Этнічныя, моўныя і рэлігійныя адметнасці павінны лічыцца багаццем, а не перашкодай для супольнай будучыні, — сказаў Пантыфік педагогам і экспертам, якіх 29 верасня 2022 года прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане. Быць уважлівымі да прагненняў людзей, у першую чаргу маладых, якія былі вымушаны эміграваць, — заклікаў Святы Айцец удзельнікаў трохдзённай канферэнцыі Адукацыйныя ініцыятывы для бежанцаў і мігрантаў, якая прайшла ў Папскім ...
Читать далее »Архив меток: мігранты
Папу падарылі скрыпку, зробленую з вёслаў мігранцкіх лодак
Міласэрнасць Бога невымерна большая за нашы недахопы, памылкі і грахі, — нагадаў Папа падчас сустрэчы з дэлегацыяй італьянскага фонда “Дом Духа і мастацтва”, паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News. Вязні, мігранты, маладыя маці, людзі з інваліднасцю, жыхары экзістэнцыяльных перыферый, пра якіх клапоціцца фонд, прымаюць удзел у розных відах рамесніцкай і мастацкай дзейнасці, у тым ліку з глыбокім хрысціянскім сімвалізмам: вырабляюць гостыі ...
Читать далее »Пантыфік накіраваў дапамогу мігрантам на беларуска-польскай мяжы
Ватыканская Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека 18 студзеня 2022 года распаўсюдзіла інфармацыю аб рашэнні Папы Францішка фінансава дапамагчы мігрантам на беларуска-польскай мяжы. Святы Айцец вырашыў накіраваць унёсак у памеры 100 тысяч еўра на карысць груп мігрантаў, якія апынуліся паміж Польшчай і Беларуссю, а таксама ў дапамогу Caritas Polska для вырашэння надзвычайнай міграцыйнай сітуацыі на мяжы паміж дзвюма краінамі, — ...
Читать далее »Папу непакоіць лёс мігрантаў, у тым ліку на беларускай мяжы
Папа Францішак у чарговы раз публічна звярнуў увагу на лёс мігрантаў і заклікаў да рэальнай дапамогі людзям, якія бягуць ад войнаў і галечы ў пошуках лепшай будучыні для сябе і сваіх дзяцей. 28 лістапада 2021 г., пасля малітвы Анёл Панскі, Папа спаслаўся на сваю сустрэчу з арганізатарамі міжкультурнага форума Giavera Festival, якая адбылася напярэдадні. “Колькі мігрантаў нават у гэтыя дні падвяргаецца ...
Читать далее »Вернікі Касцёла ў Беларусі праз Caritas перадалі дапамогу мігрантам на граніцы
18 лістапада прадстаўнікі Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas сумесна з прадстаўнікамі іншых канфесій перадалі дапамогу людзям, якія сталі ахвярамі міграцыйнага крызісу і апынуліся ў нялюдскіх умовах на граніцах Беларусі. Вернікі па ўсёй краіне ў духу хрысціянскай міласэрнасці і спачування адгукнуліся на просьбу беларускіх каталіцкіх біскупаў арганізаваць матэрыяльную дапамогу тым, якія побач з намі «церпяць з прычыны голаду, холаду, адсутнасці даху над ...
Читать далее »Папа Францішак: мігранты – знак надзеі на салідарную будучыню
16 лістапада 2021 г. Папа скіраваў пасланне з нагоды адкрыцця фотавыставы “Тварам да будучыні”, прымеркаванай да 40-годдзя рымскага Centro Astalli – структуры Езуіцкай службы дапамогі мігрантам. У экспазіцыі, адкрытай у касцёле Сант-Андэа-аль-Квірынале ў гістарычным цэнтры Вечнага горада, прадстаўлены дваццаць фотапартрэтаў мігрантаў і бежанцаў, якія атрымалі дапамогу ў каталіцкай дабрачыннай установе. Папа нагадаў, што выбраны народ ішоў па пустыні да Абяцанай ...
Читать далее »Малітва за бежанцаў і мігрантаў
У час, калі на граніцах нашай краіны разгортваецца сапраўдны гуманітарны крызіс, атулім малітваю людзей, якія належаць да найбольш уразлівай групы — мігрантаў і бежанцаў. Міласэрны Божа, учыні, каб бежанцы і мігранты, пазбаўленыя дому, сям’і і усяго, што ім знаёма, адчулі Тваю прысутнасць, напоўненую любоўю. Сагрэй сэрцы дзяцей і старэйшых людзей, а таксама людзей найбольш слабых. Учыні, каб ...
Читать далее »Францыя: дабрачынцы просяць Папу абараніць мігрантаў
Французскія каталіцкія дабрачынцы звярнуліся да Папы Францішка з просьбай закрануць падчас сустрэчы з прэм’ерам Жанам Кастэксам тэму гуманнага падыходу да бежанцаў у краіне. Secours Catholique, французскі Caritas, абвінаваціў урад у бесчалавечным абыходжанні з бежанцамі ў Кале. Гэта ў асноўным тыя, каму не ўдалося патрапіць у Вялікабрытанію. Дабрачынцы лічаць, што французскія ўлады ўжываюць псіхалагічнае і фізічнае насілле супраць іх. Гаворка ідзе ...
Читать далее »Папа Францішак на агульнай аўдыенцыі пра экуменічную гасціннасць
Падчас агульнай аўдыенцыі 22 студзеня Святы Айцец нагадаў пра ролю гасціннасці да мігрантаў у экуменічным дыялогу. Гэтай тэме прысвечаны сёлетні Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян. Пантыфік заўважыў, што малітоўныя тэксты да ініцыятывы падрыхтавала міжканфесійная група з астравоў Мальта і Гоза. У іх аснове знаходзіцца ўрывак з кнігі Дзеяў Апосталаў, дзе гаворыцца пра гасціннасць мальтыйцаў да апостала Паўла і яго спадарожнікаў, ...
Читать далее »Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян з увагай да мігрантаў
18 студзеня 2020 года распачаўся Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян. Ён будзе працягвацца да 25 студзеня і завершыцца малітвай Нешпараў, якую Папа Францішак узначаліць у рымскай базыліцы св. Паўла за Мурамі. Дэвізам сёлетняга Тыдня малітваў сталі словы з кнігі Дзеяў Апосталаў: “Былі да нас надзвычай ласкавыя” (Дз 28,8). Яны нагадваюць пра гасціннасць, якую апостал Павел і яго спадарожнікі сустрэлі на ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!