Пантыфік заклікаў старэйшае пакаленне і моладзь да сумеснай працы над стварэннем больш гуманнага грамадства. “Нам патрэбны новы саюз паміж моладдзю і пажылымі людзьмі, каб крыніца жыцця тых, хто мае вялікі жыццёвы вопыт, сілкавала парасткі надзеі маладых”, — напісаў Папа Францішак у сераду 24 ліпеня 2024 года ў сацсетцы X (былы Twitter). “Так мы спазнаем прыгажосць жыцця і ствараем братэрскае грамадства”, ...
Читать далее »Архив меток: пажылыя людзі
Італьянскі вынаходнік стварыў робата, які стане малітоўным кампаньёнам для старых і нямоглых людзей
Італьянскі вынаходнік Габрыэле Тровато здзівіў тысячы людзей, прадставіўшы сваю распрацоўку — робата, які можа чытаць Святое Пісанне, прапаноўваць малітвы, цытаваць урыўкі з Бібліі, якія тлумачаць каталіцкую веру і нават распавядаць пра жыццё святых таго часу. Тровато падкрэслівае, што галоўная мэта робата пад назвай «SanTO» (гэта значыць «Святы») — не замяніць святара, а «быць малітоўным кампаньёнам і пастаўшчыком кантэнту», піша ChurchPOP. ...
Читать далее »Рыбалоўныя спаборніцтвы сярод пажылых людзей прайшлі ў Тракелях
24 жніўня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) прайшлі чарговыя спаборніцтвы па лоўлі рыбы паплаўковай вудачкай “Рыбка, бярыся” сярод пажылых людзей, якія наведваюць аддзяленне комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі і дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту Лідскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (клуб “Актыўнае даўгалецце”). Пераможцы: сярод мужчын першае месца заняў Уладзімір Дронаў; ...
Читать далее »Папа благаславіў італьянскае сужэнства – яны разам з 1953 года
11 студзеня 2023 года, падчас агульнай аўдыенцыі, Папа благаславіў Энца і Дзэю, якія пражылі ў шлюбе семдзесят гадоў. Разам яны – з 10 студзеня 1953 года. Муж і жонка з Рыа-Салічэта, невялікага мястэчка ў правінцыі Рэджа-Эмілія, і іх дачка Афра размаўлялі з Папам Францішкам, які, як паведамляе L’Osservatore Romano, удзяліў ім благаслаўленне з нагоды 70-годдзя шлюбу. “Мае бацькі атрымалі вельмі ...
Читать далее »«Карытас» з клопатам пра пажылых людзей (+відэа)
Пры “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі дзейнічае Рэсурсны цэнтр для сацыяльнай інтэграцыі. У межах дадзенага праекта арганізавана дзённае знаходжанне для пажылых людзей, у тым ліку, і для тых, якія церпяць на дэменцыю ці маюць інваліднасць. Наведвальнікі Цэнтра і іх родныя маюць магчымасць скарыстацца кансультацыяй псіхолага, зрабіць масаж у масажным крэсле пад рэлаксацыйную музыку. Таксама ў Рэсурсным Цэнтры ёсць сэнсарны пакой. Гэта адмыслова ...
Читать далее »Папская акадэмія жыцця: старасць – Божы дар і каштоўны рэсурс
«Старасць – наша будучыня. Стан пажылых людзей пасля пандэміі» – дакумент пад такой назвай быў абнародаваны 9 лютага 2021 г. у Ватыкане. Яго падрыхтавала Папская акадэмія жыцця. У тэксце нагадваецца, што пандэмія паказала “ўзаемазалежнасць паміж усімі людзьмі і існаванне моцнай няроўнасці”. Мы ўсе апынуліся ў моры падчас буры, але маем “розныя лодкі”: “найбольш уразлівыя тонуць штодзённа”. У сувязі з гэтым ...
Читать далее »Святы Пасад: з’явіцца трэці дакумент па пандэміі – аб пажылых
Старшыня Папскай акадэміі жыцця заклікаў да салідарнасці паміж дзяржавамі падчас пандэміі, выказаў расчараванне выхадам ЗША з СААЗ і анансаваў трэці дакумент па сітуацыі з каронавірусам. “Міжнародныя і нацыянальныя арганізацыі аховы здароўя, хоць яны і зрабілі некаторыя памылкі, павінны ўмацоўвацца, а не разбурацца”, — сказаў арцыбіскуп Вінчэнца Палья ў інтэрв’ю Religion News Service. Іерарх прызнаў, што каронавірус стварыў хаос у навуковай ...
Читать далее »Клопат пра пажылых – інвестыцыя ў будучыню
Папа Францішак спаслаўся на Сусветны дзень распаўсюджвання інфармацыі аб злоўжываннях у дачыненні да пажылых людзей, і адзначыў, што нядаўняе мінулае паказала няздольнасць гарантаваць абарону іх годнасці. “Пандэмія COVID-19 прадэманстравала, што наша грамадства не арганізавана належным чынам, каб забяспечыць месца пажылых людзей з сумленнай павагай да іх годнасці і ўразлівасці. Там, дзе няма клопату пра пажылых, няма і будучыні для маладых”, ...
Читать далее »Віцебскі «Карытас» правёў велікодныя сустрэчы
12 красавіка ў кавярні парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылося супольнае святкаванне Вялікадня для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі як каталіцкага, так і праваслаўнага веравызнання. Свята было арганізавана ДКТ “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі для наведвальнікаў цэнтра дзённага прабывання для маладых інвалідаў “Бэтэль – Карытас” і іх бацькоў. Свята было насычана прыемнымі момантамі сяброўскіх сустрэч, пахам кулічоў уласнага выпеку, музычнымі сюрпрызамі. На ...
Читать далее »