Авторские архивы: catholic_admin

«Не проста ствараць кантэнт, а ствараць сустрэчу сэрцаў»: мой досвед на Летняй Акадэміі EWTN

Што значыць быць каталіцкім журналістам ці стваральнікам кантэнту сёння? Як гаварыць пра Евангелле мовай сучаснага чалавека? І як сярод алгарытмаў, праглядаў і пастаяннай барацьбы за ўвагу не забыцца, дзеля Каго мы насамрэч ствараем кантэнт? Мяне завуць Аліна Залатар, я паходжу з Івянца. Прафесійна я працую digital-маркетолагам у IT-кампаніі, а значную частку вольнага часу прысвячаю служэнню ў Касцёле праз медыя і ...

Читать далее »

Кардынал Паралін у ААН: не ўскладняць рэалізацыю права на развіццё

Кардынал-дзяржсакратар П’етра Паралін заклікаў да міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы развіцця і адказнага падыходу да штучнага інтэлекту, які павінен служыць чалавеку і паважаць яго годнасць. 23 верасня 2026 года бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца прыняў удзел у дзвюх сустрэчах высокага ўзроўню, якія прайшлі ў межах Генеральнай Асамблеі ААН. Адна з іх была прысвечана саракагоддзю прыняцця Дэкларацыі аб праве на развіццё, а другая ...

Читать далее »

Дзяржава Ватыкан абнавіла свой афіцыйны партал

Афіцыйны партал Дзяржавы Ватыкан атрымаў новы дызайн, абноўленую структуру і сродкі для больш даступнай навігацыі. 22 верасня 2026 года ў інтэрнэце з’явілася абноўленая версія афіцыйнага партала Дзяржавы Ватыкан. Рэдызайн стаў чарговым этапам працы Губернатарата па ўдасканаленні інстытуцыйнай камунікацыі і інфармацыі. Структура сайта была перагледжана так, каб зрабіць штодзённы пошук інфармацыі больш простым і зручным. Асноўнае месца цяпер займае раздзел «Навіны», ...

Читать далее »

У Сапоцкіне прайшлі рэкалекцыі для каталіцкіх іерархаў Беларусі

З 20 па 22 верасня ў рэкалекцыйным доме Caritas у Сапоцкіне Гродзенскай дыяцэзіі прайшлі духоўныя практыкаванні для каталіцкіх іерархаў Беларусі. Рэкалекцыі праводзіў ксёндз доктар Андрэй Лысы ТChr, святар Таварыства Хрыстусоўцаў. Сёлетняя сустрэча стала ўжо трэцімі супольнымі рэкалекцыямі беларускіх каталіцкіх іерархаў. Асноўнай тэмай духоўных практыкаванняў стаў дэвіз Будслаўскага фэсту 2026 года: «Богу — хвала, Марыі — давер, Касцёлу — вернасць». Менавіта ...

Читать далее »

Сужэнскія сустрэчы запрашаюць на рэкалекцыі ў Мястэчку Беззаганнай

Рух «Сужэнскія сустрэчы» сардэчна запрашае сужэнствы, якія жадаюць паглыбіць свае адносіны і ўзаемаразуменне, палепшыць дыялог, якасна правесці час разам, а таксама пары, якія маюць часовыя цяжкасці ў адносінах. Рэкалекцыі адбудуцца 9–11 кастрычніка ў Удзеле (Глыбоцкі раён, Віцебская дыяцэзія). Арганізатары запэўніваюць: удзел будзе карысным для ўсіх абсалютна сужэнскіх пар — і для тых, хто знаходзіцца ў крызісе, і для тых, хто ...

Читать далее »

Ружанец у Ватыкане: сотні дзяцей памоляцца за мір разам з Папам

Сотні маленькіх рымлян далучацца да Льва XIV у Ватыканскіх садах, каб разам памаліцца за мір. Малітва адбудзецца 1 кастрычніка 2026 года ў гроце Маці Божай Лурдскай і распачне тыднёвую ініцыятыву “Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы”, якую ўжо больш за 20 гадоў праводзіць Папскі фонд “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”. Плануецца, што ў Ружанцы з Пантыфікам прымуць удзел ад 700 да 1000 ...

Читать далее »

Сучасныя мучанікі і беларускія справы беатыфікацыі

Ксёндз Яўген Вінтоў распавёў Vatican News, як у Рыме абмяркоўвалі тэму мучаніцтва ў XXI стагоддзі і чаму яна настолькі важная для Беларусі. 15 верасня 2026 года ў Папскім патрыстычным інстытуце «Аўгустыніянум» у Рыме адбылася міжнародная канферэнцыя «XXI стагоддзе: новы час мучанікаў?». Сярод удзельнікаў быў прадстаўнік Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ксёндз Яўген Вінтоў, які пракаментаваў яе вынікі для беларускай рэдакцыі ...

Читать далее »

Адпустовую ўрачыстасць Адшукання Крыжа Пана адзначылі ў Астраўцы

14 верасня адбылася адпустовая ўрачыстасць Адшукання Крыжа Пана. У святкаванні прынялі ўдзел шматлікія святары: пробашч парафіі Юрый Кузьміч, ксёндз-дэкан Антоній Казлоўскі са Смаргоні, ксёндз-дэкан Анатоль Захарэўскі з Міхалішак, кс. Андрэй Яркавец з Багданава, кс. Андрэй Кеўлюк са Слоніма, кс. Павел Ствол з Гервят, а. Аркадзь Куляха і а. Ігнат Падарэцкі з м. Гудагай, кс. Аляксандр Сямінскі з Кямелішак, кс. Леанард ...

Читать далее »

Сустрэча, напоўненая ласкай: у Докшыцах сустрэлі спісы цудадзейных абразоў Маці Божай

19 верасня докшыцкая парафія Найсвяцейшай Тройцы перажыла час асаблівага духоўнага ўздыму і глыбокай малітвы. У гэты дзень вернікі мелі вялікую радасць і гонар прымаць у сваіх сценах перэгрынацыю спісаў цудадзейных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі, якія вандруюць па розных кутках нашай краіны з ініцыятывы ксяндза прэлата Уладзіслава Завальнюка, яднаючы сэрцы ў супольнай малітве. Абразы падчас гэтай святой вандроўкі суправаджае духоўны кіраўнік ...

Читать далее »

Свята, якога няма ў календары дыяцэзіі: у Новым Пагосце больш за 200 гадоў шануюць стыгматы святога Францішка

20 верасня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Новым Пагосце адбылася парафіяльная ўрачыстасць з нагоды ўспаміну атрымання 17 верасня 1224 года стыгматаў святым Францішкам Асізскім. Гэтая ўрачыстасць святкуецца ў парафіі ўжо больш за два стагоддзі, яшчэ з тых часоў, калі мясцовым касцёлам апекаваліся айцы францішкане. Пра адметнасць урачыстасці казаў падчас гаміліі пробашч парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Верхнядзвінску ксёндз Аляксандр ...

Читать далее »