Запрашэнне на рэкалекцыі для жанчын «Эстэр»

З 4 па 6 мая ў Оршы пройдзе рэкалекцыйны курс для дзяўчат і жанчын «Эстэра». Тэма курса — «Пра жаночае цярпенне… Пра ўсемагутнасць Бога… Пра Яго міласэрнасць…».

На курсе пойдзе размова пра тое, што жанчыны, сустракаючыся з цярпеннем у сям’і, такім як алкагалізм мужа, або праблемы з сынам ці дачкой, пачынаюць станавіцца «ахвярай», знаходзяць у іншым ворага, а самі спыняюцца ў духоўным развіцці, перастаюць бачыць свае ўласныя грахі і памылкі, і ўцякаюць у мары і фантазіі аб ідэальнай сям’і, замест таго, каб з верай надалей служыць сваім блізкім.

Пачатак: пятніца, 18.00
Заканчэнне: нядзеля, 13.30

Запіс абавязковы і працягваецца да 2 мая (серада). Запісацца можна па тэлефоне: +37529 7130233.
Адказны за курс а. Аляксандр Жарнасек МІС.

для друку для друку