Біблійная сустрэча адбудзецца ў Навагрудку

З 22 па 24 студзеня ў касцёле Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбудзецца сустрэча біблійнай школы “Профетос”. Тэма сустрэчы – “Хто той, у каго мы верым?”.

Праграма:

22 студзеня, пятніца

18.00 – святая Імшa;
19.30 – вячэра;
20.30 – уступная лекцыя па тэме;
21.45 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту;

23 студзеня, субота

08.00 – сняданак;
08.45 – 1 лекцыя “Малітва як зварот да таго, каго я ведаю”;
10.15 – 2 лекцыя “Навошта Бог стварыў сусвет і чалавека?; ”
11.45 – 3 лекцыя “Мой Бог, якога я распазнаю праз стыль жыцця Езуса з Назарэта”;
13.30 – абед;
15.00 – 4 лекцыя “Добрая Навіна (Евангелле) Езуса Хрыста як канчатковае Слова Найвышэйшага”;
16.30 – праца ў групах, індывідуальная праца са Святым Пісаннем;
18.00 – святая Імша;
19.00 – вячэра;
19.45 – дакладны экзэгезіс нядзельнага Божага слова;
21.30 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту з разважаннем над Божым словам, падрыхтаваным удзельнікамі;

24 студзеня, нядзеля

08.00 – сняданак;
08.45 – Слова Божае ў штодзённым жыцці (практычныя аспекты);
10.00 – святая Імша;
11.00 – супольная кава і завяршэнне.

Выкладчыкі:

  • кс. доктар Юрый Жэгарын, доктар пастаральнага багаслоўя, ліцэнзіят журналістыкі і сацыяльнай камунікацыі, пробашч парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку;
  • кс. доктар Валерый Марціноўскі, доктар біблейскага багаслоўя, выкладчык Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, рэзідэнт парафіі Езуса Міласэрнага ў Паставах;
  • кс. канонік Юрый Санько, ліцэнзіят пастаральнага багаслоўя, выкладчык Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне і Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля, скончыў курс “Асновы монатэізму”;
  • Васіль Шутаў, урач, рыма-католік, вопыт вывучэння Святога Пісання больш за 20 гадоў, удзельнік суполкі Сыноў Ноя ў Мінску.

Запіс па тэлефоне: +375 44 771 99 83 — Марына
Адрас: г. Навагрудак, вул. Савецкая, 2

grodnensis.by

для друку для друку