Авторские архивы: catholic_admin

Чаму ў чэрвені мы молімся Літаніяй да Найсвяцейшага Сэрца Езуса?

Чэрвень прысвечаны Езусу Хрысту, якому мы асаблівым чынам пакланяемся на набажэнствах, прысвечаных Яго Найсвяцейшаму Сэрцу. Як навучаў Папа Леў XIII (+1903), Сэрца Езуса з’яўляецца «сімвалам і яркім вобразам бязмежнай любові Езуса да вернікаў». Гісторыя Літаніі да Найсвяцейшага Сэрца Езуса Набажэнствы ў чэрвені з’явіліся даволі позна, толькі ў XIX стагоддзі. Культ Сэрца Езуса ўжо распачала святая Маргарыта Марыя Алякок (1647-1690), французская ...

Читать далее »

«Бог праз нас здзяйсняе Сваё служэнне»: біскуп Алег Буткевіч сустрэўся з духавенствам у Паставах

11 чэрвеня 2026 года ў гістарычным касцёле св. Антонія Падуанскага ў Паставах сабраліся святары і кансэкраваныя асобы Віцебскай дыяцэзіі. Сустрэча пачалася з адарацыі Найсвяцейшага Сакраманта і супольнай Літургіі гадзін. Галоўнай падзеяй стала святая Імша на лацінскай мове, якую ўзначаліў пастыр Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. У сваім прывітанні іерарх падкрэсліў асаблівы кантэкст сустрэчы: «Збіраемся ў сэрцанаў, напярэдадні іх патранальнага свята ...

Читать далее »

Галоўная жанчына ў жыцці. Меркаванне

Некаторы час таму ў рэдакцыю патэлефанавала жанчына. Яна прапанавала напісаць невялікі матэрыял пра яе родзічаў, якія былі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны. Тэма мяне зацікавіла, і я запрасіла яе на размову. Праз колькі дзён мы сустрэліся. Мая суразмоўца расказала шмат цікавых фактаў, што датычыліся ветэранаў. Матэрыял у хуткім часе выйшаў у друк. Потым, пасля выхаду газеты, жанчына зайшла па фотаздымкі, якія ...

Читать далее »

Не бойся сказаць! Як пераадолець страх перад канфесіяналам?

“Што скажа святар? А раптам ён мяне пазнае? А калі грэх такі брыдкі, што нават прамаўляць сорамна?..” Гэтыя думкі знаёмыя кожнаму, хто хоць раз у жыцці сапраўды рыхтаваўся да споведзі. Часам сорам перарастае ў страх, а страх – у працяглае пачуццё віны. Вось некалькі парадаў, якія дапамагаюць пераступіць парог канфесіяналу, нават калі рукі дрыжаць, а сэрца запавольвае тэмп. Нагадайце сабе: ...

Читать далее »

Свята Эўхарыстыі. Працэсія Божага Цела і першая Святая Камунія прайшлі ў Шаркаўшчыне

7 чэрвеня 2026 года — незвычайны дзень у нашай парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне: адзінаццаць  маленькіх парафіянаў упершыню прынялі Езуса да сваіх сэрцаў. Перажыванню гэтай падзеі папярэднічалі два гады заняткаў катэхэзы і сістэматычны ўдзел у нядзельнай Святой Імшы. Перад пачаткам Святой Імшы бацькі благаславілі сваіх дзяцей. Адчувалася хваляванне і бацькоў, і дзяцей. А потым – урачыстая Святая Імша, якую ...

Читать далее »

З Навагрудка адбудзецца паломніцтва для ўшанавання св. Антонія Падуанскага

13 чэрвеня 2026 года, у дзень успаміну святога Антонія Падуанскага, адбудзецца пешае паломніцтва да аднаго з найбольш значных Навагрудчыны — даўняй драўлянай капліцы ў вёсцы Мількавічы, асвечанай у гонар гэтага вялікага святога. Прайсці гэты невялікі 7-кіламетровы шлях запрашаюцца вернікі з усёй Беларусі, каб у малітве прайсці маляўнічымі ваколіцамі Навагрудскага краю, адчуць дух еднасці і сапраўднай жывой веры. Старадаўняя драўляная капліца, ...

Читать далее »

СМІ Іспаніі адзначаюць поспех візіту Пантыфіка

Іспанскія медыя выказваюць захапленне апостальскім падарожжам Папы Льва XIV у Мадрыд, называючы Пантыфіка сапраўдным лідарам католікаў і маральным маяком для ўсяго свету. Іспанскія каментатары не шкадуюць цёплых слоў на адрас Папы пасля некалькіх дзён яго знаходжання ў краіне. Журналісты называюць яго «сапраўдным лідарам католікаў» і «сапраўдным мадрыдцам», звяртаючы ўвагу на яго бездакорную іспанскую мову і глыбокае веданне рэалій сучаснай Іспаніі. ...

Читать далее »

У Тракелях прайшла сустрэча для членаў руху “Маргарытка” Гродзенскай дыяцэзіі

26 чэрвеня ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях адбылася сустрэча для членаў малітоўнай групы апостальскага руху “Маргарытка”. Галоўная мэта гэтага руху – штодзённая малітоўная падтрымка святароў і кансэкраваных асобаў. Яго ўдзельнікі здзяйсняюць малітву за духоўных асобаў, на працягу жыцця ахвяруюць за іх штодзённыя Божыя дары і прысвячаюць пакуты. Кветка маргарытка, у гонар якой рух названы, ...

Читать далее »

Карытас Віцебск арганізаваў прагулку па Дзвіне для людзей з інваліднасцю

7 чэрвеня, у Віцебску адбылася асаблівая падзея — прагулка па рацэ Дзвіна для людзей з інваліднасцю. Ужо другі раз на прычале ў Дзвіны збіраюцца людзі з інваліднасцю, каб правесці час разам, добра адпачыць і адсвяткаваць новы дзень жыцця. Арганізатарам мерапрыемства, як і ў мінулым годзе, выступіў Карытас Віцебскай дыяцэзіі. Сёлета ў прагулцы прынялі ўдзел амаль 60 асоб, сярод якіх былі ...

Читать далее »

“Плод дае той, хто мае карані”. 25 год заснавання святыні адзначылі ў Пагошчы

Колькі крокаў трэба прайсці ад вуглавога каменю да прыгожага велічнага храма? Колькі людзей павінна прыкласці намаганні, каб пабудаваць не проста муры касцёла, а сапраўдную супольнасць? Адказы на гэтыя пытанні добра ведаюць вернікі Пагошчы. Пагошча – гэта маляўнічы аграгарадок на Браслаўшчыне. Людзей тут заўсёды аб’ядноўвала адданая праца на ніве земляробства і жывёлагадоўлі, а таксама шчырая вера ў Бога. Менавіта дзякуючы веры, ...

Читать далее »