Цяжкія часы прыходзяць у жыццё кожнага чалавека. Бываюць дні, калі навіны палохаюць, людзі расчароўваюць, малітва здаецца сухой, а ў сэрцы з’яўляецца стомленасць. Здараецца, чалавек ужо не хоча нічога адчуваць, бо адчуваць балюча. І тады ўзнікае небяспека: сэрца можа паступова стаць цвёрдым, халодным, абыякавым. Але хрысціянін пакліканы не проста “выжыць” у цяжкі час. Ён пакліканы захаваць сэрца жывым: здольным любіць, спачуваць, ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Інтэрв’ю: Папа Леў XIV пра міграцыю, мір і магчымасць візіту ў ЗША
Папа Леў XIV у інтэрв’ю тэлеканалам “NBC” і “Telemundo” заклікаў мігрантаў не губляць надзею, падкрэсліў місію пастыра Паўсюднага Касцёла і выказаў жаданне наведаць Злучаныя Штаты. Пасля малітоўнай сустрэчы “Гімн міру”, якая прайшла 29 ліпеня 2026 года ў садах Кастэль-Гандольфа, Папа Леў XIV даў інтэрв’ю сеткам “NBC” і “Telemundo”. Святы Айцец падкрэсліў, што спеў дзяцей розных веравызнанняў заклікае людзей зірнуць вышэй ...
Читать далее »Моладзь гродзенскай парафіі ўзяла ўдзел у міжнароднай парафіядзе ў Польшчы
Маладыя вернікі гродзенскай парафіі св. Піо ўзялі ўдзел у 37-й Міжнароднай парафіядзе дзяцей і моладзі, якая прайшла з 11 па 24 ліпеня ў Варшаве (Польшча). Моладзь гэтай парафіі была адзінай групай, якая прадстаўляла Беларусь, і атрымала дзевяць медалёў рознай ступені ў некалькіх відах спорту. Парафіяда – мерапрыемства, заснаванае на старажытнагрэчаскай трыядзе “святыня – тэатр – стадыён”. Пасля заканчэння мерапрыемства моладзь ...
Читать далее »Папа ў Ватыкане: завяршыўся адпачынак у Кастэль-Гандольфа
Папа Леў XIV завяршыў летні адпачынак. Увечары 27 ліпеня 2026 года ён пакінуў Кастэль-Гандольфа і прыбыў у Ватыкан. У бліжэйшыя дні Святы Айцец вернецца да звычайнага рытму сваёй дзейнасці. Ужо ў сераду, 5 жніўня, Папа ўзначаліць першую пасля адпачынку агульную аўдыенцыю ў Ватыкане, а на наступны дзень паедзе ў Асізі, дзе сустрэнецца з некалькімі тысячамі маладых людзей з розных краін ...
Читать далее »Усебеларускі малітоўны семінар служыцеляў Альфа-курса прайшоў у Навагрудку
З 24 па 26 ліпеня ў Навагрудку адбыўся агульнабеларускі малітоўны семінар для служыцеляў евангелізацыйнага Альфа-курса. На сустрэчу, якая праходзіла пры парафіі святога Арханёла Міхала, з’ехаліся служыцелі з Мінска, Гродна, Ваўкавыска, Дзятлава і самога Навагрудка. У пятніцу ўдзельнікі сабраліся на рэгістрацыю, а вечар быў прысвечаны знаёмству і супольнай малітве. Па ініцыятыве самых служыцеляў адбылася ўсёночная адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту ў інтэнцыі Божага ...
Читать далее »Пярліна Новалукомля: як парафія сустрэла фэст
Мінулая субота, 25 ліпеня, назаўжды ўвойдзе ў гісторыю парафіі святой Марыі Магдалены ў г. Новалукомлі. У гэты прыгожы сонечны ліпеньскі дзень тут адбыўся ўрачысты парафіяльны фэст, які сабраў шматлікіх гасцей, душпастыраў і пілігрымаў, а таксама адзначыўся гістарычнай падзеяй — урачыстым бласлаўленнем новага абраза святой Апякункі парафіі. Выпрабаванне хваробай і супольная малітва Падрыхтоўка да свята сустрэлася з нечаканым выпрабаваннем: напярэдадні фэсту ...
Читать далее »Каталіцкі Касцёл: паміж хрысціянскім сіянізмам і хрысціянскім антысемітызмам
Канфлікт на Блізкім Усходзе, які з новай моцай разгарэўся амаль тры гады таму, таксама завастрыў пытанне датычна таго, наколькі хрысціяне маюць падтрымліваць Ізраіль у яго ўнутранай і вонкавай палітыцы. І якім увогуле мае быць стаўленне хрысціянаў да юдэяў. 7 кастрычніка 2023 года прадстаўнікі палесцінскай тэрарыстычнай арганізацыі “Хамас” нечакана напалі на Ізраіль. Больш як тысяча ізраільцянаў былі забітыя, некалькі тысяч параненыя ...
Читать далее »Росіца запрашае: урачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў марыянаў
Айцы марыяне запрашаюць вернікаў на штогадовыя ўрачыстасці ў Росіцы, якія адбудуцца 31 ліпеня – 1 жніўня. Гэта асаблівы час, калі мы разам успамінаем подзвіг веры благаслаўлёных мучанікаў – айцоў марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, якія разам з вернікамі прынялі мучаніцкую смерць падчас Другой сусветнай вайны. Росіца – гэта не проста вёска на поўначы Беларусі, ля самай мяжы з Латвіяй. Гэта месца, дзе ...
Читать далее »Мама і трывога: самадапамога
У мінулы раз мы разглядалі выпадкі, калі маме тэрмінова неабходная дапамога спецыялістаў. Сёння паразважаем, як мама можа дапамагчы сабе сама ў выпадку адчування павышанай трывожнасці. Аднаўленне базавых рэсурсаў Хранічны недасып узмацняе трывожнасць у некалькі разоў, таму важна клапаціцца пра свой якасны сон. Важна за гадзіну перад сном выключыць тэлевізар і адкласці тэлефон, каб мозг і нервовая сістэма пачалі адпачываць. Калі ...
Читать далее »Летнік для скаўтак прайшоў у Ідолце
З 19 па 26 ліпеня ў Ідолце дзейнічаў летнік для скаўтак звязу святой Монікі з Полацка. Ён стаў кульмінацый усіх сустрэч, што адбываліся на працягу года ў скаўцкіх адзінках і быў накіраваны на замацаванне і дэманстрацыю навыкаў, якімі авалодалі дзяўчаты. У склад звязу святой Монікі ўваходзяць два кап’і дзяўчат-скаўтак ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў: «Ластаўкі» і «Куніцы». Кожнае ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!