Дні духоўных разважанняў для скаўтаў прайшлі ў Гудагаі

У Дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) адбыліся дні духоўных разважанняў каталіцкага скаўцкага руху з Гродна.

Скаўты прысвяцілі гэты час малітве, разважанню над Божым словам, удзельнічалі ў святой Імшы і інтэграцыі.

Дні духоўных разважанняў сталі нагодай падрыхтавацца да належнага перажывання святаў Божага Нараджэння, а таксама да ўжо традыцыйнай акцыі скаўтаў – прынясення Бэтлеемскага агню міру. Сёлетняя акцыя адбудзецца пад дэвізам “Святло служэння”.

Менавіта скаўты разнясуць гэтае сімвалічнае полымя, знак, што “Пан блізка”, ва ўсе парафіі ў нашай краіне, каб яно магло заззяць у нашых дамах падчас спажывання вігілійнай вячэры і святкавання Божага Нараджэння.

Кс. Юрый Марціновіч, grodnensis.by
Фота: архіў санктуарыя Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі

для друку для друку