«Дамініканская духоўнасць». У Віцебску дамінікане прапануюць спатканні для духоўнага развіцця

У суботу, 24 лютага, у Віцебску айцы дамінікане распачынаюць новы цыкл спатканняў «Дамініканская духоўнасць». Выбраная тэма — “Чаму ласка Божая патрэбна для духоўнага развіцця, а перад усім для збаўлення, і як яе атрымліваем?”

Праграма:

9.00 – магчымасць удзелу ў св. Імшы (касцёл св. Барбары)
10.30 – 11.30 – канферэнцыя І – а. Віталій Сапега ОР
*** Пытанні да дакладчыка, дыскусія.
*** Перапынак на каву.
12.15 – 13.00 – канферэнцыя ІІ – а. Віталій Сапега ОР
*** Пытанні да дакладчыка, дыскусія.
13.15 – аб’ед
14.00 – спектакль аднаго акцёра (30 хвілін): Монадрама «Ars morendi» (“Мастацтва паміраць”). Паводле бл. Генрыха Сузо ОР (XVI), у выкананні а. Міхала Ермашкевіча ОР.

За ўдзел можна зрабіць любое ахвяраванне.

Кантакт: +37544 773-40-76 — а. Браніслаў Дашкевіч ОР

Арганізатары просяць загадзя паведаміць аб сваёй прысутнасці.

Месца правядзення: Віцебск, вул. Ленінградская, 27, побач з касцёлам св. Барбары

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі