Архив меток: біблійны лексікон

Біблійны лексікон: Вера

У папярэднім матэрыяле нашай рубрыкі ў цэнтры ўвагі была надзея – цнота, якой у Каталіцкім Касцёле прысвяцілі юбілейны 2025-ы год. Сёння мы працягнем нашыя біблійныя разважанні над іншымі тэалагічнымі цнотамі, на гэты раз засяроджваючыся на веры. Бачыць нябачнае “Вера – гэта зарука таго, на што мы спадзяёмся, і доказ таго, чаго мы не бачым” – так гучыць класічнае апісанне гэтай ...

Читать далее »

Біблійны лексікон: Надзея

Да 6 студзеня 2026 г. у Касцёле працягваецца Юбілей Надзеі. У гэты дзень у Рыме адбудзецца сімвалічны абрад закрыцця юбілейных дзвярэй у базыліцы св. Пятра. Юбілейны год – бласлаўлёны час ласкі Божай, які з’яўляецца запрашэннем для кожнага верніка аднавіць цноту надзеі – адну з асноўных т.зв. тэалагічных цнотаў. У мінулы раз у рубрыцы “Біблійны лексікон” мы разважалі над каранямі звычаю ...

Читать далее »

Біблійны лексікон: Юбілей

Год, у якім мы жывём, – асаблівы. Кожныя 25 гадоў у касцельным календары адзначаецца юбілей, які на гэты раз па ініцыятыве Папы Францішка быў абвешчаны “Юбілеем Надзеі”. Традыцыя святкаваць кожныя 50 гадоў (а потым і кожную чвэрць стагоддзя) як час асаблівай Божай ласкі пачалася ў Каталіцкім Касцёле ў 1300 годзе. Аднак гэты звычай мае нашмат больш старажытныя карані ў Святым ...

Читать далее »

Біблійны лексікон: Кроў

Традыцыйна ў ліпені ў каталіцкім Касцёле асаблівым чынам аддаецца пашана Крыві Хрыста. Кроў – адзін з найважнейшых сімвалаў, якія мы знаходзім у Бібліі. У сакраманце Эўхарыстыі ахвярны дар віна пераўтвараецца ў Кроў Езуса, у якой рэальна прысутнічае Той, Хто аддаў сваё жыццё за нас.   Раней, у чэрвені, мы святкавалі ўрачыстасць, якую найчасцей коратка называем “Божае Цела”: гэта асаблівая нагода перажываць ...

Читать далее »

Біблійны лексікон. Быць як дзеці, але не інфантыльнымі

“Называемся дзецьмі Божымі і імі з’яўляемся, таму асмельваемся казаць: Ойча наш…” Так у Эўхарыстычнай літургіі падчас Пасхальнага перыяду гучыць заклік святара маліцца разам да нашага Нябеснага Таты. Вялікі пост – гэта шлях да Пасхі і адначасова да аднаўлення той самай першай і фундаментальнай ласкі святога хросту, дзякуючы якой мы становімся Божымі дзецьмі, часткай Божай сям’і.  Пазіцыя дзіцяці і евангельская мудрасць ...

Читать далее »

Біблійны лексікон: Быць як дзеці

Канец каляндарнага года і пачатак новага адзначаныя ў хрысціянскай літургіі святкаваннем Божага Нараджэння – прыйсця  ў наш свет Божага Сына як малога дзіцяці. Гэта таксама нагода для нас нанова ўсвядоміць і паглыбіць праўду пра тое, што праз Слова, якое сталася Целам, і мы становімся Божымі дзецьмі (пар. Ян 1, 12). Успомнім, што нашыя папярэднія разважанні, прысвечаныя выразу “Валадарства Божае” ў ...

Читать далее »

Біблійны лексікон: Валадарства Божае. Ч.4 (заключная)

Біблійны лексікон: Валадарства Божае. Ч.1 >> Біблійны лексікон: Валадарства Божае. Ч.2 >> Біблійны лексікон: Валадарства Божае. Ч.3 >> “Божае Валадарства” – словы, якія так часта гучаць з вуснаў Пана Езуса ў Евангеллі, былі тэмай ужо некалькіх разважанняў у нашай рубрыцы. У сённяшнім заключным матэрыяле мы звернем увагу на “эсхаталагічнае” вымярэнне гэтай рэчаіснасці, якую Божы Сын імкнуўся адкрыць сваім слухачам. На ...

Читать далее »

Біблійны лексікон: Валадарства Божае. Ч.3

Біблійны лексікон: Валадарства Божае. Ч.1 >> Біблійны лексікон: Валадарства Божае. Ч.2 >> Тэма Божага Валадарства займае значнае месца ў прапаведаванні Пана Езуса паводле Евангелляў. Відавочна, наш Настаўнік хацеў, каб гэта рэчаіснасць ніколі не пакідала поля ўвагі Ягоных вучняў. У мінулы раз мы разглядалі якраз тую праўду, што Валадарства павінна быць у цэнтры ўсіх памкненняў і інтарэсаў сапраўдных вучняў Хрыста: “Шукайце ...

Читать далее »

Біблійны лексікон: Валадарства Божае. Ч.2

У мінулы раз у гэтай рубрыцы мы разважалі над выразам “Валадарства Божае” (або “Валадарства Нябеснае”, паводле евангеліста Мацвея), які займае цэнтральнае месца ў прапаведаванні Езуса. Працягнем паглыбляцца ў значэнне словаў, каторыя мы кожны раз паўтараем у малітве “Ойча наш”. Нагадаю, што ў папярэднім артыкуле гаворка ішла пра кантраст паміж палітычнымі чаканнямі юдэяў наконт усталявання незалежнага “валадарства” Ізраэля і новым бачаннем ...

Читать далее »

Біблійны лексікон: Валадарства Божае. Ч.1

Валадарства Божае знаходзіцца ў цэнтры прапаведавання Езуса: “Езус хадзіў … абвяшчаючы Евангелле Валадарства” (Мц 4, 23), – так падсумоўвае евангеліст Мацвей публічную дзейнасць Хрыста. Разам з прыйсцем Божага Сына “наблізілася Валадарства Божае” (Мк 1, 15); Ён прыйшоў у гэты свет, каб яно стала рэальнасцю. Аднак наш Боскі Настаўнік казаў пра Валадарства, хутчэй, не наўпрост, а праз вобразы і прыпавесці, ставячы ...

Читать далее »