Ад 29 лістапада па 1 снежня 2024 года ў касцёле св. Юзафа ў горадзе Орша адбыліся духоўныя практыкаванні для мужчын. Тэма рэкалекцый – “Быць сведкам евангельскага радыкалізму”. У іх прынялі ўдзел мужчыны з Мінска, Гродна, Браслава, Ваўкавыска, Ліды, Паставаў, Барысава і Оршы. Канферэнцыі чытаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB: «Быць сведкам і сведчыць – гэта не абстрактная ідэя, а ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
Сусветны дзень моладзі на ўзроўні дыяцэзіі прайшоў у Полацку
У суботу, 23 лістапада, у парафіі святога Андрэя Баболі адбыўся XXXIX Сусветны дзень моладзі на ўзроўні дыяцэзіі пад назвай «Тыя, хто спадзяецца на Пана ідуць нястомна». На Сусветны дзень моладзі з розных парафій Віцебскай дыяцэзіі сабраліся каля 120 маладых людей з Полацку, Наваполацку, Віцебска, Глыбокага, Пастаў, Докшыц, Браслава, Варапаева і іншых гарадоў. Сустрэча распачалася з прывітання і ўступнага слова душпастыра ...
Читать далее »Ва ўрачыстасць святога Язафата ў Мёрах ушанавалі яго рэліквіі
12 лістапада ў гонар св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка, галоўнага апекуна Віцебскай дыяцэзіі і парафіі ў Мёрах святочную Эўхарыстыю ўзначаліў ксёндз Віктар Сініцкі SCJ, пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне. Сярод прысутных святароў на ўрачыстасці былі кс. Уладзіслаў Шарковіч, пробашч парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Дрысвятах і кс.Іван Кароткін, пробашч парафіі Святога Міхала Арханёла ў Лужках. ...
Читать далее »У Лепелі прайшла чарговая сустрэча духавенства Віцебскай дыяцэзіі
12 лістапада ва ўрачыстасць галоўнага апекуна Віцебскай дыяцэзіі св. Язафата Кунцэвіча, у касцёле св. Казіміра ў Лепелі адбылася сустрэча духавенства з біскупам Алегам Буткевічам. Месца было выбрана нездарма, бо менавіта ў гэтым годзе Лепельская парафія адзначае 420 гадоў свайго існавання, а ў мінулым годзе адзначаўся 400-гадовы юбілей мучаніцкай смерці св. Язафата. Вырашыўшы розныя пытанні з прадстаўнікамі курыі, набыўшы літаратуру ў ...
Читать далее »У Віцебску прайшла сустрэча катэхетаў дыяцэзіі
З 8 па 10 лістапада ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску праходзіла спатканне катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі. На працягу гэтых дзён яны разважалі над тэмай аўтарытэту ў Касцёле. Сустрэча пачалася вечарам у пятніцу з Эўхарыстыі, падчас каторай удзельнікі памаліліся за памерлых. Пасля чаго ў цёплай сямейнай атмасферы павячэралі і выслухалі ўводную канферэнцыю, якую прадставіў доктар кс. кан. Валерый Марціноўскі. Першы ...
Читать далее »Падведзены вынікі мастацкага конкурсу, прысвечанага срэбнаму юбілею Віцебскай дыяцэзіі
10 лістапада ў Віцебску адбыўся фінал конкурсу малюнка, які праводзіўся з нагоды 25-цігоддзя Віцебскай дыяцэзіі. Святкаванне распачалі Эўхарыстыяй, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Падчас святой Імшы Пастыр прывітаў прысутных і параўнаў удзельнікаў конкурсу да ўбогай удавы, якая аддала Богу ўсё, што мела. Усе, хто прымае ўдзел, бескарысна аддае Богу тое, што мае, а менавіта свой талент. Пасля літургіі ўсе накіраваліся ...
Читать далее »Дзень святога Губерта адзначыла парафія св. Казіміра ў Лепелі
9 лістапада 2024 года святая Імша ў касцёле Святога Казіміра адбылася незвычайная. Менавіта ў гэты дзень парафіяне, лепяльчане і госці горада шанавалі святога Губерта, які з’яўляецца апекуном паляўнічых і леснікоў. А дзясятай гадзіне раніцы пачалася Эўхарыстыя, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Урачыста ў будынак касцёла падчас Імшы быў унесены абраз святога Губерта, прывезены ажно з Пінскай дыяцэзіі. Дарэчы, ...
Читать далее »Лістападаўская сустрэча людзей з абмежаванымі магчымасцямі адбылася ў кляштары ў Браславе
Браслаўскі кляштар сясцёр эўхарыстак гасцінна адчыніў свае дзверы для інвалідаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі. Сустрэча распачалася святой Імшой у інтэнцыі ўсіх людзей з асаблівасцямі Браслаўскага раёна, а таксама супрацоўнікаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Традыцыйна а 12-й гадзіне Каталіцкі Касцёл моліцца «Анёл Панскі». Госці таксама не сталі выключэннем і ахвяравалі малітву за ўсіх блізкіх памерлых. Потым адбылася канферэнцыя з абмеркаваннем ...
Читать далее »“Не стварайце чысцец у сваіх дамах”. Дыяцэзіяльнае спатканне груп Апостальства дапамогі душам чысцовым адбылося ў Лепелі
26 кастрычніка ў касцёле святога Казіміра ў Лепелі прайшла трэцяя агульнадыяцэзіяльная сустрэча груп Апостальства дапамогі душам чыстцовым, якія дзейнічаюць у парафіях Віцебскай дыяцэзіі. Сустрэча распачалася супольнай малітвай Апостальства, затым перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамантам быў час на малітву ў цішыні і сакрамант пакаяння. Канферэнцыю «Да сустрэчы ў чыстцы» прамовіў кс. канонік Валерый Орсік, пробашч з Дзеркаўшчыны. “Калі пра Неба ўсе вераць, ...
Читать далее »Дзеці з усёй Беларусі далучыліся да сусветнай ініцыятывы “Мільён дзяцей моляцца на ружанцы”
18 кастрычніка дзеці ўсяго свету ўзносілі свае малітвы праз заступніцтва Маці Божай аб міры і еднасці. “Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы” – ініцыятыва, якая распачалася ў Венесуэле ў 2005 годзе пры падтрымцы Папскага фонда “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”. Яе асноўная ідэя — паказаць, што даверлівая малітва дзяцей можа, як страла, ляцець проста да Cэрца Бога і такім чынам змяняць свет. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!