З набліжэннем урачыстасці Будслаўскай Маці Божай парафіі Віцебскай дыяцэзіі традыцыйна запрашаюць вернікаў узяць удзел у пілігрымках да нацыянальнага санктуарыя. У 2026 годзе, як і штогод, вернікі Паўночнай Беларусі змогуць абраць маршрут паводле сэрца, каб праз малітву і стому ўмацаваць сваю веру. Віцебская дыяцэзія заўсёды адзначалася жывымі пілігрымковымі традыцыямі. Шлях да Будслава для многіх стаў не проста падарожжам, але важнай духоўнай ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
У Навагрудку пройдуць рэкалекцыі на тэму прабачэння
З 26 па 28 чэрвеня ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца рэкалекцыі, якія правядзе дасведчаны рэкалекцыяніст і экзарцыст Віцебскай дыяцэзіі ксёндз канонік, доктар Мікалай Ціхановіч, пробашч парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім. Тэма духоўных практыкаванняў: «Прабачэнне на шляху да духоўнага выздараўлення». Рэкалекцыі адбудуцца ў рэкалекцыйным доме пры касцёле святога Арханёла Міхала ў Навагрудку. Адрас: вул. Міцкевіча, 1. Тэлефон для дадатковай інфармацыі і ...
Читать далее »Папа сустрэнецца з калектывам Сусветнай харчовай праграмы
Папа Леў XIV наведае рымскую сядзібу Сусветнай харчовай праграмы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, каб сустрэцца з яе кіраўніцтвам, супрацоўнікамі і іх сем’ямі. Прэфектура Папскага дому паведаміла, што Святы Айцец прыняў афіцыйнае запрашэнне выканаўчага дырэктара Сусветнай харчовай праграмы. У панядзелак, 22 чэрвеня 2026 года, Пантыфік накіруецца ў рымскую сядзібу гэтай міжнароднай структуры. Там ён сустрэнецца з удзельнікамі штогадовай сесіі Адміністрацыйнага савета. Асобны ...
Читать далее »У Новалукомлі біскуп Алег Буткевіч асвяціў алтар Езуса Міласэрнага: «Свет трымаецца дзякуючы Божай любові»
14 чэрвеня каталіцкая супольнасць Новалукомля перажыла незвычайную духоўную падзею. Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч урачыста асвяціў бакавы алтар і абраз Езуса Міласэрнага. Гэта не проста аздабленне касцёла, а сапраўдная Брама Міласэрнасці, якая, па словах пробашча, упісваецца ў сусветны струмень ласкі. Пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ліпскі на пачатку святой Імшы адзначыў адмысловасць гэтага дня: – Гэты візіт адбываецца ў адметны час. Менавіта ...
Читать далее »Пасланне Папы да Дня бедных: Касцёл – прытулак абяздоленых
У Ватыкане апублікавалі Пасланне Папы Льва XIV на Сусветны дзень бедных. Святы Айцец заклікаў хрысціянскія супольнасці стаць надзейным прытулкам для абяздоленых людзей. Новы дакумент Пантыфіка, падпісаны 13 чэрвеня 2026 года ва ўспамін святога Антонія Падуанскага, прысвечаны маштабнаму святкаванню, якое адбудзецца ў Касцёле15 лістапада 2026 года. Тэмай гэтага 10-га Сусветнага дня абраны словы з 14-га Псальма: «Пан – прытулак беднага». Святы ...
Читать далее »У гродзенскай семінарыі з удзелам Апостальскага нунцыя прайшло ўрачыстае завяршэнне навучальнага года
10 чэрвеня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ўрачыста завяршыўся святой Імшой 2025-2026 навучальны год. Імшу цэлебраваў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа. Візіт прадстаўніка Святога Айца стаў для супольнасці семінарыі асаблівай нагодай адчуць адзінства з Паўсюдным Касцёлам і падзякаваць Богу за чарговы год фармацыі. У літургіі ўдзельнічалі біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, студэнты семінарыі, яе выкладчыкі і супрацоўнікі ...
Читать далее »У Верхнядзвінску ўшанавалі бласлаўлёных мучанікаў з Беразвечча
13 чэрвеня ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Верхнядзвінску адбылася ўрачыстая святая Імша ў гонар бласлаўлёнага кс. Мечыслава Багаткевіча, мучаніка Другой сусветнай вайны, які перад смерцю нёс сваё служэнне ў Дрысе (цяпер г. Верхнядзвінск). У 1999 годзе Папа Ян Павел ІІ абвесціў бласлаўлёнымі 108 мучанікаў, сярод іх ксяндзы Мечыслаў Багаткевіч, Станіслаў Пыртак і Уладзіслаў Мацьковяк, якія былі растраляныя немцамі ...
Читать далее »Тры ключы да святасці і благаслаўленне новапрэзбітараў: фэст св. Антонія ва Удзеле
13 чэрвеня 2026 года ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў мястэчку Удзела сабраліся сотні вернікаў, каб ушанаваць святога Антонія Падуанскага – сусветна вядомага цудатворцы і доктара Касцёла. Сёлетняе свята, якое выпала на час юбілейнага Года святога Францішка, стала асаблівым дзякуючы прысутнасці новапрэзбітараў. Урачыстую Імшу цэлебравалі нядаўна высвечаныя святары — а. Уладзіслаў Молчан OFMConv і кс. Антоній Тышко. Падчас ...
Читать далее »5 выказванняў Езуса пра дзяцей, якія варта прыняць да ўвагі
Езус сказаў пра маленькіх дзяцей рэчы, якія былі сапраўды рэвалюцыйнымі для Яго часу! Што яны значаць для нас сёння? Нядаўна я была здзіўлена, калі даведалася, што ў часы Езуса стаўленне да дзяцей было зусім іншым, чым у нашыя часы. Хаця сёння дзеці лічацца каштоўнымі і важнымі, у I стагоддзі яны ў асноўным лічыліся нікчэмнымі і разглядаліся як нешта падобнае да ...
Читать далее »Спосабы ўшанавання Найсвяцейшага Сэрца Езуса
У чэрвені скіроўваемся да Найсвяцейшага Сэрца Езуса, зноў асэнсоўваючы, што любоў з’яўляецца каштоўнай і жыватворнай. І вось сцежкі, якімі варта хадзіць, каб паняцце сапраўднай любові ў нашай свядомасці не пахіснулася. 1. Адданасць Разважаючы над Найсвяцейшым Сэрцам Езуса, разумеем, наколькі глыбокая Божая любоў да нас. Езус на крыжы цалкам аддаў сябе, каб даказаць сваю любоў да чалавека, і штодзень працягвае гэта ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!