Дзякую, мама, дзякую, тата…

DSC_1561_11 чэрвеня адзначаем Міжнародны Дзень дзіцяці. З гэтай нагоды можна пачуць шмат цёплых слоў не толькі пра дзяцей, але таксама і пра бацькоў. А што прагнуць сказаць сваім мамам і татам нашыя чытачы?..

 

 

 

ania szyrniewiczАня Шырневіч:

– Я хачу выказаць удзячнасць сваім бацькам за жыццё, за іх мужнасць і адвагу! А таксама і за тое, што на сваім прыкладзе навучылі мяне быць сапраўдным чалавекам і заставацца ім у розных абставінах, навучылі любіць, годна ўспрымаць усе выпрабаванні… Можна пералічваць і пералічваць усё тое, за што я ім удзячная, але гэта немагчыма. Бо за ўсё, што я маю, вельмі ўдзячная сваім бацькам. Яны самыя лепшыя, і я іх вельмі люблю!

 

 

 

weranika daugilawaВераніка Даўгілава:

– У жыцці кожнага чалавека бацькі адыгрываюць вельмі важную ролю, бо менавіта яны дораць нам сваю шчырую і бескарыслівую любоў, вераць у нашы сілы нават тады, калі мы самі перастаём у іх верыць. Перадаючы веру, фармiруюць у нас трывалы падмурак для станаўлення ў жыцці. Але як часта мы забываем сказаць ім простае «Дзякуй!» …  Я ўдзячная сваім бацькам за тое, што я ёсць, і за тое, кім я сёння з’яўляюся. Таму хачу няспынна казаць ім «Дзякуй!»

 

 

 

 

 

alegАлег Гарбачоў:

– Я вельмі ўдзячны бацькам за сваё жыццё, якое яны мне падарылі. За тое, што я такі, які ёсць. За тое, што выхавалі мяне па-хрысціянску. За тое, што ў кожным моманце майго жыцця яны заўсёды побач. І наогул, ДЗЯКУЮ ім за тое, што яны ў меня ёсць!!! І такімі бацькамі я ганаруся.

kacia pylinskajaКацярына Пылінская:

– Я ўдзячная сваім бацькам у першую чаргу за жыццё за жыццё, якое яны мне не толькі падарылі, але і надзялілі яго ўсімі фарбамі радасці. Шчасця і любові! Я ўдзячная ім за малодшага браціка, дзякуючы якому я навучылася быць сястрой, мамай і проста найлепшай сяброўкай. І, канешне, я ім удзячная за тое, што яны сталі для мяне прыкладам сям’і вернікаў, за тое, што менавіта яны паказалі мне шлях да Бога!

karyna radiuszКарына Радзюш:

– Ад шчырай любовi нараджаюцца шчаслiвыя дзецi! Мае бацькi жывуць у шлюбе ўжо 20 гадоў. За гэтыя гады сужэнства яны падарылi жыццё чатыром дзецям. Нягледзячы на ўсе цяжкасцi, мы разам, заўсёды разам! І за гэта я ім вельмі ўдзячная. Жыццё ў шматдзетнай сям`i зрабiла мяне самастойнай, навучыла з павагай ставіцца да старэйшых, цанiць блiзкiх. У жыццi шматдзетнай сям`i шмат цяжкасцяў, але ў ёй ёсць тое, што так патрэбна – ЛЮБОЎ. Я таксама хачу стварыць вялiкую сям`ю!

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі