькасць ахрышчаных перасягне сімвалічную адзнаку ў ...

Читать далее »

Францыя: падпаленая гатычная базіліка была выратавана гераічным парафіянінам

У Сен-Нікаля-дэ-Порт у Латарынгіі, спрабавалі падпаліць манументальную гатычную базіліку Святога Мікалая. Пажар быў патушаны дзякуючы хуткай рэакцыі парафіяніна, які ўвайшоў у задымлены касцёл. Па словах мэра горада, гаворка ідзе пра свядомую спробу падпалу. Як паведамляе La Croix, пажар быў лакалізаваны ў двух месцах. Былі падпаленыя груды паперы. Дзякуючы хуткай рэакцыі пажар быў патушаны. «Матэрыяльная шкода нязначная, але мы ў жаху. ...

Читать далее »