Віцебскі «Карытас» правёў велікодныя сустрэчы

12 красавіка ў кавярні парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылося супольнае святкаванне Вялікадня для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі як каталіцкага, так і праваслаўнага веравызнання. Свята было арганізавана ДКТ “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі для наведвальнікаў цэнтра дзённага прабывання для маладых інвалідаў “Бэтэль – Карытас” і іх бацькоў.

Свята было насычана прыемнымі момантамі сяброўскіх сустрэч, пахам кулічоў уласнага выпеку, музычнымі сюрпрызамі. На пачатку ўсіх прысутных павіншаваў са Святам Пасхі дырэктар Карытас кс. Андрэй Аніскевіч. Маладыя людзі з “Бэтэль – Карытас“ разам з валанцёрамі праспявалі велікодныя спевы. Сваёю творчасцю парадавалі госці з Лепеля – Сяргей і Дзмітрый, якія сыгралі некалькі песень пад гітару. Таксама цудоўныя кампазіцыі выканаў баяніст Віктар. Святкаванне завяршылася вясёлымі танцамі і пачастункам.

13 красавіка ў сядзібе ДКТ “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі адбылася велікодная сустрэча клубу для пажылых людзей “Другое дыханне”. Актыўныя ўдзельніцы клубу сустрэліся з дырэктарам Карытас ксяндзом Андрэем Аніскевічам, які павіншаваў іх са Святам Уваскрасення Хрыста і распавёў шмат цікавага пра гісторыю і традыцыі святкавання Пасхі.

За кубачкам гарбаты і святочным пачастункам жанчыны падзяліліся добрымі навінамі пра тое, што адбылося з моманту іх апошняй сустрэчы, а таксама ўспамінамі з юнацтва аб святкаванні Вялікадня.

с. Дар’я Галубкова

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі