Мексіканскі Касцёл рыхтуецца да хвалі дэпартаваных мігрантаў

Епіскапат Мексікі пацвердзіў сваю падтрымку мігрантам пасля ўвядзення надзвычайнага становішча на паўднёвай мяжы ЗША і ўзмацнення іміграцыйнай палітыкі.

Мексіканскія біскупы выступілі з афіцыйнай заявай, у якой выказалі сваю салідарнасць і гатоўнасць дапамагаць мігрантам. «Не дазволім сябе падмануць тым, хто размахвае сцягам каталіцызму, але прыніжае безабаронных, прапагандуе культуру смерці і індывідуалізм. Вера хрысціянская заўсёды будзе імкнуцца да выканання евангельскага пасланняў, якое не выключае, а ахоплівае ўсіх і надае асаблівую ўвагу найбольш патрабуючым», — напісалі іерархі.

Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва ACI Prensa, Каталіцкі Касцёл у Мексіцы ўжо мае 54 прытулкі, 12 сталовых для бедных і 5 інфармацыйных цэнтраў.

«Мы перакананыя, што разам мы можам даць надзею ўсім», – адзначылі біскупы, падкрэсліваючы гатоўнасць да супрацоўніцтва з уладамі і грамадскімі арганізацыямі.

Кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі