Архив меток: Францыя

У Вялікую пятніцу ў Францыі будзе выстаўлена рэліквія — святая туніка Хрыста

У Вялікую пятніцу 18 красавіка 2025 года ў базіліцы Сен-Дэні ў французскім горадзе Аржантэй будзе выстаўлена рэліквія, звязаная з мукай Хрыста, – святая туніка. Мяркуецца, што менавіта ў яе Езус быў апрануты ў дзень сваёй смерці. Рэліквія будзе выстаўлена да 11 мая 2025 года. На працягу гэтых трох тыдняў у дыяцэзіі Валь-д’Уаз плануюць прыняць звыш 400 тысяч вернікаў. Экспазіцыя тунікі ...

Читать далее »

У Францыі «праблема»: нечакана шмат дарослых просяць аб сакраманце хросту

Касцёл у Францыі мае сур’ёзную «праблему» з павелічэннем колькасці дарослых, якія просяць аб сакраманце хросту. У мінулым годзе хрысцілася рэкордная колькасць — 7 тысяч дарослых (рост на 30%) і 5 тысяч падлеткаў (рост на 50%). Хоць дадзеных па ўсёй краіне няма, мяркуецца, што сёлета хросту сярод дарослых будзе яшчэ больш. У Ліёне, напрыклад, летась ахрысцілі 227 дарослых, а сёлета іх ...

Читать далее »

Французы вяртаюцца да Бібліі: продажы рэзка выраслі

Продажы Бібліі ў Францыі імкліва растуць. Звычайна Біблію купляе моладзь і тыя, хто нядаўна прыналежыць да Каталіцкага Касцёла. У парыжскай кнігарні La Procure летась продажы Бібліі выраслі больш чым на 20%. Продажы ў выдавецтве Mame, якое спецыялізуецца на рэлігійнай літаратуры, выраслі на 46% за апошнія тры гады — з 52 000 асобнікаў Бібліі ў 2022 годзе да 76 000 у ...

Читать далее »

Францыя: менш нападаў на хрысціян, але больш падпалаў святынь

Паводле дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў Францыі, у мінулым годзе колькасць актаў агрэсіі супраць хрысціян у Францыі зменшылася на 30%. Затое другі год запар расце колькасць рабаванняў і падпалаў касцёлаў. Паводле справаздачы, падрыхтаванай Міністэрствам унутраных спраў Францыі, колькасць інцыдэнтаў, накіраваных супраць хрысціян у Францыі, зменшылася на 10% у параўнанні з папярэднім, 2023 годам, а колькасць зафіксаваных выпадкаў склала 770. З іншага ...

Читать далее »

Францыя: невядомы ахвярадаўца пакінуў у касцёле два залатыя зліткі

Невядомы ахвярадаўца пакінуў за фігурай святога Антонія ў касцёле ў Вамбрэшы (Францыя) два залатыя зліткі, а потым ананімна патэлефанаваў пробашчу са словамі «гэта на рамонт». «Дапамога Божага Провіду» у грашовым эквіваленце складае 150 тысяч еўра. Гэтая незвычайная падзея адбылася яшчэ ў ліпені, але гісторыя пра золата разышлася па СМІ толькі цяпер, калі гарадскі савет Вамбрэшы прагаласаваў за прыняцце таямнічага ахвяравання. ...

Читать далее »

У Францыі адбываецца ўсё больш падпалаў касцёлаў

У Францыі гараць касцёлы. Толькі сёлета зафіксавана ўжо 14 наўмысных падпалаў. І гэтая з’ява пастаянна набірае абароты, — канстатуе сумны факт Абсерваторыя рэлігійнай спадчыны гэтай краіны. Як паведамляе штотыднёвая газета «Famille Chrétienne», апошнім часам больш за ўсё французскае грамадства ўскалыхнуў пажар у сярэднявечным касцёле святога Іларыёна з Пуацье, які быў пабудаваны над магілай гэтага айца царквы IV ст. На шчасце, ...

Читать далее »

Францыя: Пры пажары касцёла святар уратаваў Найсвяцейшы Сакрамант

Агонь распаўсюджваўся вельмі хутка. Абрынулася ўсё скляпенне і вежа касцёла. «Але самае галоўнае, што Найсвяцейшы Сакрамант удалося выратаваць», — кажа святар, які вынес манстранцыю з палаючага касцёла. Пажар у касцёле Беззаганнага Зачацця ў французскім горадзе Сэнт-Омер, размешчаным на паўночным усходзе краіны, адбыўся каля 4.30 раніцы ў ноч з 1 на 2 верасня. Для тушэння пажару было задзейнічана каля 120 пажарных, ...

Читать далее »

Каталіцкае адраджэнне ў Францыі: пілігрымкі і хросты б’юць рэкорды

Ад 18 да 20 тысячаў католікаў узялі сёлета ўдзел у традыцыйнай каталіцкай пілігрымцы ў Францыі – ад Парыжа да Шартра. Гэта рэкордны паказнік, які да таго ж пабіў дасягненні, усталяваныя ўсяго год таму. І што важна, гэта не адзіны вынік каталіцкага адраджэння ў краіне. Французскі Шартр быў мэтай пілігрымаў яшчэ з далёкіх часоў Сярэднявечча. У 876 годзе кароль франкаў Карл ...

Читать далее »

Касцёл у Францыі суправаджае Алімпіяду

З нагоды летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы, якія распачаліся 26 ліпеня 2024 года, Каталіцкі Касцёл у Францыі ініцыяваў шэраг спадарожных мерапрыемстваў. У рамках так званых Святых гульняў, на працягу Алімпіяды і Паралімпіяды пройдуць малітвы, канцэрты і спартыўныя мерапрыемствы з мэтай прасоўвання ідэі салідарнасці і абвяшчэння хрысціянскага паслання. Адрасатамі ініцыятывы Парыжскай архідыяцэзіі і епіскапату Францыі стануць каля 10 тысяч спартсменаў, удзельнікаў ...

Читать далее »

У Францыі трывае малітва за алімпійцаў — «Святыя гульні-2024»

Касцёл у Францыі імкнецца выкарыстаць Алімпійскія гульні як магчымасць для евангелізацыі — ці, прынамсі, для прадстаўлення хрысціянскага бачання спорту. Адбываецца гэта ў межах праграмы «Holy Games» (Святыя гульні). Да Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Парыжы запланаваны шэраг мерапрыемстваў. Аніматарамі праграмы будуць дзве тысячы маладых католікаў з усёй Францыі. Прадугледжана, што будуць малітвы і сведчанні выбітных спартсменаў, сярод якіх нярэдка можна ...

Читать далее »