Архив меток: 25 год Віцебскай дыяцэзіі

Падведзены вынікі мастацкага конкурсу, прысвечанага срэбнаму юбілею Віцебскай дыяцэзіі

10 лістапада ў Віцебску адбыўся фінал конкурсу малюнка, які праводзіўся з нагоды 25-цігоддзя Віцебскай дыяцэзіі. Святкаванне распачалі Эўхарыстыяй, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Падчас святой Імшы Пастыр прывітаў прысутных і параўнаў удзельнікаў конкурсу да ўбогай удавы, якая аддала Богу ўсё, што мела.  Усе, хто прымае ўдзел, бескарысна аддае Богу тое, што мае, а менавіта свой талент. Пасля літургіі ўсе накіраваліся ...

Читать далее »

Парафіі Віцебскай дыяцэзіі. Тэст

На завяршэнне святкавання юбілейнага году Віцебскай дыяцэзіі запрашаем адказаць на пытанні тэсту. Гэта не толькі дапаможа праверыць свае веды, але і дапоўніць іх цікавымі фактамі. Падрыхтавала Лаліта Арлоўская

Читать далее »

Упершыню арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў санктуарый у Шуміліне

13 кастрычніка 2024 г. шумілінская святыня была напоўненая прысутнасцю вялікай колькасці пілігрымаў, якія прыбылі, каб ушанаваць Маці Божую Фацімскую з нагоды апошняга аб’яўлення ў Фаціме. У гэты дзень у Шуміліна прыбылі спісы найбольш шанаваных цудадзейных абразоў Маці Божай, якія пілігрымуюць па парафіях Беларусі. Перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамантам і перад разнастайнымі абліччамі Маці Божай вернікі маглі памаліцца і выказаць свае просьбы ...

Читать далее »

Віцебская дыяцэзія адзначыла срэбны юбілей

Святкаванне распачалося днём раней, 12 кастрычніка, агульнадыяцэзіяльнай сустрэчай святароў і сясцёр законных. 13 кастрычніка ў Віцебскай катэдры Езуса Міласэрнага ва ўрачыстасці прынялі ўдзел арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі і Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, Часовы павераны ў справах Святога Пасаду ў Беларусі ксёндз прэлат Кшыштаф Сэрока, Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў ...

Читать далее »

У межах святкавання 25-годдзя дыяцэзіі ў Віцебску прайшла сустрэча духавенства

У суботу, 12 кастрычніка, у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася сустрэча святароў і сясцёр законных у межах святкавання Юбілейнага года Віцебскай дыяцэзіі. Сустрэча духавенства пачалася з супольнай малітвы Літургіяй гадзінаў. Пасля чаго ксёндз канонік Валерый Марціноўскі прамовіў кароткую канферэнцыю, прысвечаную ролі катэдральнага касцёла і біскупа ў дыяцэзіі. Пасля заканчэння канферэнцыі адбылося выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту з магчымасцю споведзі. Цэнтральнай часткай сустрэчы ...

Читать далее »

“Мы – дзеці Твае”. У Браславе адбыліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай

Браслаўшчына – край азёраў і прыроды, якая захапляе сваёй прыгажосцю не толькі мясцовых жыхароў, але і гасцей з усёй Беларусі і нават замежжа. Улетку сюды прыязджае шмат турыстаў, каб правесці свой адпачынак. Але прыгажосць прыроды – не адзінае, што прываблівае людзей. Сваіх дзяцей тут заўсёды чакае Маці Божая Браслаўская. Памаліцца перад яе цудадзейным абразом імкнуцца вернікі напрацягу ўсяго года, а ...

Читать далее »

Прызначаны пяць юбілейных святыняў з нагоды святкавання 25-годдзя Віцебскай дыяцэзіі

Падчас сустрэчы святароў і кансэкраваных асоб 13 лістапада біскуп Алег Буткевіч аб’явіў аб прызначэнні пяці юбілейных святыняў з нагоды ўрачыстых юбілейных святкаванняў 25-годдзя ад заснавання Віцебскай дыяцэзіі, якія праходзяць у Беларусі з 12 лістапада 2023 г. па 1 снежня 2024 г. Гэтымі святынямі сталі: Катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага ў Віцебску, касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе – дыяцэзіяльны Санктуарый ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі