У Беларусі

Зварот Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету

Глыбокапаважаныя святары і кансэкраваныя асобы, дарагія браты і сёстры! У апошнюю нядзелю літургічнага года Касцёл адзначае ўрачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Мы, каталіцкія біскупы Беларусі, жадаем асаблівым чынам прывітаць вас у гэтую ўрачыстасць і скіраваць да вас свой зварот. Бог заклікае кожнага чалавека да святасці. Аднак асаблівыя пакліканні на шляху да святасці — гэта святарскія і манаскія пакліканні, бо яны ...

Читать далее »

Спачылага ксяндза Леаніда Мозгеля пахавалі ў Старых Васілішках

12 лістапада ў парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Старых Васілішках (Шчучынскі дэканат) адбылося пахаванне кс. Леаніда Мозгеля, які паходзіў з гэтай парафіі, і яго маці Станіславы. Пахавальную Імшу ў інтэнцыі спачылага святара і яго мамы ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, яе канцэлебравалі Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі і святары. На малітве сабраліся вернікі мясцовай парафіі, якія ...

Читать далее »

Дзеці з гудагайскай парафіі выступілі са спектаклем на тэму святасці

На заканчэнне актавы ўрачыстасці Усіх Святых дзеці з парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі (Астравецкі дэканат) выступілі са спектаклем на тэму святасці. Маленькія вернікі парафіі, якія прадстаўлялі асобных святых – Яна Паўла ІІ, Агату, Вераніку, Марту і іншых – і былі апрануты ў адпаведныя касцюмы, паказалі іх шлях жыцця і тое, што святасць сёння магчымая. Дзеці паказалі таксама, што ...

Читать далее »

Баль усіх святых прайшоў у гродзенскай францішканскай парафіі

1 лістапада ў гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай (францішканская) адбыўся баль усіх святых. У сустрэчы ўдзельнічалi дзяцi, якія апрануліся ў касцюмы розных святых і благаслаўлёных. Як тлумачаць арганізатары, такім чынам яны хацелі з аднаго боку стварыць пазітыўную альтэрнатыву забавам Хэлоўіну, якія становяцца ўсё больш папулярнымі ў нашым асяроддзі, а з іншага – падтрымаць традыцыю, у якой святыя адыгрываюць вялікую ролю ...

Читать далее »

Конкурс ружанцаў прайшоў у наймалодшай парафіі Ліды

У парафіі св. Юзафа, рамесніка, і благаслаўлёных сясцёр-мучаніц з Навагрудка ў Лідзе падсумаваннем усяго кастрычніка, калі католікі асаблівым чынам моляцца на ружанцы, стаў конкурс, у якім удзельнічалі самыя малодшыя парафіяне. Маленькія вернікі зрабілі ружанцы ўласнаручна. Фантазія дзяцей не мае межаў, і яны падышлі да задання вельмі адказна. Ружанцы былі зроблены з цеста, цукерак, шышак, пенапласту. Пасля супольнай ружанцовай малітвы журы ...

Читать далее »

Роля святара ў нацыянальным адраджэнні беларускага народа паводле кс. Адама Станкевіча

Справа беларускага нацыянальнага адраджэння ў пачатку ХХ стагоддзя дасягнула неверагодных поспехаў. За даволі кароткі час з’явілася пляяда творчых, таленавітых і адданых беларускай справе людзей, якія стваралі суполкі, гурткі, перыядычныя выданні дзеля працы на карысць павышэння культурнага ўзроўню народа і яго самасвядомасці. Але ў параўнанні з суседнімі народамі беларусы, канечне ж, адставалі ў галіне рэалізацыі нацыянальнага праекту. Шмат працы было яшчэ ...

Читать далее »

Спачылага ксяндза Пятра Пятрагу пахавалі пры касцёле ў Красным

22 і 23 кастрычніка вернікі парафій у Касцяневічах і ў Сцешыцах развіталіся са сваім спачылым пробашчам ксяндзом Пятром Пятрагам, які адышоў у вечнасць на 66-м годзе жыцця. Спачылага святара пахавалі пры касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Красным, дзе ён пэўны час нёс служэнне. У развітанні са святой памяці ксяндзом Пятром узялі ўдзел вернікі парафій, якімі ён духоўна апекаваўся, родныя ...

Читать далее »

Сустрэча салезіянаў супрацоўнікаў Беларусі прайшла ў Бараўлянах

17 кастрычніка ў парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах адбылася сустрэча салезіянаў супрацоўнікаў Беларусі, якая сабрала ўдзельнікаў з Мінска, Смаргоні і Бараўлянаў. Пад духоўным кіраўніцтвам кс. Паўла Шчарбіцкага SDB і с. Тэрэсы Сольнічэк FMA сабраныя мелі магчымасць паразважаць над дэвізам салезіянскай сям’і на 2020 год: “Добрыя хрысціяне і сумленныя грамадзяне”. Падчас сустрэчы супрацоўнікі дзяліліся адно з адным разважаннямі наконт ...

Читать далее »

Апостальскі нунцый сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь

21 кастрычніка Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргеем Алейнікам з нагоды ўручэння прадстаўніком Папы Францішка копіі даверчых грамат. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у актывізацыі беларуска-ватыканскага супрацоўніцтва. Сяргей Алейнік пажадаў арцыбіскупу Антэ Ёзічу актыўнай плённай працы ў Рэспубліцы Беларусь. Прэс-служба Міністэрства замежных спраў

Читать далее »

«Я са сваім народам, а народ са мной!» Арцыбіскуп Кандрусевіч пра сустрэчу ў Ватыкане

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч некалькі дзён правёў у Ватыкане. Шматгадзінная сустрэча ў Дзяржсакратарыяце была канструктыўнай, прызнаўся ў інтэрв’ю Vatican News беларускі іерарх. “Мы доўга размаўлялі пра складанасць сітуацыі ў Беларусі і ў мясцовым Касцёле. Таксама сустрэча была прысвечана пошуку шляхоў вырашэння складанай сітуацыі, у якой знаходжуся сёння асабіста я. Хачу сказаць, што Святы Пасад сапраўды прыкладае шмат намаганняў, каб праблема была ...

Читать далее »