Архив меток: мігранты

Супольная Імша біскупаў на мяжы Злучаных Штатаў і Мексікі ў знак салідарнасці з мігрантамі

Каталіцкія іерархі прыгранічных рэгіёнаў Злучаных Штатаў і Мексікі правялі ў Нагалесе супольную святую Імшу і працэсію ў знак салідарнасці з мігрантамі. Каталіцкія біскупы арганізавалі дзень душпастырскага суправаджэння на мяжы Злучаных Штатаў Амерыкі і Мексікі. Набажэнства прайшло ў гістарычнай парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў арызонскім Нагалесе. Біскуп Тусана Джэймс Міско падкрэсліў, што іерархі прыбылі туды як пастыры Касцёла. «Гэта важнае месца ...

Читать далее »

Мігранты з Азіі адраджаюць каталіцкі Касцёл у Аўстраліі

Каталіцкія мігранты з Азіі адыгрываюць ключавую ролю ў адраджэнні Касцёла ў Аўстраліі, змякчаючы спад колькасці мясцовых вернікаў і прыносячы маладосць у парафіі буйных гарадоў. Каталіцкія мігранты ўсё больш і больш вызначаюць аблічча Касцёла ў Аўстраліі. Новае даследаванне Нацыянальнага цэнтра душпастырскіх даследаванняў паказвае, што прыезджыя вернікі спрыяюць глыбокаму касцельнаму аднаўленню. Арцыбіскуп-эмерыт Брысбена Марк Колерыдж прызнаў, што без іх сітуацыя была б ...

Читать далее »

Душпастырства ў страху: у ЗША мігрантам дазволілі не ісці ў храм

Біскуп Эрл Фернандэс з Каламбуса вызваліў католікаў-мігрантаў ад абавязку ўдзелу ў нядзельнай святой Імшы праз пагрозу затрыманняў і дэпартацый, якія ўзмацніліся ў рэгіёне. Біскуп дыяцэзіі Каламбус у амерыканскім штаце Агаё Эрл Фернандэс выдаў дэкрэт, які дазваляе вернікам без афіцыйнага статусу, а таксама тым, хто абгрунтавана баіцца пераследу, не наведваць святыні ў нядзелі і абавязковыя ўрачыстасці. Прычынай такога кроку стала актывізацыя ...

Читать далее »

Касцёл супраць прэзідэнта Трампа: іерархі заступіліся за мігрантаў, якіх хочуць дэпартаваць з ЗША

Нягледзячы на тое, што да ўлады ў Злучаных Штатах прыйшлі палітыкі, якія дэкларуюць сваю хрысціянскасць і кансерватыўнасць, а дзве з трох найважнейшых пасадаў у краіне занялі католікі, у мясцовага Касцёла стасункі з імі не склаліся. Прычына гэтага – жорсткая антыміграцыйная палітыка, якую праводзіць новая адміністрацыя. Ужо 20 студзеня, у дзень сваёй інаўгурацыі, Дональд Трамп падпісаў шэраг указаў адносна іміграцыйнай палітыкі. ...

Читать далее »

Мексіканскі Касцёл рыхтуецца да хвалі дэпартаваных мігрантаў

Епіскапат Мексікі пацвердзіў сваю падтрымку мігрантам пасля ўвядзення надзвычайнага становішча на паўднёвай мяжы ЗША і ўзмацнення іміграцыйнай палітыкі. Мексіканскія біскупы выступілі з афіцыйнай заявай, у якой выказалі сваю салідарнасць і гатоўнасць дапамагаць мігрантам. «Не дазволім сябе падмануць тым, хто размахвае сцягам каталіцызму, але прыніжае безабаронных, прапагандуе культуру смерці і індывідуалізм. Вера хрысціянская заўсёды будзе імкнуцца да выканання евангельскага пасланняў, якое ...

Читать далее »

Каталіцкія біскупы Ірландыі выдалі пастырскі ліст «Сто тысяч прывітанняў» мігрантам

Каталіцкія біскупы Ірландыі выдалі пастырскі ліст «Сто тысяч прывітанняў?» (A Hundred Thousand Welcomes?), заклікаючы да гасціннасці ў дачыненні да мігрантаў нягледзячы на грамадскую напружанасць. 13 кастрычніка ў парафіях па ўсёй Ірландыі прагучала пасланне Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў краіны, прысвечанае актуальнай тэме міграцыі. Гэта першы пастырскі ліст ірландскіх біскупаў, цалкам прысвечаны гэтаму пытанню. Выданне дакумента адбываецца на фоне ўзрастаючай напружанасці ў ірландскім ...

Читать далее »

Папа: маліцца за людзей, вымушаных уцякаць са сваёй краіны

На працягу чэрвеня Папа Францішак заклікае маліцца за людзей, вымушаных уцякаць са сваёй краіны. Ён абвясціў сваю інтэнцыю ў відэароліку, апублікаваным 28 мая 2024 года Папскай сусветнай сеткай малітвы. “Дарагія браты і сёстры, я хацеў бы, каб у гэтым месяцы мы памаліліся за тых, хто ўцякае са сваёй краіны. Да трагедыі, якую перажываюць людзі, змушаныя пакінуць сваю радзіму, каб уратавацца ...

Читать далее »

Папа: клапаціцца пра мігрантаў па прыкладзе Добрага Самараніна

Як Добры Самаранін мы пакліканы стаць блізкімі да сучасных вандроўных, каб ратаваць іх жыцці, лячыць іх раны, суцяшаць іх боль, — сказаў Папа, заўважаючы, што міграцыйным патокам, на жаль, наканавана павялічыцца ў бліжэйшыя гады. Увечары 19 кастрычніка 2023 года Пантыфік узначаліў малітву за мігрантаў і бежанцаў. Яна прайшла ля бронзавага помніку мігрантам усіх часоў, які ў 2019 годзе быў устаноўлены ...

Читать далее »

Пантыфік заклікаў падтрымаць малітвай яго візіт у Марсель

На заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, якая 17 верасня 2023 года прайшла ў Ватыкане, Папа заклікаў падтрымаць малітвай яго падарожжа ў Марсель. Святы Айцец наведае гэты партовы горад на поўдні Францыі з 22 па 23 верасня з нагоды Міжземнаморскай сустрэчы, на якой збяруцца разам прадстаўнікі “касцёльных і грамадзянскіх уладаў рэгіёну, каб падтрымаць шляхі міру, супрацоўніцтва і інтэграцыі ...

Читать далее »

Пантыфік: гібель мігрантаў – адкрытая рана чалавецтва

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі Святы Айцец скіраваў заклік у сувязі з чарговай трагедыяй у Міжземным моры, у водах якога 9 жніўня 2023 года загінулі мігранты з Афрыкі. “Яшчэ адно трагічнае караблекрушэнне адбылося некалькі дзён таму ў Міжземным моры: загінуў 41 чалавек. Я маліўся за іх. І з болем і сорамам трэба сказаць, што з пачатку года ...

Читать далее »