Авторские архивы: catholic_admin

Раскол па раскладзе: Ватыкан экскамунікаваў Брацтва святога Пія X. Хто наступны?

1 ліпеня ў гісторыі Каталіцкага Касцёла адзначылася новым расколам. Нягледзячы на ўгаворы і заклікі, традыцыяналісцкае Святарскае брацтва святога Пія X (FSSPX) правяло без дазволу Ватыкана пасвячэнне чатырох біскупаў, за што на наступны дзень было экскамунікаванае. Як мы ўжо пісалі ў адным з папярэдніх нумароў, Брацтва cвятога Пія X узнікла ў 1970 годзе праз непрыняцце шэрагу пастановаў Другога Ватыканскага сабора. У ...

Читать далее »

300 дзён перамір’я: у Газе штодня гінуць дзеці

Паводле UNICEF, за 300 дзён пасля абвяшчэння перамір’я ў сектары Газа загінулі не менш як 300 дзяцей, а гуманітарнае становішча застаецца надзвычай цяжкім. Праз амаль дзесяць месяцаў пасля абвяшчэння перамір’я ў кастрычніку 2025 года становішча дзяцей у сектары Газа застаецца драматычным. Паводле дадзеных UNICEF, за 300 дзён пасля падпісання пагаднення, якое прадугледжвала спыненне баявых дзеянняў і поўны доступ гуманітарнай дапамогі, ...

Читать далее »

8 жніўня спісы цудадзейных абразоў Божай Маці сустрэнуць у Мосары

Спісы абразоў Маці Божай з Беларускіх Марыйных санктуарыяў, што ўжо шосты год запар пілігрымуюць па парафіях нашай краіны прыбудуць у Мосарскі касцёл святой Ганны (Глыбоцкі дэканат) раніцай у суботу 8 жніўня. Урачыстая святая Імша распачнецца ў 10.00. Мосарская парафія стане 125-м месцам прыбыцця найбольш шанаваных і вядомых Марыйных абразоў за 5 год перэгрынацыі па парафіях Беларусі і замежжа ў суправаджэнні ...

Читать далее »

Папа ў Асізі: кожны мае сваю ролю ў аднаўленні Касцёла

Даваць сведчанне жыцця ў прастаце, радасці і адзінстве, не баяцца адказаць на Божае пакліканне і рабіць свой унёсак у аднаўленне Касцёла заклікаў Папа ўдзельнікаў францішканскай сустрэчы моладзі ў Асізі. 6 жніўня 2026 года Папа Леў XIV прыбыў на радзіму святога Францішка, дзе на сустрэчы “GO! Franciscan Youth Meeting” сабраліся больш за дзве тысячы юнакоў і дзяўчат з розных краін Еўропы. ...

Читать далее »

Кармэліты босыя запрашаюць юнакоў у Гудагай на рэкалекцыі

З 14 па 16 жніўня ў Гудагаі браты кармеліты босыя арганізуюць духоўныя сустрэчы з юнакамі, зацікаўленымі кармэліцкім ордэнам. Кармэліты босыя чакаюць тых, кто адчувае патрэбу духоўна адпачыць і больш наблізіцца да кармэліцкай духоўнасці. У гудагайскім Кармелі пануе атмасфера цішыні і супакою, што дазваляе кожнаму ўдзельніку духоўнай сустрэчы прыслухацца да сябе і распазнаць свой жыццёвы шлях. Акрамя таго, юнакі ўбачаць, чым ...

Читать далее »

ККББ прапануе пераклад на беларускую мову Дактрынальнай ноты «Una caro» Дыкастэрыі веравучэння пра каштоўнасць сужэнства як выключнага саюзу і ўзаемнай прыналежнасці

Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі прапануе пераклад на беларускую мову Дактрынальнай ноты «Una caro» (Адно цела) пра каштоўнасць сужэнства як выключнага саюзу і ўзаемнай прыналежнасці. У гэтым дакуменце прадстаўленыя «найважнейшыя тэксты Настаўніцкага Інстытута Касцёла і шэраг аўтараў ад старажытнасці да нашых дзён: тэолагаў, філосафаў і ...

Читать далее »

Выплысці на глыбіню. Гісторыі выпускніц Мінскага тэалагічнага каледжа імя святога Яна Хрысціцеля

Калісьці бабуля навучала мяне, прыгадваючы вядомую беларускую прыказку: “Веды за плячыма не насіць”. Сапраўды, інфармацыя, атрыманая падчас вучобы, фарміруе трывалы падмурак для развіцця асобы. Чым больш ведае чалавек, тым шырэйшы яго кругагляд. Па гэтай прычыне многія не спыняюцца на адным дыпломе, а атрымліваюць яшчэ некалькі спецыяльнасцей, асвойваючы іншыя кірункі. Надзвычай важным з’яўляецца паглыбленне ведаў і ў галіне веры. Дастаткова часта ...

Читать далее »

Сэрца, укладзенае ў прыгажосць. Гісторыя парафіяльнай супольнасці святога Францішка ў вёсцы Копішча

Прыйшоўшы ў касцёл, мы акцэнтуем увагу на малітве. Аздобленая касцельная тэрыторыя, чысціня святыні, свежыя кветкі ля алтара – усё гэта падаецца простым, натуральным і звычайным. Аднак за гэтым стаіць праца людзей, якія дбаюць пра чысціню, парадак і прыгажосць у святыні. Многія парафіяне нярэдка з’яўляюцца ваярамі нябачнага фронту: яны ціха робяць сваю справу, не прыцягваючы ўвагі іншых. Але без іх працы ...

Читать далее »

Запрашаем разам з Марыяй шукаць Волі Божай у пілігрымцы ў Браслаў

19 жніўня з Глыбокага стартуе пешая пілігрымка на ўрачыстасці Маці Божай Браслаўскай. Тры дні дарогі, малітвы і супольнай веры пад дэвізам «Разам з Марыяй шукаць Волі Божай». Хто хоць раз ішоў у пілігрымку, той ведае: гэта не проста кіламетры. Гэта час, калі стома становіцца малітвай, а сустрэтыя людзі — братамі і сёстрамі ў Хрысце. І калі запрашаюць у дарогу з ...

Читать далее »

Асвячэннем абраза і адкрыццём пленэру быў адзначаны сёлетні парафіяльны адпуст у Друі

2 жніўня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі адбыўся парафіяльны адпуст у гонар Маці Божай Анёльскай. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. Да парафіяльнага фэсту былі прымеркаваныя дзве падзеі: асвячэнне абраза Святой Тройцы і адкрыццё мастацка-літаратурнага пленэру. На ўрачыстасць сабраліся шматлікія парафіяне і госці свята, сярод якіх мастакі і літаратары — удзельнікі пленэру, які ў гэтым ...

Читать далее »