Кармэліты босыя запрашаюць юнакоў у Гудагай на рэкалекцыі

З 14 па 16 жніўня ў Гудагаі браты кармеліты босыя арганізуюць духоўныя сустрэчы з юнакамі, зацікаўленымі кармэліцкім ордэнам.

Кармэліты босыя чакаюць тых, кто адчувае патрэбу духоўна адпачыць і больш наблізіцца да кармэліцкай духоўнасці.

У гудагайскім Кармелі пануе атмасфера цішыні і супакою, што дазваляе кожнаму ўдзельніку духоўнай сустрэчы прыслухацца да сябе і распазнаць свой жыццёвы шлях. Акрамя таго, юнакі ўбачаць, чым жыве ордэн, які налічвае ўжо не адно стагоддзе.

Падобныя сустрэчы накіраваны на духоўнае ўзбагачэнне і знаёмства з манаскім пакліканнем.

Пачатак сустрэчы — 14 жніўня ў 17.00.

Заканчэнне — 16 жніўня ў 14.00.

Кантакты і падрабязная інфармацыя:

+375 (33) 913 93 11 — а. Ігнат Падарэцкі OCD

+375 (33) 606 44 30 — а. Аркадзь Куляха OCD

Grodnensis.by

для друку для друку