У Дыяцэзіі

Біскуп Буткевіч прызначыў новых канонікаў у Віцебскі катэдральны капітул

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч 12 сакавіка 2024 года некаторых святароў Віцебскай дыяцэзіі ўзнагародзіў тытулам каноніка Віцебскага катэдральнага капітула. У сваім звароце да прысутных святароў біскуп нагадаў, што Віцебскі капітул з’яўляецца найстарэйшым у Беларусі. Амаль праз два гады пасля ўстанаўлення Віцебскай дыяцэзіі на просьбу тагачаснага біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна Апостальская Сталіца ўстанавіла Віцебскі катэдральны капітул. Адбылося гэта 2 сакавіка 2001 года. ...

Читать далее »

Дзень засяроджанасці для моладзі пройдзе ў Полацку напярэдадні Пальмовай нядзелі

23 сакавіка 2024 года ў полацкай парафіі св. Андрэя Баболі адбудзецца Дзень засяроджанасці для моладзі 14+. Шчыра запрашаем маладых людзей прыняць удзел у гэтай сустрэчы. У праграме: канферэнцыя, св. Імша, абед, адарацыя, Крыжовы шлях. Пачатак у 11.00, заканчэнне а 16-й гадзіне. Аб прысутнасці просім паведаміць да 20 сакавіка па тэл. +375 29 566-48-33 (Viber, WhatsApp) — кс. Алег. Ахвяра за ...

Читать далее »

З ружанцам у руках. Падарунак ад Папы Францішка перэгрынуе ў Віцебску

У мінулым годзе ў кастрычніку, падчас малітоўнага набажэнства «Мільён дзяцей моліцца на ружанцы», Папа Францішак перадаў дзеткам Беларусі ў падарунак ружанец і заахвоціў маліцца аб міры ва ўсім свеце. 24 лютага 2024 г. гэты ружанец прыбыў у парафію святога Антонія Падуанскага ў Віцебску. Падчас нядзельнай Эўхарыстыі дзеці і моладзь у працэсіі прынеслі падарунак Папы да алтара Пана. Падчаc казання пробашч ...

Читать далее »

420-годдзе парафіі святога Казіміра адзначылі ў Лепелі

3 сакавіка парафія Святога Казіміра ў Лепелі адзначыла 420-годдзе заснавання.  Нібы велічны карабель, касцёл Святога Казіміра ўзвышаецца над возерам Лепельскае, у самым маляўнічым месцы гэтага горада. Гэты храм, па словах турыстаў, — сапраўды цуд, у гісторыі якога былі вельмі цяжкія часы, аднак традыцыі і каштоўнасці не страціліся, захаваліся да нашых часоў і перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Задоўга да свята ...

Читать далее »

Мужчыны з ружанцам у руках. Фармацыйная сустрэча прайшла ў Глыбокім

Суботнім днём 24 лютага ў Глыбокім адбылося спатканне для мужчын. Арганізатар сустрэчы а. Віктар Мялешка OFMConv пазнаёміў прысутных з Кодэксам і дзейнасцю сусветнага мужчынскага руху «Воіны Марыі». Воіны Марыі (Wojownicy Maryi) — марыйны каталіцкі рух мужчын — заснаваны ў Польшчы ў Каталіцкім Касцёле. Яе заснавальнікам з’яўляецца кс. Дамінік Хмялеўскі, салезіянін. Рух паўстаў як адказ Касцёла, які моліцца, на сучасныя выклікі, ...

Читать далее »

«Дамініканская духоўнасць». У Віцебску дамінікане прапануюць спатканні для духоўнага развіцця

У суботу, 24 лютага, у Віцебску айцы дамінікане распачынаюць новы цыкл спатканняў «Дамініканская духоўнасць». Выбраная тэма — “Чаму ласка Божая патрэбна для духоўнага развіцця, а перад усім для збаўлення, і як яе атрымліваем?” Праграма: 9.00 – магчымасць удзелу ў св. Імшы (касцёл св. Барбары) 10.30 – 11.30 – канферэнцыя І – а. Віталій Сапега ОР *** Пытанні да дакладчыка, дыскусія. ...

Читать далее »

“Каб усе былі адно”: зімовыя ўрачыстасці адбыліся ў Росіцы

Росіца – маленькая вёска на ўскрайку Беларусі, якая не можа не захапляць сваім хараством. Размешчаная паміж аднайменнымі возерам і рэчкай, яна сустракае маляўнічымі дрэвамі, палямі, і, канечне ж, велічным храмам. Быццам чырвонае сэрца стаіць гэты храм пасярод вёскі, якая паціху патухае. Зусім няшмат засталося тут мясцовых жыхароў, але не застаецца пустой святыня. Сюды прыбываюць вернікі з усіх куточкаў Беларусі і ...

Читать далее »

Міністрант з Глыбокага атрымаў ліст ад Папы Рымскага

У снежні Антон Згірскі, сямікласнік з в. Гірстуны (Глыбоцкі раён) і лектар у касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім, напісаў Папе Рымскаму ліст. Там юнак распавёў пра сваё жыццё і аб тым, што з’яўляецца міністрантам, павіншаваў Святога Айца са святам Божага Нараджэння і пажадаў святасці і добрай службы пры Алтары Пана. І вось у пачатку лютага атрымаў адказ з Ватыкана. “Вяртаючыся ...

Читать далее »

Удзельніцы руху «Маці ў малітве» з розных мясцовасцей Віцебскай дыяцэзіі сустрэліся ў Браславе

28 студзеня ў санктуарыі Маці Божай Браслаўскай сабраліся прадстаўнікі руху «Маці ў малітве» з розных парафій дыяцэзіі, паведамляе waladarka.by. Нагодай сталі традыцыйныя для супольнасці малітоўныя дні. Жанчыны з Глыбокага, Шаркаўшчыны, Паставаў, Відзаў, Далёкіх, Пагошчы, Камаяў і Варапаева маліліся разам са сваіх дзяцей і ўнукаў. Спачатку на святой Імшы, затым ― падчас малітвы супольнасці. Сустрэча стала добрай нагодай для ўдзельніц лепш ...

Читать далее »

Думаеш, куды паехаць на выхадныя? Да Маці Божай!

Калі праглядаеш сацсеткі ініцыятывы “Weekend з Марыяй”, то іх лаканічнасць і ўчэпістасць прыемна здзіўляюць: глыбокія сэнсы падаюцца ў так запатрабаванай сёння стылёвай форме. Свежы падыход да справы дае свой плён. За год існавання “ўікэнд” перарос з парафіяльных сустрэч ва ўсебеларускія дні духоўнага аднаўлення і мае тэндэнцыю, каб стаць моладзевым душпастырствам мясцовага Касцёла. “Неяк пасля пакутніцкай пілігрымкі ў Браслаў мы зразумелі, ...

Читать далее »