У Дыяцэзіі

Біскуп Алег Буткевіч і дырэктар «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі наведалі цэнтр часовага прабывання беспрытульных

У Велікодны аўторак біскуп Віцебскі Алег Буткевіч разам з канцлерам Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктарам Місевічам і дырэктарам «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі кс. Андрэем Аніскевічам сустрэліся з супрацоўнікамі ДУ «Віцебскі гарадскі цэнтр часовага (начнога) знаходжання асобаў без вызначанага месца жыхарства». Госці прывезлі з сабой велікодныя падарункі для тых, хто па розных прычынах апынуўся ў складаным жыццёвым становішчы, страціўшы дом і блізкіх людзей, ...

Читать далее »

Літургія Вялікай Суботы. Тэлетрансляцыя з касцёла ў Наваполацку

31 сакавіка ўвечары вернікі-тэлегледачы, якія не змаглі прыняць удзел у святочнай Імшы ў сваім касцёле, мелі магчымасць паглядзець прамую трансляцыю Літургіі Вялікай Суботы з касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста ў Наваполацку. Прапануем да прагляду запіс трансляцыі, якую паказваў тэлеканал «Віцебск».

Читать далее »

Экзарцызмаванне вады, солі і алею: што гэта і навошта?

Ужо пэўны час у Браслаўскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі раз на месяц адбываецца малітва аб захаванні ад злога духа і экзарцызмаванне вады, солі і алею. Дастаткова шмат парафіянаў карыстаюцца з такога абраду, але, часам, узнікаюць сумненні, ці ўсе ведаюць яго сутнасць. З усімі пытаннямі і сумненнямі звяртаемся да пробашча парафіі кс. Станіслава Мжыглуда SDS. ‒ Ксёндз Станіслаў, чаму ў ...

Читать далее »

Імша Вячэры Панскай у віцебскай катэдры

29 сакавіка біскуп Алег Буткевіч цэлебраваў Імшу Вячэры Пана ў віцебскай катэдры Езуса Міласэрнага. У прысутнасці вернікаў і духавенства пастыр дыяцэзіі абмыў ногі дванаццаці мужчынам. Гэты абрад мае свае вытокі ў Евангеллі, якое распавядае пра абмыццё ног вучняў Езусам Хрыстом. Пасля Святой Камуніі Цела Хрыста ў Эўхарыстыі перанесена з табэрнакулюма ў сімвалічную цямніцу, дзе адбывалася адарацыя. Прадстаўляем фотарэпартаж Аляксандра Ужгарадскага

Читать далее »

Велікоднае віншаванне біскупа Алега Буткевіча

Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, дарагія дыяцэзіяне! “Тады ўвайшоў і другі вучань, што прыбег першы да магілы, убачыў і паверыў” (Ян 20,8). Пустая магіла, скручаныя палотны і яшчэ жывая ў памяці падзея Вялікай Пятніцы прывялі апосталаў да веры ва Уваскрасенне. Іх сведчанне стварае сёння падмурак нашай веры ў перамогу Хрыста над грахом і смерцю! Радасным “Аллелюя” мы зноў вызнаем ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч цэлебраваў Імшу Хрызма ў Віцебску (+відэа)

Святая Імша адбылася ў віцебскай катэдры ў Вялікую Сераду, 28 сакавіка. На ёй прысутнічалі святары і кансэкраваныя асобы з усёй дыяцэзіі, таму яе можна назваць Імшой еднасці духоўных асобаў. Менавіта да гэтай Літургіі і была прымеркаваная агульнадыяцэзіяльная сустрэча святароў Віцебскай дыяцэзіі. Узначаліў богаслужэнне біскуп Алег Буткевіч. На пачатку Імшы іерарх адзначыў, што ўжо ўсяго некалькі дзён аддзяляюць нас ад самага ...

Читать далее »

Расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у парафіях Віцебска

Прапануем Вашай увазе расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у парафіях горада Віцебска. Катэдральная парафія Езуса Міласэрнага (г. Віцебск вул. Воінаў Інтэрнацыяналістаў, 28, тэл. +375(212) 61 68 60) Вялікі Чацвер, 29 сакавіка: 18.00 — святая Імша Вячэры Панскай; Вялікая Пятніца Мукі Панскай, 30 сакавіка: 18.00 — Літургія Вялікай Пятніцы; Вялікая Субота, 31 сакавіка: 21.00 — святая Імша Вігіліі Пасхальнай; ...

Читать далее »

Полацк: 75 год шлюбаў законных адзначыла сястра Францішка Гайлеш

21 сакавіка ў Полацку сёстры Эўхарысткі дзякавалі Богу за 75 год шлюбаў законных сястры Францішкі Гайлеш. Каб разам маліцца і павіншаваць манахіню, эўхарысткі прыехалі з Браслава, Слабодкі, Друі і Барысава. Як адзначыў пробашч парафіі кс. Францішак Кісель падчас святой Імшы – «Кангрэгацыі сясцёр 95 год, таму сястра Францішка бачыла амаль усю гісторыю развіцця супольнасці». Літургію ўпрыгожыў спеў хора сяцёр. А пасля ...

Читать далее »

Біблійны конкурс прайшоў у Лынтупах

17 сакавіка ў араторыі, што дзейнічае пры парафіі св. Андрэя ў Лынтупах, адбыўся ІІІ Біблійны конкурс для дзяцей. Яго арганізавала с. Люцына Вонс. У гэтым годзе конкурс адбыўся падчас Вялікага Посту, таму дзеці атрымалі заданне прачытаць “Муку Пана нашага Езуса Хрыста паводле Евангелля св. Яна”. За месяц кожны, хто пажадаў узяць удзел у конкурсе, атрымаў фрагмент Евангелля. Дзеці падышлі да ...

Читать далее »