Чытаючы Біблію, мы можам сустрэць словы і тэрміны, не да канца нам зразумелыя, хоць па інтуіцыі мы больш-менш “здагадваемся”, пра што ідзе гаворка. Трэба лічыцца з тым, што лексікон Святога Пісання мае свае нюансы, на якія мы рэдка звяртаем увагу ў штодзённым карыстанні мовай. Таму патрэбныя пэўныя высілкі, каб правільна ўспрымаць Божае аб’яўленне.
Аўтар рубрыкі «Біблійны лексікон» айцец езуіт Віктар Жук звяртаецца да нашых чытачоў з просьбай падказаць, якія словы, паняцці, пытанні варта было б разгледзець у рамках рубрыкі. Свае прапановы можна пакінуць у каментарыі ніжэй.
