Падведзены вынікі мастацкага конкурсу, прысвечанага срэбнаму юбілею Віцебскай дыяцэзіі

10 лістапада ў Віцебску адбыўся фінал конкурсу малюнка, які праводзіўся з нагоды 25-цігоддзя Віцебскай дыяцэзіі.

Святкаванне распачалі Эўхарыстыяй, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Падчас святой Імшы Пастыр прывітаў прысутных і параўнаў удзельнікаў конкурсу да ўбогай удавы, якая аддала Богу ўсё, што мела.  Усе, хто прымае ўдзел, бескарысна аддае Богу тое, што мае, а менавіта свой талент.

Пасля літургіі ўсе накіраваліся ў парафіяльную кавярню, каб з захапленнем разгледзіць выставу прац, якіх у гэтым годзе было 97. Журы ў складзе а. Міхала Ермашкевіча ОР, Алесі Арловай і Святланы Гаўрылавай ацанілі працы ўдзельнікаў і падвялі вынікі. Пераможцы былі запрошаныя ў Віцебск, але не ведалі, якія месцы занялі.

У кавярні  біскуп Алег заахвоціў усіх развіваць свае мастацкія таленты і пажадаў, каб конкурс стаў традыцыяй дыяцэзіі, бо з кожным годам жадаючых прыняць удзел становіцца больш.

Наступіў даўгачаканы момант узнагароджвання. Спачатку дыпломы былі ўручаны ўсім удзельнікам, а пасля пераможцам, якія вызначыліся наступным чынам:

  • малодшая катэгорыя (6 – 12 год):

1 месца  — Касцюкевіч Сабіна (Глыбокае)
2 месца  — Сафіна Ева (Віцебск, Езуса Міласэрнага) і Халдзей Макар (Варапаева)
3 месца  — Чатовіч Ян і Зелянцова Ганна (Віцебск св. Антонія)

  • 2 катэгорыя (13-17 год):

1 месца  — Урбель Тадэвуш (Віцебск, Езуса Міласэрнага)
2 месца – Туманоўская Мілана (Плюсы) і Заплёціна Аліна (Ляхавічы)
3 месца — Садоўскі Валерый (Слабодка)  і Баран Соф’я (Мёры)

  • 3 катэгорыя (18 гадоў і старэй):

1 месца — Арлоўская Лаліта (Віцебск, св. Уладзіслава)
2 месца Шымко Валянціна і Азаронак Ірына (Віцебск, св. Антонія)
3 месца – Бярдоўская Ірына і Бярдоўская Рэната (Віцебск, Езуса Міласэрнага)

Пераможцы мелі магчымасць прадставіць сваю працу і зрабіць памятны фотаздымак з біскупам. Гэта было асаблівым жаданнем тых удзельнікаў, якія прыбылі здалёк на свята.

Шчыры дзякуй усім,  хто прыяняў удзел,  дапамог арганізаваць свята для ўдзельнікаў конкурсу. Асаблівыя словы падзякі нашаму Біскупу Алегу і дырэктару Карытас Віцебскай дыяцэзіі за падарункі пераможцам і ўдзельнікам. Няхай добры Бог будзе праслаўлены праз таленты дзяцей, моладзі і дарослых.

С. Марыя Шамовіч BDNP, тэкст
Надзея Гусак, с. Аляксандра Рыбалтоўская MSF, фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі