Авторские архивы: catholic_admin

Адкуль узнікае мацярынская трывога?

Пахвалёны Езус Хрыстус! Шчыра вітаю ўсіх мамаў. Сёння мы паразмаўляем на вельмі далікатную тэму: трывожнасць. Пасля нараджэння дзіцяці на жаночыя плечы кладзецца адказнасць за жыццё, за здароўе і выхаванне сваіх сына ці дачкі. Гэта няпростае заданне, з якім сустракаецца кожная мама, таму ў яе галаве ўзнікае трывога. Прычыны трывожнасці мы разгледзім у нашай рубрыцы. Гарманальныя перабудовы Так створаны жаночы арганізм ...

Читать далее »

Леў XIV і Беларусь: Папа новы, выклікі – старыя

З моманту абрання і інаўгурацыі Папы Рымскага Льва XIV мінуў ужо год. Гэты час стаў важным для станаўлення новага пантыфікату ды адзначыўся значнымі падзеямі ў жыцці Каталіцкага Касцёла. Пра тое, якім мінулым год быў для беларуска-ватыканскіх стасункаў, у нашым матэрыяле. Новыя дыпламаты У цэлым першы год пантыфікату Папы Льва XIV праходзіў у рэчышчы палітыкі, закладзенай яго папярэднікам – Папам Францішкам, ...

Читать далее »

Папа Леў XIV распачаў апостальскае падарожжа ў Іспанію

Раніцай 6 чэрвеня 2026 года Папа Леў XIV вылецеў у Іспанію, распачаўшы сваё чацвёртае апостальскае падарожжа, якое пройдзе пад дэвізам “Падыміце вашыя вочы”. Самалёт “Airbus A320-9” авіякампаніі “ITA Airways” з Пантыфікам на борце пакінуў рымскі аэрапорт Ф’юмічына ў 8:13 раніцы. Першы этап апостальскага падарожжа – Мадрыд. Затым Святы Айцец наведае Барселону і Канарскія астравы. Візіт у Іспанію працягнецца да 12 ...

Читать далее »

Біблійны лексікон: Воля Божая

“Будзь воля Твая” – звяртаемся мы кожны раз да Нябеснага Айца, паўтараючы словы малітвы, якой навучыў нас Пан Езус. Але ці часта мы ўсведамляем, які сэнс укладаем у гэтую просьбу? Божае ўпадабанне Варта адразу заўважыць, што ў карацейшай версіі Госпадавай малітвы паводле евангеліста Лукі (Лк 11,2-4) няма гэтага закліку (як і фінальнай просьбы быць збаўленымі ад злога) у параўнанні з ...

Читать далее »

Фотафакт: Эўхарыстычныя працэсіі Божага Цела прайшлі ў парафіях Віцебскай дыяцэзіі

4 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, у некаторых парафіях Віцебскай дыяцэзіі адбыліся традыцыйныя працэсіі з Найсвяцейшым Сакрамэнтам, а ў іншых парафіях працэсіі адбудуцца ў бліжэйшую нядзелю. Вернікі праходзілі па вуліцах гарадоў, спыняючыся каля спецыяльна падрыхтаваных алтароў. Найсвяцейшы Сакрамант пад балдахінам праносілі па вуліцах святары. Падчас прыпынкаў каля алтароў чыталіся Евангеллі і прамаўляліся малітвы. Эўхарыстычныя працэсіі — гэта публічны ...

Читать далее »

Дваццаць гадоў назад у Віцебску прайшла першая Эўхарыстычная працэсія па вуліцах горада

17 мая 2006 года ў Віцебску адбылася першая працэсія Божага Цела па вуліцах горада, якая стала знамянальнай падзеяй не толькі ў жыцці католікаў абласнога цэнтра але і ўсёй Віцебскай дыяцэзіі. У працэсіі прымалі ўдзел святары і вернікі з розных парафій вобласці, у тым ліку і мёрскія парафіяне. Ініцыятарам Эўхарыстычнай працэсіі па вуліцах абласнога цэнтра быў тагачасны ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп ...

Читать далее »

Мадрыд, Барселона, Канары: акцэнты будучага візіту Папы Льва XIV

За два дні да пачатку апостальскага падарожжа Папы Льва XIV у Іспанію кіраўнік Залы Друку акрэсліў асноўныя сэнсавыя прыярытэты гэтай чаканай і маштабнай падзеі. Папа з 6 па 12 чэрвеня 2026 года здзейсніць сваё чацвёртае міжнароднае апостальскае падарожжа, у межах якога наведае Мадрыд, Барселону і Канарскія астравы. Падчас брыфінгу кіраўнік Залы Друку Матэа Бруні падкрэсліў, што гэты візіт на зямлю ...

Читать далее »

Пілігрымы з Навагрудка і іншых парафій з Беларусі аб’ядналіся ў малітве з Папам Львом XIV

У апошні дзень пілігрымкі паломнікі з Навагрудка і некаторых іншых парафій з Беларусі ў ружанцовай малітве аб’ядналіся з Папам Львом XIV і ўсім Касцёлам у інтэнцыі супакою ва ўсім свеце. Напярэдадні Святы Айцец асабіста заклікаў каталікоў з усяго свету далучыцца да гэтай духоўнай падзеі, каб папрасіць у Бога сапраўдную згоду паміж народамі. Пілігрымы, будучы ў дарозе, уключылі інтэрнэт-трансляцыю і адчулі ...

Читать далее »

Папа заклікаў да міру, абароны дзяцей і эўхарыстычнай пабожнасці

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа заклікаў да міру на Блізкім Усходзе, а таксама падтрымаў міжнародныя ініцыятывы і публічнае сведчанне веры падчас працэсій Божага Цела. У сераду, 3 чэрвеня 2026 года, падчас сустрэчы з пілігрымамі ў Ватыкане, Пантыфік закрануў шэраг актуальных грамадскіх і міжнародных тэм, скіроўваючы асобныя словы да супольнасцей, якія перажываюць выпрабаванні. Сярод удзельнікаў аўдыенцыі былі духавенства і ...

Читать далее »

Скончался старейший католический священник в мире

Старейший католический священник в мире Бруно Кант скончался 29 мая на 111-м году жизни в городе Айхенцелль, земля Гессен, Германия. Он также был одним из самых старых ветеранов Второй мировой войны, сообщают открытые источники. Бруно Кант родился 26 февраля 1916 года в Верблине, Саксония. Во время Второй мировой войны был призван в вермахт и воевал на восточном фронте. В 1945 ...

Читать далее »